Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маскаль коратка зiрнуў на Алеся й нiчога не сказаў. Аблiчча сухое, наскрозь казённае. Здавалася, што на прышчаватым твары нiколi не магла гаспадарыць усьмешка цi радасьць. Шэрая, васеньняя марудная хмара. Пракоп i Алесь цi раз пераглянулiся й хутка здагадалiся, што чалавека мусiць «адтуль» прыслалi.

Праверка пачалася ў сьвiране, прадаўжалася ў хлявох i кончылася ў гумне. У куратнiку маскаль зiрнуў на жэрдкi, на якiх начавалi куры, доўга пазiраў на памёт пад нагамi.

— Сколькi курей у вас вы сказалi?

— Чатыры.

— Удiвiтельно. Необыкновенно большiе куры должны быть.

Маскаль уважна зiрнуў Пракопу ў вочы. Як на дзiва, Пракоп добра вытрымаў гэны позiрк.

— Погодiте, это что ў вас? — спынiўся маскаль, не даходзячы да гумна. На мяжы мiж вiшняў i сьлiваў стаяла Бахмачова пчалiная гаспадарка.

— У вас здесь запiсано, что iмеете трi колоды пчёл, а я вiжу шесть. Как эта так?

— Саўсiм проста: тры вульлi пустыя, пчолы памерзьлi.

Без далейшай гутаркi, маскаль павялiччыў лiк вульляў на тры ў сьпiсе Пракопавай маёмасьцi.

— Што вы робiце? — запратэставаў Пракоп. — Кажу, што тры ўсяго маю, а гэныя пустыя стаяць. Вазьмiце ды праверце.

На бяздушным, прышчаватым твары Пятра Iванавiча ледзь заўважна шмыгнуў праменьчык iронii.

— Нiчего, товарiшч Бахмач, будет шесть.

Фiнальнасьць маскалёвага тону так ашаламiла Пракопа, што першы раз перад тварам тупалобага начальнiка страцiў самакантролю.

— Алесь, глядзi, браток, што-ж гэта робiцца! — зьвярнуўся да швагры. Той адно паварушыў плячмi, ледзь сьцiснуў вусны, а ў вачох загарэлiся злосныя iскрынкi.

— Каб вам нячыстая сiла скуру сьпiсала, каб вас зiмля гэта цяжка спрацаваная нi насiла! — кiнуўся Бахмач у кленiчы пасьля таго, як перапiшчыкi да доктара Зянькевiча пайшлi.

22

— Ну i ўсыплюць-жа табе цяпер бабы, ягодка мая, — гаварыла да Аксенi Кмiтава Аўдоля. Яна турботна зiрнула на захад, дзе над Гацямi вiсела шырокая цёмная хмара. Дзьмуў спорны вецер i дрыжыкам брала васеньняя золь. Выйшаўшы з будынку НКВД ў Гацях, жанчыны апынулiся пад густым лiўнем. Пасьля таго як iх у сярэдзiне прынялi, нiводнай у галаву ня прыйшло, каб ад дажджу ў той страшнай будынiне скрывацца. Там холадам ад сьцен нясло, мову паралiжавала.

Забеглiся ў вакзал. Станцыя аж душылася ад войска й ня было мовы, каб дзе цёплы кут знайсьцi. Скрылiся пад страхою, а пры першым супыне дожджу рушылi дамоў. галодныя й мокрыя, сьпяшылi цяпер колькi ў нагах моцы. З-за павароту выскачыў вялiкi вайсковы грузавiк. Пакуль жанчыны спасьцераглi, ён плёхнуў на iх вадой з дарожнай лужыны.

— Ах, кабе табе, сынок, бельмы наверх павылазiлi, як ты ня вiдзiш куды едзiш!

Кмiтава пахатуха абтрасла ваду з вопраткi, рукавом выцярла мокры твар i старалася не адстаць ад Аксенi, каторая, цяплей апранутая i лепш абутая чымся Кмiцiха, не звальняла кроку.

— Усыплюць, кажаш, усыплюць… лацьвей iм… А што-ж я вiнавата, га? Казаў той баўтун: "паслужыш прымерам жэншчынам усей рэспублiкi", каб ты чорту нямытаму ўвесь свой век служыў! Ну скажы, Аўдоля, чым я вiнавата?

Аўдоля борзда тэпала збоку ў дзiравых чаравiках, паўсуконным пальце. Каб не мокрадзь, не даймаў-бы так вецер. А там. глядзi, нацягне ды лiне. Жанчына неспакойна азiрнулася назад.

— Дык, ягодка-ж мая, я гэта знаю, алi цi бабы табе памяркуюць? Увiдзiш…

I далей iшлi моўчкi, сушэйшыя месцы па гасьцiнцы выбiралi. I нiхто не прыгадаў найважнейшага, пагрозьлiвага, жахам што поўнiла, што сказаў, пальцам добра пад носам намахаўшы, гацкi кручканосы «анкавiдзiст».

Вандроўка да вышэйшага начальства ня ўчора наклюнулася. Трэба-ж было нейкай справядлiвасьцi на Маршалкава шукаць. Палатно забраў i "хвастом накрыўся". Анi тых падзякаў ад Сталiна, Молатава, Кагановiча, анi нiчога. I трэба-ж было во на такога нядобрага трапiць. Ня было-ж сумлеву, што зьверху ўсе добрыя, сумленныя, спагадлiвыя былi, адно пра народнае дабро дбалi. Дый прыказка кажа, што ў бочку мёду часам лыжка дзёгцю пападзе.

Пасьля доўгiх гутарак пра тое, каб вось гэтую лыжку дзёгцю абмiнуць, а ў самую бочку мёду заглянуць, накш кажучы — справядлiвасьцii нейкай на Маршалкава пашукаць, накiравалiся сяньня ранiцай жанчыны ў Гацi. У сельсавеце параiлi iм дзе Маршалкава знайсьцi. Нельга-ж было яшчэ адзiн раз не папытацца, праверыць. А можа…

Бальшавiк прыняў iх у сваiм бюро суха й няпрыязна.

— Я-ж вам цi раз казаў, што пасылкi перадаў i дзела з маiх рук. Ня верыце?

Жанчыны лыпалi вачмi, ня ведалi што далей рабiць, да каго йсьцi той справядлiвасьцi шукаць.

— Ну дык што я маю сваiм таварышкам казаць? Яны мне ўжо галаву прадзяўблi, — адказала Аксеня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x