Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Баяны сьпяшылi тэмпа. Плёсканьне й заахвочаньне гледачоў павялiчылi азарт танцораў. З твараў iх цёк сакавiты пот. Вось, здавалася, змогуцца, здадуцца. I ў меру павялiчэньня тэмпа, ацiхала плёсканьне, разяўлялiся ад зьдзiўленьня раты. Калi здавалася, што пырсьне да адказу нацягнутая струна, голсаным заключным скрыпам змоўклi баяны. Шчыльнае кола людзей выгнулася мускуламi, завiхрыла i неўзабаве з моцных вайсковых глотак усплыло гулкае «ура». Два чырвонаармейцы й дзеўка апынулiся на руках пад стольлю. У тым падкiданьнi высака загалiлася Манькiна сукенка. Няведамае жаданьне, наводля таго, што наплыло некалi з Дуняў у канюшыне, млоснасьцю прабегла па целе. Перапоўненая заля забушавала. Нехта аберуч схапiў Янукову левую руку.

— Прышоў, Янучок?

Васiлёк разбуйнеў у новай блакiтнай сукенцы, каторую некалi, выставiўшы тугiя пупушкi грудзей, што так засаромiлi Янука, прымярала перад зубам люстэрка на сьцяне. Янук разгубiўся. Здавалася, што ўсе прысутныя прыглядалiся толькi iм. I ўжо дзе як дзе, але гэтта на публiчнай вечарыне так проста й бясцырымонна ей ня трэба было-б да яго прылiпаць.

— Ну што-ж, Янучок, авечкi табе язык адкусiлi, цi што? Скажы-ж хоць слова.

— Я… гэта-ж самае… ну прышоў…

Янук чуў як нешта сказаў ягоны язык.

— Алi-ж ты i дзiця, стыдлiвы якi!

— Дуня, ты так прытулiлася… можа й стыдлiвы…

— Мяне стыдаiсься?

Зноў расплылiся звукi баянаў. Гралi вальса.

— Iзвольте, барышня.

Перад Дуняўй стаяў афiцэр i, не чаклаючы адказу, закiнуў за плячо дзяўчыне руку.

— Янучок, я посьля…

Дунiны словы Бахмач прыгадаў пазьней, калi апынуўся на лаве ля сьцяны. Заля гойдалася пад мэлёдыю нейкага прыгожага, раней нячутага вальсу. Адно куды пазьней даведаўся Бахмач што гэта быў за танец i што людзi ў маскоўскiх катоўнях пад тыя гукi на другi сьвет адыходзiлi.

— Ну й што, забраў баец тваю дзеўку?

Шырокай усьмешкай дыхаў рабацiнны твар i пад носам ня вiсела неадлучная «бiрубалка».

— Забраў, цi не… а табе што?

Янук пашкадаваў, што гаркнуў. Крыўдна было, што ў такi нязручны момант гэты сапляк пад бокам.

— Алi-ж ты, халерачка, зласьлiвы якi! Што гэта, Дуня цябе ўкусiла? насядаў Стась.

— Нiхай во цябе, такога зуха, каторая ўкусiць!

— Ну ўжо нi крычы так! Калi яна нi твая, дык чаго да цябе так тулiцца?

Гэта быў апошнi чалавек, катораму Янук даверыў-бы свае тайны сэрца. Скажы яму што, дык гэта тое самае, што ў чацьвер на глыбоцкiм ранку разгарлапань.

— Ну а твая дзе? — адсек Янук.

— Нiма ў мяне.

— Як нiма дык знайдзi сабе. Паглядзi вунь колька напаўзло. Цягнi Брунiську найменшую, аж пiшчаць вунь усе тры.

Янук перасалiў. Мо пiшчэлi iншым разам, але ня сяньня. Усе дзеўкi ў вялiкiм спросе былi, а найстарэйшая Мальвiна, што даўно спадзяваньнi на замужжа страцiла, прамянiлася ад радасьцi, што моцна гарнула яе да сябе жаўнерская рука. Плёткi нарадзiлiся раней, а з прыходам "вызвольнiкаў"яшчэ больш iх нарасло. Некаторыя жанчыны яе "салдацкай крутухай" называлi. Хто ведаў, коплькi было ў тым праўды.

Вальс скончыўся. Зручна высьлiзнуўшы ад свайго партнёра, Дуня побач Янука на лаўцы села. На лбе ейным выступiлi кропелькi поту, зьзялi з задавальненьня вочы й шпарка гойдалiся пад мяккай, блакiтнай тканiнай грудзi.

— Засаплася, мусiць? — спытаў Янук, крадком пазiраючы ў ейныя вочы.

— А нiхай iх, Янучок, як накруцяць! — адказала хутка, насаткай выцiраючы з твару пот. — Ды яшчо якая зь мяне там танцорка… Пойдзiм з табой танцаваць. Добра?

Янук баяўся зiрнуць дзяўчыне ў вочы, каб у ягоных трусьлiвасьць ня вычытала. А воддаль, — ён быў пэўны таго, — пазiраў на iх з дурной усьмешкай на твары Стась.

— Ну, Янук, пойдзiш?

— Ты-ж знаiш, што танцаваць я нiколi нi танцаваў.

— Бiда вялiкая! — усьмiхнулася дзяўчына. — Навучышся. Я табе памагу. Ну?

Януку душна зрабiлася.

— Кажу-ж табе, што танцаваць я анi ў зуб! — апраўдваўся Бахмач.

— Нi бядуй, некалi-ж пачынаць трэба. Як ня будзiць першага разу дык ня будзiць i пачатку.

— Алi-ж як гэта асьмелiцца?

— От я табе пакажу, памагу.

Дуня прыхiнулася яшчэ блiжэй i проста ў вочы ягоныя зiрнуць намагалася. Нiзка выразаны трохкутнiкам верх сукенкi цяпер адхiлiўся i на хлапца ў цэлай поўнi пазiралi тугiя, голыя закончаныя румянымi пупушкамi грудзi. Разьлiлася па целе млявасьць.

— Ну як гуляiш, Дунiчка? Глядзiш, каб дзяцюк твой самапасам ня бегаў? Ха-ха-ха!

Дунiна сяброўка, Юшкевiчава Клава, паехала дробненькiм сьмехам. Высокi здаравяка ў вайсковым мундзiры гарнуў яе да сябе. Яго правая рука бессаромна цiснула сьпераду вялiкiя дзяўчынiны грудзi. Клава перарасла Дуню, хаця дзяўчаты аднагодкамi былi. Не падабаўся Януку Клавiн войстры язык, што часам i матам не ганьбаваў. Прыгожая з выгляду, гнуткая ў рухах, цяпер вольнай была. Дзяцюка ейнага «моцарствовую» баранiць пагналi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x