Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Каб яшчо сам, ато кажуць, што дзед i другiм прыклад даў, ну амаль усю вёску за сабой пацягнуў.

— Ого, якi наш дзед маладзец! — усьмiхнулася Надзя. — А мы во тут з боку жывём i нi падазравалi навет.

Дзяўчына ўважней прыгледзiлася груповай здымцы. Найбольш увыдатнялася на ёй высокая постаць Маршалкава. Распраменены твар гаварыў: я тут гаспадар. I з выглядам "i я-ж тут з боку-прыпёку" стаяў побач вусаты Захарук, нешта нявыразнае гаспадарыла на тцары Аксенi, а лагодная ўсьмешачка Дунi аздабляла ўвесь гурт. З фанабэрыстым выглядам прыхiнуўся да кiслага Косьцiка Лявон Шпунт. Дзед Якуб зморшчыўся, касавурыўся на Маршалкава i ягоны выгляд выразна запярэчваў баявому апiсаньню лiтоўскага дзеда. Яго падтрымлiваў Захарук. Здымка атрымалася даволi выразная, бо газэту надрукавалi на добрай паперы, цi ня з тых запасаў, што ад паноў асталiся.

— Паглядзi во на яго! Чалавек, што з крыжа зьняты! — спасьцерагла дападлiвая Надзя.

— Мусiць нi падкрасiлi як сьлед, — усьмiхнуўся Антось.

— Ну а калi тыя зь Бiластоку вернуцца? — спытала Надзя.

— Чорт iх знаiць, — адказаў Антось, — на днях мусiць.

— Я-ж думала, што ты ўсё знаiш, — усьмiхнулася дзяўчына.

— Гэтых надта за язык нi пацягнiш.

— У каго-ж пiрапiсваюць?

— Былi во ў Сявенькi. тады ў Вульляны, так во з тога боку ад балота гоняць.

— А ў вас?

— Яшчо не.

— А ў Бурака?

— I ў таго яшчо не. Што яму, калi сын начальнiк… Той калi дзе й прыхiнець дык можа насядаць ня будуць. А Сявенька жалiўся, што i ў клець лазiлi, i збожжа пасьпiсывалi, i ўвесь статак, i птушку, усё чысьценька пагалоўна. Толька сабак i катоў нi чапалi.

— Навошта гэта iм?

— Навошта? — зьдзiвiўся Антось. Янук уважна слухаў, а Стась у носе калупаў. — Падаткамi во скора абложуць, вось на што. Людзi з таго боку казалi, што падаткi будуць браць ня толькi грашмi але й натурай, значыцца ад кажнай курыцы давай iм яйкi, пер'е, ад каровы — малако й мяса, ад авечак воўну й мяса, ад пчол — мёд. Ну а што вашы парабляюць?

Нашы каля дому, а дзядзька Пракоп у Гацi пра млын праведаць пашоў. Жорны ня ў сiлах круцiць…

Надзя зьвярнулася да Янука: — Янучок, Мiкола казаў, каб ты дамоў зараз iшоў. Чуеш?

— А што тамака дома?

— Сам увiдзiш. Казаў, што пiльна трэба. Ну я табе два разы казаць ня буду.

Аж на трэцi дзень пасьля гэтай гутаркi пры Пятуховай клецi зьявiлiся ў Бахмача перапiшчыкi. З паўдня хiнула. Пракоп якраз у хаце быў.

— Здраст…, - гукнуў ад парогу Пятух.

— Добры дзень, — цiха адказаў Пракоп.

— Мы да цябе, Пракоп, знаiш… атнасiцельна гэтага… ўласьцi сьпiсаць усё прыказалi, — паясьнiў Сымон. — Мусiць чуў?

— Яшчо каб ня чуў… Гэта-ж пакуль вы праз цэлае сяло прайшлi i кажды глухi вас пачуў, ня толька што…

— Ну дык i харашо… Можна прысесьцi?

Пятух накiраваўся да стала. Худы чалавек у чорнай, як у чыгуначнiкаў, вопратцы, шэрай кепцы, каторай пры ўваходзе ў хату з галавы ня зьдзеў, буркнуў нешта пад носам i цяпер рассасулiўся з аднаго канца стала, а Пятух з другога.

— А гэта са мной таварышч Пётр Iванавiч, спiцыяльна каторага ўпаўнамочылi дзiля пярэпiсi, — паказаў Сымон на тога.

Пракоп прыпёрся да сьцяны, злажыў на жываце рукi й чакаў. У хату ўвайшлi сыны й Алесь. Швагра прывiтаўся й сеў. Запанавала нязручнае маўчаньне. Пятух выцягнуў спорны капшук з табакай, адрываў тоненькую паперу, круцiў яе ў даўгаватую конаўку, загнуў пасярэдзiне, насыпаў карашкоў i прыкурваў.

— Вiджу во… гэта самае… што сам у газэту ўжо ня круцiш, а гiльзу дастаў, - сказаў Пракоп.

— Ага, — зацягнуўся Сымон, — гэта-ж у жыда Янкiля дастаў.

Пры згадцы «жыда» чалавек у чорным войстра зiрнуў на старшыню камбеду.

…яўрэя Янкiля дастаў, - паправiў курэц, — вялiкi жмут, на доўгi час будзiць.

Ён расшпiлiў прыгожы чырвоны кажушок, аблакацiўся выгадна на стол, шапку на лаве палажыў. Карцiла Пракопу спытацца, на чыiх плячох гэны кажушок раней быў, ды не адважыўся.

— Стало быць, начнём? — загаварыў чалавек у чорным.

I Алесь, i Пракоп цяпер запраўднага начальнiка спасьцераглi. Чакалi далейшых пытаньняў. Пачалося ад "iмя, отчаства й фамiлii". Пасьля дабралiся да зямлi, статку й iншай маёмасьцi. Пiсаньне адбывалася даволi хутка. Зручна хадзiла маскалёва рука на нейкай афiцыйнай форме. Пры Пракопавых адказах чалавек уважна пазiраў у гаспадаровы вочы. Бахмач адказваў скора й лiшняга не гаварыў, Даўно перажваў вялiкую жыцьцёвую мудрасьць, што начальству трэба адказваць дакладна й коратка, асаблiва-ж калi начальства варожае. Кажнае неасьцярожна сказанае слова можа помсьцiцца.

— Нашто гэта сьпiсваеце? — спытаў Алесь, калi змог слова ўкiнуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x