Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну што-ж, золатца разумнае, маж й сiчас нi пойдзiш?

Ужо пасьля сходу мусiць усьпеў сербануць недзе, бо самагонкай ад яго нясло.

Надзя зачырванелася. Як у кажнай вёсцы, гэтак i ў Лiтоўцах, дзеўкам вызначалi шансы замужжа перадавыя клясыфiкатаркi-пахатухi. Паводле характару й выгляду Надзю паставiлi блiзка сьпераду, паводле пасагу — у хвасьце. Надзiн дзяцюк Мiхась ваяваў цi бiбiкi ў палоне зьбiваў недзе. Каму-ж цяпер за яе заступiцца? Дзўчына ведала цану Лявонавага заляцаньня, пазьбягала дзяцюка як магла. Яна зiрнула на бацькоў, што ля дзьвярэй стаялi.

— Патанцуй, Лёнька, са мной, галубок! Ха-ха-ха! Хадзi! — запрашала, устаючы з лавы Мальвiна. Дзеўка аж пабрыдзела ад недарэчнага сьмеху, што трос вялiкiмi, абвiслымi грудзьмi.

Лявон быццам ня чуў яе. Юрлiвы, паднечаны самагонкай зрок распранаў сьцiплую, нясьмелую, чырвоную аж да кончыкаў вушэй Алесяву дачку.

— Што-ж ты, Лёнька, дзевак табе мала? Ты-ж знаiш, што я Мiхасёва. Мальвiну во вазьмi, — адказала Надзя.

— Якая ты такая Мiхасёва? Дзяцюк твой знаiш дзе? От я тут хадзяiн i сiчас мая будзiш! — гаварыў таран i дзьве рукi паднялi дзяўчыну з лавы. Баянiст рыпеў нейкую дагэтуль у Лiтоўцах няведамую мэлёдыю факстроту. Зьбiтая з тропу хамскай нахабнасьцю, Надзя не агледзiлася як апынулася мiж танцуючых i намагалася патрапляць няроўным крокам дзяцюка. Ашчаперыў яе як мядзьведзь, адну лапу ззаду нiжэй паясьнiцы трымаў. Дзяўчыне дух займала. Яна схапiла Лявонаву руку.

— Што ты робiш, нястыднiк? Людзi глядзяць!

— Га? Ну што людзi? I м сваё, а нам сваё…

Ён насядаў яшчэ мацней, басiў дзяўчыне на самае вуха. З роту нясло самагонным гарам.

— Нястыднiк, каб ты згарэў! — сыкнула Надзя, — Ня цiсьнi гэтак, дыхаць нiма чым!

— Я-ж цябе люблю, — дыхнуў юрлiвасьцю дзяцюк.

Надзя жахнулася. Ведала цану Лявонавай нахабнасьцi. Зiрнула на зьбянтэжаную матку ля парогу.

— Любiш як мядзьведзь. Ня можаш танцаваць як людзi? Калi табе ласкаў захацелася, дык iдзi да Мальвiны, дзеўка аж гарыць…

Надзя баялася раззлаваць Лявон й трымала лягодны тон.

— Я во да цябе, красоткi, прышоў, дык нi пасылай мяне да Брунiськавай. Калi душна, дык пойдзем на двор.

Насядаў i цiсныў яшчэ больш. Надзя спасьцерагла, што калi нейкiм чынам ня вузвалiцца з абдымкаў падпiтага мядзьведзя, дык у гарачцы язык можа шкоды сабе й бацьком нарабiць. Яна раптоўна й зручна крутанулася й пакуль актывiст спасьцярогся, ужо стаяла ля парогу ля маткi.

— Мама, iдзём скарэй дамоў, бо ад гэтага мядзьведзя нiма ратуначку нiякага!

— Добра, дачушка, хадзi.

Лявонавы нахабныя заляцаньнi даўно сачыла ягодка-Аўдоля. Гаворачы з Аксеняй пра палатно, часта ўкiдвала свае заўвагi. Калi Надзя зручна вышмыгнула ад Лявона, дзяцюк стаяў мiж танцуючых, цяжка дыхаў, мiргаў юрлiвымi вачмi.

— Уцiкла, от маладзец! Глядзi, глядзi на яго, Аксеня! I дзяцюк, здаецца, з галавой, ягодка, алi мусiць напiўся ўжо, — сказала Кмiцiха сваей неадлучнай суседцы.

14

У гэны вечар надта ўсхадзiўся сьцюдзёны вецер. Калацiў доктаравы клёны, лiсьцем замятаў лiтоўскую вулiцу й двары. У васелiцах тужлiва шумелi вольхi й вербалозы. Зьгiналi на могiльнiку пышныя чубы сёстры сосны, скрыпела пакалечанымi дрэвамi й злавесна гудзела Гаравацкая пушча, удужкi зь ветрам браўся на Гараватцы гiгант Архiп.

У Пракопавай хаце вясёлым буйным полымем трашчэў у печцы-бакавушцы сухi сасновы хвораст. На плiце варылася вада на зацiрку. Прымасьцiўшыся на зэдлiку, Мiкола абломваў хрусткiя сасновыя галiны, зьбiраў з падлогi iглiцу й кiдаў пад плiту. Полымя брала раптоўна, ярка асьвятляла змрочны пакой i людзей у куце пры стале. Медзьдзю аблiвалiся задуманыя змрочныя твары. Здавалася, што пазлазiлi яны з малюнку каторага рэнэсансавага мастака й застылi пад абразамi ў Пракопавай хаце. Полымя ўспыхвала зыркiм агнём i раптоўна малела.

Цень запанаваў ня толькi ў Пракопавай хаце. Цi адзiн селянiн пазiраў на сухi хвост кнута ў лямпе. Нафты на дне асталося столькi, што й камару ўтапiцца ў ей цяжка было-б. Хмарнелi твары пры згадках пра кiлямэтравай даўжынi чэргi пры гацкай краме-сельпо. I мала каго цешыла гэна бальшавiцкае выясьненьне: — Нафты няма? Ды не сьпяшыце, усяго хопiць. Пачакайце, справiмся!

Акупантавым самахвальствам хаты не асьветлiш. Надыходзiлi доўгiя вечары й жанчыны трывожылiся, што ўпацёмку нiчога не напрадзеш. Як кашаль хваробе, памагала iм тое бальшавiцкае «пачакайце».

Доўга зьзяла яркiмi вокнамi лiтоўская школа. Прывалаклi сюды электрычны рухавiк, паказвалi такiя фiльмы, як "Ленiн в Октябре", «Чапаев», "Броненосец Потемкiн" i iншыя. Каб падкаваць людзей у «палiтграмаце», ды навучыць чытаць i пiсаць "паруску нiграматных", разы два на тыдзень лекцыi давалi. Прыяжджаў зь Лiпавiчаў палiтрук, часам i сам Маршалкаў заглядаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x