Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апошнiя словы Дуня вымавiла з агiдай. Янук не асьмелiўся павярнуць у ейны бок галавы, баючыся стаць аб'ектам дакору ў ейных прывабна-разумных васiльковых вачох. Ён-жа хоць i ня зьведаў яшчэ таямнiцаў каханьня, ды наконт iх наагул мала ведаў, ужо ў гэтым, нянавiсьцю насычаным дзяўчынiным голасе, чуў дакор i пад сваiм адрасам. Як-нi-як зь яго таксама-ж некалi вырасьце мужчына — значыцца, можа ў будучынi належаць да «гэтых сабак».

«Дык от сколька яна знаiць», — думаў ён пра дзяўчыну, што побач роўнымi крокамi мерыла дарогу. Тварык ейны быў пунсовы ад шчыплiвага марозу, а вочы, што ганьбавалi ўвесь мужчынскi род, якi спрычынiў шмат крыўдаў ейнай сям'i, у сваёй суровасьцi выдалiся Януку яшчэ больш прывабнымi. Крадком, пазiраў на дзяўчыну, i ў галаве мiгам нарадзiлася думка, што варта было-б узяць гэтую прыгожую Дунечку й пацалаваць, папрасiць, каб не кiпела гневам, каб стала цiхай i спакойнай, дабразычлiвай ягонай сяброўкай, як заўсёды. Ня ўсе-ж i мужчыны такiя, як ёй здаецца. Вось узяць-бы хоць яго самаго: як вырасьце, дык ужо што як што, ну нiколi ня пойдзе такой дарогай, каб прыдзялiлi яго да «гэных сабак», каб прыносiць нявiнным дзяўчаткам крыўду, спрычыняцца, каб няпрошаныя й нiкiм нялюбыя дзеткi на сьвет радзiлiся. О не! Ён нiколi ня будзе гэткiм! Але-ж як гэта ўсё Дунi пераказаць?

У гэны момант малы Бахмач адчуў, што дасьведчаньнем дзяўчына была за яго на колькi гадоў старэйшая. Ты паглядзi, аб чым яна гаварыла й зь якой эмацыянальнай сiлай ганьбавала нейчыя ўчынкi! Значыцца, усё гэта было ў ейным асяродзьдзi дзесьцi ў коранi, мусiла перажыць, перацярпець, перадумаць, адно бачачы, як родныя гаруюць. А што-ж ведаў ён, Янук? Процi яе, дык ён горкае дзiця. Куды яму да Дунi!

Макатунiшка абмiнала гаворкi аб каханьнi iншых людзей. Калi-ж даводзiлася, прыкладна ў сувязi з тым, хто ў школе на каго заглядаецца, цi да каго «падстрэлiваiць», то гаварыла неахвоча, збывала тэму паўсловамi.

Так i павялося, што тэму каханьня Янук i Дуня абмiналi, як змовiўшыся. Янук адчуваў, што патрэбна гэта для добрага сяброўства з Макатунiшкай. Вось i цяпер, седзячы пад бярозай, стругаючы, ён зь вялiкай радасьцю сустрэў дзяўчыну. З выгляду мела яна ўжо поўнае права называцца дзеўкай. Ладна ўвыдатнялiся ў яе прывабныя рысы росквiту раньняга дзявоцтва. Сказаў-бы хто, што яна была ўжо набухнутая й поўная абрысамi свайго хараства пупушка ружы, што вось-вось мела зацьвiцець. I ў гэты дзень на захад сонца, калi вакол пасьмялелi пасьля дзённае гарачынi птушкi, калi ўсё ажывала iз сваёй млявасьцi й пачынала буйнець сокамi сакавiтага летняга росквiту, дзяўчына гэтая здавалася яшчэ больш прынаднай, чым калi ў iншы час.

— Глядзi, Янучок, асаднiкавых каровак, а ня дудкi стругай, — усьмiхнулася дзяўчына, адкiнуўшы завязаны мех i мосьцячыся, каб прысесьцi побач пастуха.

— Каровак гэтых цяперака й дзiця дагледзiць. Вiдзiш вунь, як панажыралiся.

— Добры зь цябе, мусiць, пастух.

— Лацьвей пасьцiць, як ёсьцека на чым. От папасi ты ў нас удома, калi тэй карове хоць ты скапычаную голую зямлю грызi. То табе нi хаханькi. А што гэта ты ў мяшку тарабанiш?

— Адгадай.

Янук падцягнуў да сябе зрэбны парудзелы мех i браўся разьвязаць. Дуня лагодна стукнула яго па руках.

— Нi разьвязывай. А нос нашто?

Янук нахiлiўся над мехам, колькi разоў чмыхнуў носам, цягнучы водар духмянага зельля. Дуня схапiла яго за галаву й пачала таўчы носам у мех.

— Ну, адгадывай скарэй! — падахвочвала, хiхiкаючы.

— Нi адгадаю, лепi скажы.

— А от нi скажу.

— Ну, дык любiць цябе за гэта ня буду.

— I ня трэба, лепшага сабе знайду.

— Толькi-ж паспрабуй! — засьмяяўся Янук.

Настаў нязручны момант. Абодва аблiлiся чырваньню й глядзелi ў бакi, каб не сустрэцца вачамi. Шмат часу пазьней, прыгадваючы гэты момант, Янук пэўны быў, што, яшчэ аб тым ня ведаючы, яны тады ўжо былi закаханыя.

— Дык што? Многа назьбiрала ўжо? — спытаў Янук, каб спынiць нязручнае маўчаньне.

— Нямнога. Алi-ж усё лета наперадзе.

Гамонка не вязалася. Не пра тое хацеў Янук выпытаць дзяўчыну.

— Слухай, Дуня. Цi праўда гэта, што вашая Параска камунiстычныя афiшкi разносiць?

— Якiя?

— Бальшавiцкiя.

— А хто гэта табе казаў?

— Так многа хто гаворыць. Праўда гэта цi не?

— Я яе нi пыталася. Можа, дзе й носiць. Я-ж за ёй нi хаджу й нi падглядаю.

— А яна што робiць цяпер?

— Во цяперака во?

— Ага.

— У лiпавiцкага пана, мусiць, у вагародзе полiць цi што. Чаму пытаiсься?

— Знаiш, каго я ў Гараватцы на Яна вечарам вiдзiў?

— Каго-ж? Чарцей, можа…

— Чарцей, ды такiх, што й ты iх знаiш. Адзiн Шпунтоў Лявон, а другi цi ня быў Косьцiк Сабакевiч. Чуў як Лявон зь некiм гаварыў. А ў гэны-ж дзень каля гацкай царквы бальшавiцкiя афiшкi параськiдалi, дык палiцыя й шпiкi Косьцiка шукалi. Двух-жа на вiчарыня ў Кмiтавых было. Дык Лявон, мусiць, iз Косьцiкам адну руку дзяржыць, а празь яго й твая сястра дастаець. Як ты думаiш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x