Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разгледзеўся Пракоп, узважыў магчымасьцi, памяркаваў ды ўзяў на вока Алену. Даволi-ткi ў iх гладка пайшло, палюбiлiся адразу. Алена мела старэйшую, ужо замужнюю, сястру Кацярыну й бацьку. Кожнай дачцэ ў пасаг бацька кавалак зямлi даваў.

Пайшоў Пракоп у прымы. Прыказка кажа, што прымачы хлеб — сабачы, але Бахмач iзь цясьцём, што ў гадох ужо быў, i з жонкай добра ладзiў. Ды цесьць скора памёр, а Пракоп, разам iз шваграм ягоную спадчыну падзялiўшы, узяўся за гаспадарку. У лiпавiцкага пана на адработак старгаваў дрэва ды пачаў будавацца.

Па суседзтву зь лекаравай сялiбай лёг зруб Пракопавай хаты. Сьцены ўкладалi талакой, а рэшту Пракоп майстраваў сам. Вельмi-ж папацеў ён тады, папанатужыўся. Побач iз будаваньнем трэба было яшчэ за гаспадаркай глядзець ды лiпавiцкаму пану за будаўляны матар'ял адрабляць. Жончына пасажная зямля, апрача гароду, саду ды аселiцы, была пяшчаная, неўрадлiвая. Ды прыказка-ж кажа: доранаму коню ў зубы не глядзяць. Быў Пракоп i гэтым Аленiным пасагам рад. Неўзабаве пачалi гаманiць, што вёска мае на хутары быць парэзаная. У Бахмача нарадзiлiася надзея: калi пачнуць зямлю перамерваць, дык, можа, i яму лепшы кавалак зямлi адрэжуць.

Калi-ж вузкiя палоскi на хутарныя дзялкi пачалi кроiць, дык сталася тое, чаго нi Пракоп, нi iншая вясковая бядота не маглi прадугледзiць: подкупамi каморнiка, што на ўсякiя ласкi быў прагавiты, багацейшыя найлепшую зямлю дасталi. Пракопу адрэзалi пяшчаны клiнок на гэты бок могiльнiку пад чыгунку. Добра, што хаця пераносiцца не загадалi, ды пры хаце гарод, сад i аселiцу пакiнулi.

Лiтоўская зямля наагул малаўрадлiвая была. За выключэньнем дна тых начоўкаў, глеба ў бальшынi была то падглiнiстая, то пяшчаная. Што нi пасее на сваiм клiне Пракоп, дык добра, калi апрача насеньня, якiя прыгаршчы зярна зьбярэ. Жыта цi пшанiца — цяненькае, як павуцiньне, i рэдкае ўзыйдзе, у каласку паўтузiна зярняткаў налiчыш. I разжывiся тут як хочаш. Чалавек, завецца, на сваё ўзьбiўся. Гэта во, каб гною чортаву гiбель навалiў, дык, мо, што й вырасла-б. А дзе-ж яго браць?

Так i завязалася зачараванае кола. Калiсь, будучы ў пана парабкам, — дык вядома, што Пракоп на гаспадара рабiў. Цяпер-жа зь яго самога быў нейкi гаспадар задрыпаны, ды ўсёроўна, як i раней, на пана працаваць мусiў: то яму за дрэва, то за зярно пазычанае, то за тое, то за гэнае. Iншым разам так запазычыцца Пракоп, што аж сорамна нагой у панскi двор ступiць. А тутака ўсё коратка, усё йрвецца: як нi вяжы — ўсяго не пазьвязваеш. Дый шчэ й прыбытак у хаце мае быць. Людзi з прыбытку ўцеху маюць. Бахмач-жа ня ведаў, як быць: цi наракаць, цi Богу дзякаваць.

Увiшныя пчолы й чмялi цi мала насмакталiся ўжо нэктару з краскаў на нiвах, а Чарнулiнаму хвасту мухi й аваднi прыспорылi шмат працы, калi Пракоп, яшчэ раз зiрнуўшы на сваю хату й спасьцярогшы, што перастаў курыць комiн, наважыўся дадому йсьцi. Зь вёскi на дарогу выходзiлi людзi. Сьпяшалiся ў Дубовiчы на набажэнства ў царкве. Каталiкi гэтта ня йшлi, бо найблiжэйшы касьцёл быў у Гацях. Ужо званы дубровiцкае царквы клiкалi вернiкаў у сьвятыню.

Бахмачыха Алена скончыла прыбiраць хату, паставiла ў прысак кацёл з варанай бульбай, каб была цёплая для Пракопа, ды аладкi за засланку. Колькi ўжо разоў выглядала праз вакно. Была яна працавiтая й руплiвая. Нiколi не пакладала рук. На ўсiх старалася напрасьцi, наткаць, абшыць, абмыць, дагледзець гаспадарку; яна i з пранiкам, i зь сярпом, за мялiцай i з траплом, яна за прасьнiцай i за кроснамi. Вечная й няўстанная Пракопава спадарожнiца, устойлiвая й трывалкая ў працы, добрая й ласкавая з характару.

Матчына сэрца ныла за дзяцей. Старэйшаму Мiколу не пашэньцiла. Кульгавы, ён ня мог, як iншыя, пайсьцi за плугам цi з касою. Часта дакучала нага. Каб вылекаваць, гаспадаркi iхнай цэлай на пакрыцьцё коштаў хiрургii не хапiла-б.

Колькi разоў раiлiся, што рабiць. Хлапцу ўжо сямнаццаты пайшоў. Калi-б не аплата, на якую Бахмачы не маглi здабыцца, Мiкола даўно пазнаваў-бы нескладаныя хiтрасьцi шавецкага рамёства. Ато дзе-ж гэта: Янук у Лазоўскага цэлае божае лета за статкам ногi абiвае, ну й вазьмi ды аддай iм заробленае, каб Мiколу на шаўца вучыць. Намагаўся Пракоп у вясковага шаўца Пiлiпа цану зьбiць. Той пакуль трымаўся свайго, але Бахмач ведаў, што нiдзе ён ня дзенецца, палагаднее. Тымчасам-жа Мiкола памагаў, што мог, ля гаспадаркi.

Больш супакойная Алена была за Янука. Пацiху некалi пусьцiла сьлязу, як аддавалi яго за пастуха да чужога чалавека. Янук, дзякаваць Богу, вытрымаў, падрос, уздужаў. Алена апошнiм часам пагадзiлася ўжо нават iз тым, што мае яшчэ ў сям'i прыбытак быць. Адылi чакала таго дня з хваляваньнем i неспакоем. Не было нiякiх выглядаў на лепшае. Як гэта рады дадуць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x