Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Страх, што гэта чуваць. Няўжо-ж праўда?

— Калi-ж гаворуць, дык нешта ёсьць. Нiма дыму бiз агня.

Запанавала доўгае маўчаньне. Адно вецер грукаў весьнiчкамi, сьцёбаў рабiнаю па страсе, ачэсваў падстрэшша, праз няшчыльныя вокны прабiраўся ў хату.

— Трэба во скора падвойнныя вокны ўстаўляць, мусiць, бо халадзеча бярэцца. Пакрова ўжо нiдалёка, а там i зiма, нi агледзiшся калi, — прыгадаў Пракоп.

— Пайду дамоў, - устаў Алесь, — недзiка там ужо вячэра гатовая. Дабранач.

— Дабранач.

Зацiрку сёрбалi паволi. Колькi разоў уставаў ад стала Янук, каб зьмяняць лучыну. Хоць прыказка кажа, што лыжкай i ўпоцемку ў рот трапiш, практыкаваць гэта нiхто нiхто ня iмкнуўся. Сядзелi з трох бакоў стала, схiлiўшы галовы над мiскамi. Адно вялiкi шэры кот голасна мяўкаў пад сталом i цёрся ля босых ног.

— Аа-псiк, ну цябе! — сыкнуў Мiкола.

— Дай во кату ў чарапок, таксама-ж есьцi хочыць, стварэньне божае, зьвярнуўся бацька да Мiколы.

— Усьпеiць, нiкуды яму нi сьпяшыцца, дый гарачага ён ня будзiць есьцi, — адказаў Мiкола. Калi скончыў есьцi, налiў кату ў глiняны чарапок зацiркi ды сказаў Януку: — Цяпер ты прыбiрай, я сваё ўжо зрабiў.

— Можаш i сам, пан нiвялiкi, — адказаў Янук.

— Вы гэта што, зноў зачынаiця? Янук, прыбяры. Нi пан i ты нiякi, можаш памагчы, — падняў голас Пракоп. — I я болi нi хачу нiякiх сварак. Рабiць нiма каму, самi ведаiця.

— Узяў-бы ты, тата, ды ажанiўся. Хоць-бы во гаспадыня ў хаце была, сказаў Мiкола.

Калi-б гэта было сказана ў iншых абставiнах, Пракоп можа навалiўся-б на сына. Ды ў Мiколавым голасе было гэтулькi шчырасьцi й добрага жаданьня, што бацька ўстрымаўся.

— Ты гэта адкуль такую думку ўзяў? — сказаў лагодна Пракоп. — Мацi нiдаўна на той сьвет адыйшла, а ты во што… Як табе ня грэх?

— Грэх грэхам, а жыць неяк трэба. Бог можа даруiць. Сам можа вiдзiць вунь, што бiз бабы нiякай гаспадаркi нiма.

Пракоп уважна зiрнуў на старэйшага сына. У будзёншчыне мала нагодаў да душэўнай размовы было. Ад шэрага жыцьця пачарсьцьвелi, здавалася, сэрцы. Стрымлiвалiся пачуцьцёвыя выказваньнi. Так ужо павялося, што часта адно слова, зiрк вачэй, цень цi прамень на твары замяняў тое, што ў iншых людзей забрала-б шмат часу для пылкiх выказваньняў.

Пытаньне гаспадынi ў хаце вымагала даўжэйшага разважаньня. Не пазьбегнеш эмоцыяў, мо i спрэчак ня мiнеш, Хоць ведаў Пракоп, што вялiкая праўда была ў словах сына, але нiчога пазытыўнага ня мог-бы цяпер зрабiць. Звонку выглядаў апанаваным i зроўнаважаным, але дзесьцi глыбака ў грудзёх загнязьдзiўся чарвяк з таго часу, як чужынцы падсеклi ягонае карэньне. Кажуць, што час ёсьць найлепшым лекарам. Праўда. Да вясны крыху зажыла душэўная Пракопава болька. Ды новыя падзеi зноў адбiралi роўнавагу, нярэдка бяссоньнiцай марылi. Намагаўся трымацца перад сынамi, ды болькi гэнай глыбака не схаваеш, Неасьцярожнае слова цi рух былi надта вымоўнымi.

Мiкола мяркаваў, што мужчыну ў бацькавых гадох жанчына патрэбна была ня толькi для гаспадаркi. Перад Бахмачом, як на добры лад, ляжаў яшчэ прастор жыцьця. Калi-б знайшоў сабе сабе добрую сяброўку, ды ня толькi бацьку раўнавагу вярнула-б, але й яму, Мiколу, вялiкi цяжар з плячэй звалiўся-б. А дзевак выбар цяпер быў вялiкi. i мо таму, што насьпелае сарвалася зь Мiколавага языка зусiм нечаканна, бязь нiякага папярэджаньня, аж уздыхнуў лягчэй. Стаяў i пазiраў на бацьку. Што-ж ён скажа?

— Ну знаiш што, Мiкола, нi час пра гэта цяперака, — сказаў Пракоп. — Нi палiце во дарма лучыну, спаць iдзiце. Можа калi пра гэта пагаворым.

"Ага. — падумаў сын, — значыцца нi сказаў наадрэз, што не. Дык можа яшчо што й будзiць з гэтага".

Мiкола зiрнуў на Янука й той мiгам зразумеў ягоную думку.

— Спаць? Я яшчо во на сяло думаю. Ноч вялiкая, высплюся, — сказаў дзяцюк.

— Да каго-ж ты гэта?

— Недзiка некага знайду.

— Можа дзе самагонку знайдзiш?

— А чаму самагонку? Думаў, што можа дзяўчынай упiкнеш, ажно самагонкай, — усьмiхнуўся сын.

— Табе мусiць дзiўчаты ў галаве. Ат, iдзi, — махнуў Пракоп рукой.

Доўга качаўся ў пасьцелi й ня мог заснуць Янук. У галаве блыталася-крыжавалася павуцiньне думак. Неяк на днях, нечакана сустрэўшы Дуню, выплыла наверх новае й неспадзяванае: школа. Дзяўчына казала, што быццам у Гацях бальшавiкi школу маюць адкрываць i цi не жадаў-бы Янук пайсьцi й даведаццапра навуку.

Ад часу, калi нямоглы бацька здаў на ягоныя слабыя плечы гаспадарку, думкi пра навуку на заднi плян адыйшлi. Адно ў марах часам сябе на школьнай лаўцы бачыў. Былi калiсьцi мроi пра перамену. Цяпер-жа яна прыйшла. На лепшае цi на горшае? Прага да навукi не змалела. Кажуць Французы, што апэтыт падчас яды расьце, а Янукова прага да ведаў нiколi ня спыняла росту. Калi Дуня згадвала пра школьную лаўку, аж млосна зрабiлася. Варта было-б новы сьвет пазнаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x