Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаго табе ўсюды першай лезьцi? Пiлнавалася-б во гэтай сьвiной мешалкi цi чапялы й досiць бы зь цябе. Кажу, нарвешся некалi!

Гэтыя простыя й незласьлiвыя словы мужавай перасьцярогi прыгадалiся цяпер Аксенi ў зусiм новым сьвятле, новай шырынi. Нарвалася.

— Ну як-жа гэта, ягодка, будзiць? Што мы зробiм, як бабы пра палатно пытацца пачнуць? Га?

Сьцiснуўшы плечы й пазiраючы пад ногi, Аксеня маўчала. Ды што магла на тое адказаць? Звычайна бадзёрая й вясёлая, яна быццам на дзясятак гадоў пастарэла, змоўкла, асунулася. Аўдоля старалася зiрнуць сяброўцы ў вочы, знайсьцi нiтку сувязi, якую цi нi парваў Маршалкаў i ягоны кручканосы таварыш з НКВД.

— I такi во добры чалавек нам гэты Маршалкаў паказаўся, — бубнела дробненькiм голасам Кмiтава пахатуха, — здавалася, што хось ты яго да раны прылажы. Помнiш во, як на тых зборах гаварыў? Ён табе ажно сьлязу пусьцiць. Чалавек-душа, здавалася, лепi як свой каторы… Ён як гаварыў, дык колька яшчо нашых баб у плач уводзiў. Гэта-ж здавалася, што такi чалавек як ён, ягодка, нiкому вока нi запарошыць, а ня то што… Ну й паглядзi, што зрабiў. Гэта-ж проста каб бабам нашым расказаць, дык каторыя паверуць толька…

— Ты во глядзi, яшчо за даўгi язык возьмуць, — злосна адказала Аксеня. — Цi можа так скора забылася што той ынкавэдыст казаў, га?

— Ды чаго-ж ты, ягодка, кiдаешся на мяне? Як гэта так я забылася? А калi ўжо пра мой язык гаворыш, дык цi-ж твой карацейшы?

— А можа й карацейшы… давай памерым! — агрызнулася Аксеня. — Гэта каб ня ты дык можа-б i нi пасылалi таго праклятага палатна… каб яно лепi праз зямлю правалiлася! Во нарабiлi бяды!

— Каб нi я? — прарэзьлiва-зласьлiвым тонам крыкнула Аўдоля. — Гэта-ж ад каго, калi нi ад цябе думка вышла, га? Каб табе, ягодка мiленькая, памяць ужо саўсiм забрала, як ты ня помнiш i на мяне складаеш! I як гэта ты можаш?!

— Думка-ж мая была. алi-ж я вас пыталася. А сама-ж знаеш зь якой вялiкай ахвотай ты за гэта ўзялася. Зараз усiм разбрахала, давай i давай, нi задзержыць цябе нiяк…

— Каб табе Бог так здароўе даваў, як я давала! — адсекла Кмiцiха. — Каб ты ў пекле так брахала, як я каму разбрэхiвала! I як табе ня стыдна на мяне складаць! Калi Маршалкаў цябе пахвалiў, дык як каралеўна якая — галава аж пад неба, жардзiной нi дастанiш! — хадзiла. Ах каб цябе!

Аксеня здрыганулася. Быццам укушаная гадзюкай, яна зь нянавiсьцю зiрнула на Аўдолю, сьцiснула вусны. Спачатку ледзь заўважна, пасьля-ж раптоўна пачало дрыжэць ейнае цела. Неўзабаве неўтаймаваны плач суправодзiў Кмiтаву Аўдолю. Аксеня дала сьлёзам поўную волю. Разгубленая Кмiцiха памкнулася прыгарнуць да сябе сяброўку, але на паўдарозе спынiлася выцягнутая рука.

23

Ноччу зазiмак пацярушыў сьнегам, мароз кволымi жылкамi-нэрвамi выпрабоўваў сваё майстэрства на тонкiх скарынках лёду ў лужынах, канавах i сажалках. Ранiца прыйшла ясная, сьвежая, спакойная. Каб хоць адной галiнкай паварушыў маестатычны гаравацкi Архiп. Яшчэ блiжэй, здавалася, прыхiлiлiся да сябе зьбялеўшыя сёстры-сосны на могiльнiку. У Гаравацкай пушчы й лiпавiцкiх гаёх на дэманстрацыю прыбралiся ў новым бельлi стройныя сосны й хвойкi. Яны зьзялi ў сонцы й маглi хвалiцца сваей пышнай прыгажосьцю перад голымi бярозамi, клёнамi й асiнамi.

Далёка чуваць былi галасы пеўняў над ранкам. Слупамi выпрасталiся над комiнамi дымы. Асьцеражней хадзiла ў пушчы розная жывёльная малеча. Мёртвая маўклiня спрыяла большым дзяруном, што цяпер на помач носу паклiкалi й свае вушы.

Вялiкая грамада лiтоўскiх сялян наблiжалася да лiпавiцкага поля. Радасьцю зьзялi вочы й далёка над бельлю прыцярушанымi роўнымi нiвамi сягала вясёлая, нястрыманая гамонка.

— Зямля наша! Во калi зажывём!

— Дачакалiся! Цяперака, як свой кусок зямлi мець будзеш, дык нiякi прыблуда з твайго мазаля ня будзiць жыць. Сам сабе будзеш пан!

— А як-жа!

— Ды i во яшчо што: казаў Косьцiк, што кажны можа мець зямлi колька захочыць! Ого!

— Нi колька захочыць, а колька абрабiць можыць.

— Ну яно-ж сябе так…

— Дык цi-ж ты думаеш, што каторы паквапiцца каб мець болi зямлi чымся абрабiць будзiць магчы?

— Нашто-ж яна тады яму?

— Нiбыта па шэсьць актараў на аднаго каня…

— Ну а як каторы нi маiць каня?

— Дык дадуць…

— Толька-ж i глядзi, рот настаўляй, каб нi праваронiў як будуць даваць.

— Усё дадуць, усiм хопiць. Вунь дзе колька ўсякага дабра на маёнтках i хвальварках…

— Ну паглядзiм.

— Што тамака глядзець… ужо вiдаць.

Бадзёра сьлядзiлi прысыпаны сьвежым белым пухам гасьцiнец сялянскiя ногi. Грамада кiравалася на прасторныя, урадлiвыя гонi, што за чыгункай суседзiлi зь лiтоўскiмi начоўкамi, а з захаду канчалiся сьцяной гонкага гаю. Пракоп з Алесям маўклiва ў хвасьце валаклiся. Новы грамадзкi тэрмамэтар выпхнуў iх цi не на самае чало "прыгнечаных i эксплуацiруемых" масаў, значыцца тых, пра каторых найбольш барабанiла й быццам клапацiлася "народная ўлада". I будучыня перад iмi можа прасьцерлася проста й прывабна, як тыя ўрадлiвыя гонi, калi-б не мясцовыя "косткi ў горле". А косткi гэныя — Бурак Косьцiк i Шпунт Лявон — дзесьцi ўрачыста й фанабэрыста крочылi на самым перадзе грамады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x