Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лявон раптам сеў. Людзi пераглядалiся. Пачалiся цiхiя гутаркi. Аксеня i Аўдоля паклiкалi да сябе колькi жанчын, у iх лiку i Косьцiкаву мачыху, пачалi шаптацца. Нiтка нечага важнага, вiдаць, пачала снавацца ад Аксенi.

— Как же вы, отец, довольны приходом советской власти? — зьвярнуўся Маршалкаў да дзеда Якуба.

Дзед павярнуўся, зiрнуў на залю, мусiць каб упэўнiцца, што да яго, а не да каго iншага камiсар гаварыў.

— Гэта вы от мне гаворыце?

— Да, отец.

— Чаму-ж, каб сказаць…

— Сколько вам лет, отец? Верно больше ста?

— Ага, ды ўжо-ж, болi як сто…

— Еслi так, вы верно крепостное время помните? — пытаўся Маршалкаў.

Выглядала гэта на публiчны допыт, але дзед Якуб не зьбянтэжыўся, адказваў спакойна.

— Чаму-ж не, сынок, помню, каб яго макарэц спапялiў…

— Вот это интересно.

— Яшчэ пiсягi на плячох нашу, каб ня помнiў…

— Это что такое?

— Лупцавалi некалi, от рубцы на целе асталiся.

— Разве так? Поэтому благодарите товарища Сталина, что за длинную жизнь он вам действительную свободу принес.

— Ну Бог яго ведаiць… Як вы кажаце, дык можа й доля праўды ёсьць. Старому нiдаверку пасобiць можна.

На камiсаравым твары зьявiлася няўцямнасьць. Ён нахiлiўся, нешта Косьцiку сказаў. Сабакевiч устаў.

— Наш сягоньнiшнi мiцiнг скончыўся. Сiчас пастаўце па бакох скамейкi. Есьць у нас баян i балалайка, дык пагуляiм.

13

У гэны вечар не сьвяцiлiся вокны лiтоўскiх хатаў, ня зьбiвалi дзецi пятаў у пiкара, цi мячык. Амаль усё, што жывое, сплылося гэтта ля школы. Адно дзiвiцца трэба было, колькi памясьцiцца магло ў будынку людзей. Сяляне прыходзiлi яшчэ падчас камiсаравай гутаркi, цiснулiся ля адчыненых вокнаў i дзьвярэй. Цяпер-жа ўсе выйшлi на двор, каб зачарпнуць сьвежага паветра, падзялiцца думкамi пра пачутае й новае, што прыехала ў вёску на гэных двух вялiкiх грузавiкох, ля якiх сабралiся дзецi й падлёткi.

Аксенiна група жанчын чакала ля дзьвярэй i пiльна сачыла за Маршалкавым. Ён наблiжаўся ў суправодзе Косьцiка й Лявона. Бальшавiцкiя жаўнеры гутарылi зь дзяўчатамi, абступiлi Хвядосаву Маньку. Дзяўчына гаварыла бойка й звонка сьмяялася, аж падскаквалi круглыя, тугiя грудзi.

— Iдзець-жа, iдзець, ягодка, — таўханула Аксеню Кмiтава Аўдоля. Дык-жа гавары, ягодка, за ўсiх нас.

Гэтта-ж перад выхадам спынiла камiсара Вульляна.

— Таварышч, я-ж гэта… хацела сыноў, каб запiсалi…

— Ага, гэта тых, што белапалякi змабiлiзавалi?

— Так, пано… таварышч, сыноў-галубкоў маiх.

— Хорошо, мать, — кiўнуў бальшавiк галавой i зьвярнуўся да Косьцiка. Вы, Канстанцiн Паўлавiч, абавязкова зрабiце сьпiс усiх мабiлiзаваных, не забудзьцеся.

I ён iшоў далей. Аксеня выйшла камiсару напярэймы, але няведама дзе падзелася ейная сьмеласьць, ня ведала як пачаць выкананьне даручэньня. Тымчасам Маршалкаў разглядаўся як абмiнуць групу жанчын, што замiнала ў праходзе.

— Пазвольце, — сказаў ветлiва, — можна прайсьцi?

— Ну дык ты-ж кажы, ягодка, — падбадзёрвала Аўдоля.

— Таварыш камiсар, — пачала Аксеня й спынiлася.

— Да, гражданка, вам что угодно?

Вочы ягоныя, здалося Аксенi, праколвалi, глядзелi наскрозь.

— Дык я-ж гэта… хацела сказаць… Ага. Вы нам расказалi якi добры й вялiкi таварышч Сталiн, як ён асвабадзiў нас i другiя, як таварышч Молатаў, тожа добрыя. Дык мы тут, бабы, разгаварылiся, што за iх дабро для нас, за тое, што нас асвабадзiлi, каб iм якi падарак паслаць…

Аксеня выказала гэта адным дыхам. Спынiлася, ня ведала што далей зрабiць.

— Вы, жанчыны, думалi падарак паслаць таварышчу Сталiну? Так вас разумею, цi не?

— Ага, да, таварышч, так…

— Гэта цудоўна вы выдумалi! — захапiўся камiсар. — Так, гэта цудоўна! Ну а якi падарак вы будзеце пасылаць?

Пачуўшы такую пахвалу ад Маршалкава, Аксеня аж змалела. Цяпер ейная першапачатковая думка здалася то дрэннай, то зусiм недарэчнай. Як-жа ты з такiм падаркам ды да самога Сталiна ткнешся? Аксенi было яшчэ нiякавата й таму, што цяпер сталася цэнтрам агульнае ўвагi. Жанчына зiрнула на сябровак. Непаслухмяным зрабiўся язык. У вачох жанчын пабачыла падбадзёрваньне й таму сьмела загаварыла да Маршалкава.

— Мы гэта-ж, таварышч камiсар, гаварылi цi варта толькi асьмелiцца, бо нiчога, ведаеце, дарагога ня можам…

Яна спынiлася, а маскаль чакаў далейшага слова.

— Ну так, прадаўжайце.

— Дык вось-жа, мы нiчога дарагога паслаць ня можам, самi ведаеце, пад польскiм iгам жылi… Можа таварыш Сталiн i каторыя другiя начальнiкi, як ён, нашага падарка ня прымуць?

Аксеня, вiдаць, не асьмелiлася падаркам пахвалiцца. Маршалкаў усьмiхнуўся, зiрнуў на Косьцiка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x