Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакiдаючы збоку пытаньне пра сваю й Алесяву жыцьцёвую дасьветчанасьць, адзiн факт, можа асноўны ключ, усiх ягоных турботаў, трымаў у галаве Бахмач. А факт гэты, як сьвет абжыты i ўсiм вядомы, сьветчыў, што не магла iснаваць нiякая, ня толькi вялiкая й магутная дзяржава, калi ня было ў ёй парадку, устаноўленай заканамернасьцi. Як нi ганьбавалi ўжо цара калiшняга, ды ўсё-ж пад панаваньнем ягоным кажны бачыў нейкую заканамернасьць, дысцыплiну й парадак. Гэтта-ж гавораць i абяцаюць адно, а робяць iншае. Трацiўся давер i да гэных, што наверсе, не гаворачы ўжо пра злыдняў, што на сваiм сялянскiм хлебе вырасьлi. А мо ўвесь гэты беспарадак i быў новым парадкам?

Пракоп жахнуўся пры такой новай думцы. Калi-б так было, дык навошта й каму гэта патрэбна? Дзяржава-ж мусiць жыць, усе часьцi ейнага арганiзму мусяць пасьлядоўна сваё рабiць. Глядзi во што будзе навет у тваей собскай гаспадарцы калi, скажам, ладу ў сям'i няма…

— Нешта-ж ты надта надуўся, — пачуўся голас збоку.

— Га?

— Кажу, што з табой? — спытаў Пракопа Алесь. — Цi табе яшчо нiздаровiцца?

— Ды нiчога, так сказаць… от думкi…

I яны йшлi далей.

— Казаў табе раней, — прадаўжаў Алесь, — што нiма чаго надта думаць. Даюць дык бяры.

Трымаў прымаразак i скрыпеў пад нагамi тонкi сьнег. Пракоп не азiраўся па бакох, не заглядаў у вочы Алесю адно праз кут вока маячыў шваграў сiлуэт. Разьвярэджаныя думкi выклiкалi больш пытаньняў чымся даходзiла адказаў. Дзесьцi ў глыбi сьведамасьцi загнязьдзiўся закаранелы, небясьпечны страх. Дакараў сябе Бахмач за тое, што цi нi шукае дзiркi ў цэлым, намагаецца лiшняе выдумляць. А мо ранейшы перапалох яшчэ трымае? Гэта-ж нi жарцiкi, так бакi набiлi, гэтак пазьдзеквалiся, што цяпер i бацьку роднаму цяжка паверыць было-б.

А мо бязладзьдзе гэтага новага ладу адно часовае зьявiшча? Самi-ж бальшавiкi нi раз казалi, што "нi адразу Маскву пастроiлi", трэба «абаждаць», усе такiя малыя недарэчнасьцi, як чэргi пры крамах, цi нейкi млын, каторы ня можа зь млiвам справiцца — зьявiшчы пераходныя, спрычыненыя тым, што разбураецца стары й будуецца новы парадак. Вось дзе яно: "новы парадак". Гэты «парадак» на ўсе спосабы скланялi, сялянскiя вушы iм абтрапалi. А ад чаго пачынаецца "новы парадак"? Ад разбурэньня й беспарадку?

"Эх, можа й шукаю дзiркi ў цэлым", — думаў Пракоп. — "Дадуць, дык вазьму, а што пасьля… адбяруць, дык адбяруць…" Гэткiм канчатковым выснавам падбадзёрыўся Пракоп i зiрнуў навокал. Пярэднiя сяляне згрупавалiся ля гасьцiнцу на малым сугры, што да забароненай зоны прымыкаў. Зонай гэнай быў ладны кавалак поля, абгароджаны высокiм плотам з калючым дротам. У вадным куце загарадкi, далекавата аж пад лiпавiцкiм гаем ляжалi стосы мэталёвых бочак. Казаў нехта, што ў бочках бiнзiну трымалi. Ля тога кладу бочак вiдаць было двух жаўнераў у даўгiх шынэлях, з пупаватымi будзёнаўкамi на галовах i штыкамi на стрэльбах, пераз плячо перавешаных. Блiжэй пад лiпавiцкi сад, абкапаныя зямлёй, тарчэлi рулi гарматаў, цi ня зэнiтак. Вартаўнiкi былi й каля гарматаў.

Лiтоўскiя сяляне маўклiва пазiралi на Косьцiка.

— Так вот, значыцца, — пачаў Сабакевiч звонкiм голасам, — будзем браць, значыцца, па алфавiця. Хто першы ў нас?

— Бахмач, мусiць?

— Ну так, ён-жа на «бэ».

— Давайце яго сюды! Таварыш Бахмач, сколька зямлi вам?

У Косьцiкавым голасе гучыць звычайная дзелавiтасьць, нi iронii, нi пагрозы. Азiраючыся на швагру й вясковых, Пракоп падыйшоў да Сабакевiча. Абапёршыся на змайстраваны зь бярозавых прутоў трохкутнiк, сьмярдзеў з боку карашкамi Захарук, нехлямяжа трымаў у кiшэнях гладкiх портак рукi Шпунт Лявон i калоў маленькiмi вочкамi старшыня камбеду.

— Сколька вам зямлi, спрашываю? — паўтарыў Косьцiк.

— Як гэта? — перапытаў Пракоп. — Колька-ж дадуць…

Як перапалоханы заяц, Пракоп недаверлiва сачыў начальнiкаў. Калi-б замiж абяцанага кавалка зямлi пачалi ў бакi камшыць, — дай Божа здаровыя ногi.

— Дадуць… дадуць! — гарэзьлiва перакрывiў Косьцiк. — Спрашываю, сколка хочаш?

— Дык значыцца можна колька хачу? — ня верыў Пракоп.

— Табе-ж кажуць: бяры колька хочаш! — прыкiнуў Тодар.

— Яно-ж так, — пацьвердзiў голас у грамадзе.

— Калi так… дайце восiм актараў, - асьмелiўся Пракоп.

— Ну вот, так даўно сказаў-бы, — выцягнуў правую руку зь кiшэнi Шпунт.

— Так i запiшам: Бахмачу восiм актараў. - пацьвердзiў Косьцiк. — Пiшы, Лявон. А вы, — зьвярнуўся да Захарука й Пятуха, — бярыце й мерце. Там вiдзiця гэны куст пры гасьцiнцы? От ганiце трохвугольнiкам прама на яго. Як адмерыце сколька да яго метраў, тады адшчытаiм сколька палагаiцца ўшырыню. Панятна? Ты, Лявон, шчытай сколька квадратных метраў далжно быць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x