Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Слухай, Дуня, — пачаў ён. — А можа-б разам са мной магла ты лекцыi адрабляць, га? Калi хочаш, я папытаю тату.

Дзяўчына доўга й уважна паглядзела на яго, нiчога не адказаўшы. Здалося Януку, што тварык ейны праясьнiўся, як у хмарны дзень нясьмела вызiрне з-за кружалю хмар i хлыне сьвятлом, каб вомiг зноў схавацца, сонейка.

— Ну, дык што ты на гэта? — насядаў Янук.

— Нi знаю, Янучок. Пагавару з мамай, што яна скажа. А ты папытайся свайго таты, калi захачу прыйсьцi, то цi пусьцiць.

— Ну добра, — буркнуў Янук.

Быў крыху разчараваны, што не згадзiлася адразу. Падсьведама, вiдаць, жадаў, каб дзяўчына была ў яго ў нечым, хоць самым маленькiм, залежная. Ужо нават хлопцы вясковыя спынiлi дражнiць яго Макатунiшкай, калi ад некаторага часу iх маўчаньнем збываў. Адылi сам адно кагадзе пазнаў, як моцна быў да гэтай беднай Макатунiшкi прывязаны, якую неацэненую меў у ёй сяброўку. I найгорш упiкала яго гэтая ганарлiвая, як яму здавалася, незалежнасьць ейная. Але чаму сяньня назвала яго «Янучок»? Гэта-ж сталася ўпяршыню. Адно мацi гэтак яго клiкала. Здрабнелае ймя мела таму для яго асаблiвую цяплыню й ласку. Ня можа быць, каб з Дунiных вуснаў выскачыла яно прыпадкова. Мусiць, была яму ўдзячная за прапанаваную паслугу ды йнакш ня ўмела выказаць.

Назаўтра Дуня сказала, што мацi дазволiла ёй заходзiцца да Бахмачоў рыхтаваць лекцыi. Януковы-ж бацькi ня толькi ня мелi нiчога супраць таго, наадварот — былi задаволеныя. Навылёт ведалi, у якiх умовах жывуць Макатуны, i рады былi памагчы.

Ад таго часу, з прычыны такога зблiжэньня мiж Януком i Дуняй, сяброўства iхнае яшчэ больш утрывалiлася. Большую частку дня праводзiлi супольна. Па дарозе ў школу й назад шмат было часу для гаворак. Дзялiлiся мiжсобку, бяз утойваньняў, усiмi пытаньнямi, што iх супольна цiкавiлi. Янук ня бязь зьдзiўленьня спасьцярог, што Дуня шмат аб чым гаварыла з мудрасьцю й дасьведчаньнем старэйшых людзей. Хлапца iнтрыгавалi прычыны гэтых дасьведчаньняў, аж пакуль аднойчы не знайшоў iх кораня.

— Кiм ты, Янучок, думаеш быць як вырасьцеш? — спытала Дуня.

Iшлi дамоў чыгункай. Шарэла. Дзесь воддаль сьцiхаў грукат цягнiка, што нядаўна абмiнуў iх i паймчаўся ўва ўсходнiм кiрунку. Януку так ласкатаў сэрца гэны «Янучок» у Дунiных вуснах, што пару разоў мецiў ужо адудзячыцца тым самым — назваць яе Дунячкай, але не асьмелiўся. Так i цяпер, адчуўшы цяплыню з боку сяброўкi, марудзiў з адказам.

— Нi знаю. Можа, вучыцелем… Але цi ўдасца гэта. У пшэкаў сваiх вунь хоць ты памялом вымятай.

Памаўчалi. Скарынкi зьледзянелага сьнегу па ўзбочынах чыгункi хрупалi пад нагамi. Разглядалi апрануты ў шэрань, казачны ў сваёй зiмовай дрымоце, лес i першыя бледныя зоркi на небе.

— А ты, Дуня? — спытаў Янук.

— Нi знаю, — адказала раптоўна й коратка.

— Ну табе што: выйдзiш за багатага замуж i панаваць будзiш, — пажартаваў Янук.

— Ты папаў, як пальцам у неба. Iкраз багатыя такiх шукаюць!

У ейным голасе быў выразны сарказм.

— Ну дык што тады? Можа, служанкай у тоўстапузага якога пана збадзяiсься? Хiба-ж ня будзiш так рабiць, як твае сёстры…

— Янук, баранi цябе Бог! Як можаш ты аба мне так падумаць!

У словах ейных чуўся такi пярэпалах, зьмешаны з горачай, а ў вачох зазьзяла такая зласьлiвая маланка, што Янук жахнуўся. Нярад быў, што на такую гутарку павярнуў. Цiкавiла яго, што Дуня думала пра сваiх сёстраў. Нiколi-ж дагэтуль не пытаў яе пра гэта. I ўжо iншым разам, калi дзяўчына была, як здалося хлапцу, у гаворцы шчырая, наважыў спытацца.

— Ня гневайся, Дуня, што цябе гэта пытаюся. Што ты думаеш аб сваiх сёстрах?

Пагодны твар Макатунiшкi вомiг захмарыўся.

— Чаму пытаiсься?

— Бо хачу знаць.

Добрых дзьве цi болей хвiлiны йшлi моўчкi. Пасьля стрыманым голасам яна пачала распавядаць.

— Сёстры мае, сам знаiш, што пра iх людзi гавораць. Нiма чым хвалiцца. Дзяцей настаралiся, цяперака самi нi рады Мне сэрца балiць, як я на iх i на гэтых бедных байструкоў гляджу. А цi ты думаiш, што гэта толькi яны вiнаваты? Га? А гэныя-ж валацугi-бабнiкi, што за iмi бегалi, пакуль нi пазводзiлi, то што, можа нi вiнаваты? Яны яшчэ болi вiнаваты. Чаму гэта ўсе ў нашых дзiўчат каменьнямi цаляюць, а чаму гэных сабак нiхто пальцам нi ткне, га? Скажы ты мне, Янучок, гэта.

Нiколi ня мог Янук уявiць, што Дунiн ружовенькi тварык мог так крывiцца пры такой сiле злосьцi й пагарды да «гэных сабак». Здавалася, што, каб магла, спапялiла-б iх.

— Янук, я табе праўду скажу: мне чатырнаццаты гадок iдзець i я толька падлётак. Але цi знаiш ты столька, сколька я пра жыцьцё знаю? Яны-ж i сваруцца, i Бог знаiць што расказваюць. Вушэй-жа нi пазатыкаю, дык i чую хоцькi-няхоцькi. Ты ў гэтым усiм яшчэ зялёненькi надта, а я вунь якiя дзiвы чула. Ты, мусiць, думаiш, што ёсьцiка нейкая любоў цi што. А я як наслухаюся й прыгледжуся, як мае родныя гаруюць, дык мне, Янучок, здаецца, што нiма нiякага шчасьця на сьвеце й нiчога пекнага. Ёсьцiка толька нешта бруднае, от мусiць так, як сучка iз сабакам, ды пасьля лiшнiя, нiкому нiпатрэбныя шчаняты на сьвет…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x