Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пэўне-ж, усе пра гэта ўжо ведаюць. Як-бы гэтта з сораму не згарэць. Вунь празь дзьверы пхнуцца назад сакатухi-рагатухi, а мiж iмi Дуня. Янук крадком зiрнуў на яе. Апанаваная, шэльма, як быццам нiчога й ня было. Адно сяброўкi з зухавата-насьмешлiвымi тварамi на яго пазiраюць. Сорамна, уцячы некуды трэба было-б. Але цiкавасьць да бальшавiковай гамонкi верх бярэ. Бахмач намагаецца слухаць, сэнс лавiць.

— I нi было ў нас, дый i нi магло быць нiякiх сумнiваў аб тым, як жылi й цярпелi закабаленыя масы працоўных Заходняй Беларусi, — гаварыў бальшавiк. — Гэта-ж будзьце ласкавы самi разабрацца: наша савецкая краiна пабудавана рукамi рабочых i сялян, наша доблесная рабоча-сялянская Чырвоная Армiя — як i сам назоў гаворыць — сфармiравана з рабочых i сялян. Мы лiквiдзiравалi эксплуатацыю чалавека чалавекам, заводы належаць рабочым, а ўся зямля — хлебаробам. Дый наша слаўная камунiсьцiчаская партыя складаецца з рабочых, сялян i працоўнай iнцiлiгенцыi. Ды вазьмiце нашага правадыра, мудрага айца ўсiх народаў, вялiчайшага i мудрэйшага з мудрых, таварышча Iосiфа Вiсарыёнавiча Сталiна. Ён-жа…

Ускочыў з лавы, ляпаць далонямi пачаў Косьцiк Сабакевiч. Заядла плёскалi, паўставаўшы, бальшавiкi. На такое нешта нячутае-нябачанае ў вёсцы, ня ведалi як рэагаваць сяляне. Некалькi вялых усплёскаў пачулася ў грамадзе, адно Сымон Пятух так пярыў рукамi, што выпала з рудых зубоў i рассыпалася дымячымi карашкамi на падлозе ягоная "казiная ножка". Зусiм спакойна сядзеў, адно галаву вышэй падняў, прыглядаючыся чужынцам, лiтоўскi патрыярх дзед Якуб. Калi ацiхла, камiсар прадаўжаў:

— Таварышч Сталiн сам з батракоў. Гэта ня хто другi, а ён сам, самы верны саратнiк вялiкага Ленiна, ваплацiў лепшыя iдэi нашай слаўнай камунiсьцiчаскай парцii i правёў гэтыя iдэi ў жыцьцё. Гэта дзякуючы нi каму другому, а толькi яму, вялiкаму i мудраму таварышчу Сталiну, вы сёньня карыстаецеся сонцам вялiкай свабоды. Гэта дзякуючы яму зьдзейсьнiлiся вашы адвечныя мары. I цi-ж магу я навет словамi пераказаць цяжкiя цярпеньнi гэтага вялiкшага ў мiры правадыра, калi ён толька падумае аб тым, што мiлiярды працоўных на сьвеце яшчэ, на вялiкi жаль, не карыстаюцца сонцам свабоды, што iх эксплуацiруюць i што яны прагнуць вызваленьня ад капiталiстычнага iга? Гэты чалавек, гэты генiяльны бацька ўсiх народаў, ён ёсьць лепшы зь лепшых. Вялiкае мусiць мець ён сэрца, калi ў iм маюць месца цярпеньнi ўсiх заняволеных на сьвеце, ды многа й цяжка мусiць ён працаваць, каб мары iншых збылiся, так як вашы…

Здавалася, што нехта падняў гаць i хлынуў акiян мiлагучных, аздобленых прывабнымi адценямi пахвальных эпiтэтаў. Усё гэта пра таго з тупым, ледзяным зрокам, ад якога холадам нясло, што абыякава паказелiў на залю пазбаўленыя жыцьця вочы. Камiсар пыхцеў, мяняўся ў твары, пялiўся, як жаба на корч, каб перадаць усе вялiчынi характару, дабрату сэрца й цярпеньнi крамлёўскага гiганта. У гэных хваласьпевах ягоных, насычаных шчырасьцю й пераканальнасьцю, была такая моц эмацыянальнае сугэстыi, што магла-б зьбянтэжыць найбольш зацьвярдзелага скептыка. Грамада слухала, быццам заварожаная. На камiсаравым лбе выступiў пот. Сам ён так рашчулiўся тым, што апавядаў, што ў вачох ягоных сьлёзы паказалiся. Ад няспыннага мора слоў цi не перасох голас. Афiцэр колькi разоў спыняўся, горла прачысьцiць намагаўся. Ён нагнуўся й нешта Косьцiку сказаў. Той паклiкаў да сябе нехлямяжага Пятуха, якому перадаў, што камiсар вады хоча. Заля ажыла. Ягодка-Аўдоля спанатрыла важнасьць Пятуховага заданьня й адразу перадал гэта Аксенi, каторая шмыгнула зь Пятухом у сенцы. Ля парогу расступiлiся й за хвiлiну зь сяней паказалася Аксеня са шклянкай вады, а за ёй чыкiльгаў Сымон Пятух.

Камiсар выпiў ваду за тры глыткi, сядзеў i выцiраў насаткай пот з твару, дый зноў нешта паўголасам сказаў Сабакевiчу. Ромкаў гаспадар устаў.

— Таварышчы, мы сiчас праслухалi очынь iнцярэсную рэч таварышча Маршалкава i благадарым яму за гэта. Мы цяперака знаiм пра нашага вялiкага важдзя таварышча Сталiна i яго заботы аб нас. I мы далжны, па маяму мненiю, паслаць благадарсьцвiнная пiсьмо савецкаму правiцельству за наша асвабаждзеньня й паслаць тожа благадарсьцвiнная пiсьмо лiчна таварышчу Iёсiпу Вiсарыенавiчу Сталiну…

Гэтым разам воплескi пачалiся ад Пятуха. Скваплiва падтрыманыя бальшавiкамi, яны завялi й рассыпалiся мiж сялян. Пасьля камiсаравай гутаркi, хто мог пярэчыць Косьцiкавай прапанове? Сабакевiч прачытаў зьмест лiста чырвонаму дыктатару, якi зноў-жа рэдкiмi вялымi воплескамi быў «энтузiястычна» прыняты.

Хоць гэным часам вялiкая задуха поўнiла залю, нiхто не манiўся на двор iсьцi. Цi нi чакалi самага найцiкавейшага. I чакаць доўга не давялося. Косьцiк папрасiў спынiць на залi гамонкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x