Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш лакомiлiся мясцовыя камунiсты. "Грабiлi награбленае" не навосьлеп, а намагалiся рукi пагрэць ля больш каштоўнага й меншага, што ад непажаданага вока людзкога скрыць можна было. Ды ўся мясцовая рыбная дробязь i ўявiць не магла як нажывалiся тыя прыплыўшыя з чужога мора кiты. У параўнаньнi зь iмi мясцовыя жывiлiся адно крошкамi з багатага стала.

У некаторых вясковых хатах новае жыцьцё пачалося. Зусiм немалая перамена выразна вонкава ператварыла фармальнага старшыню камбеду. Цяпер Сымон Пятух непаваротлiва ацялюгваўся ў блiскучым сiнiм панскiм сурдуце, каторы, казалi, у асаднiка Лазоўскага сьцягнуў, у ботах з блiскучымi халявамi, прыгожых зялёных галiфэ портках, навет гальштук пару разоў прычапiць манiўся. Нябрыты й карэлы, як i раней, ён быццам стаўся навочным узорам тэй вядомай прыказкi: "з мужыка пан такi, як з гною куля". Лiтоўскiя хутка падгледзiлi, што ня зводзiлiся цяпер у Сымона маскоўскiя рублi й чэрвонцы, што пагладзеў ягоны жывот i твар, што ямчэй i больш адважна ў карцёжкi сьцёбаў. З горадзенскай махоркi на савецкiя карашкi перакiнуўся. Ня звычайныя, простыя, як раней, цыбукi, а хлёсткiя "казiныя ножкi" круцiў. Цi раз плявузгаў, што гатовых папяросаў уволю мог мець, але вялiчынёй не падходзiлi.

— Ну што-ж… разоў пяць пасасеш дый канец. А я-ж, самi во знаiця, як закапцiць дык каб закапцiць…

Павесялела ў Макатунiшынай хаце. Было ўволю й мукi, i бульбы, i мяса, i вопраткi. Мо спрычынiлася да гэтага й наглая страта Параскi. Як-нiяк, гэта бедная, Богам крыўджаная сям'я ў людзей на воку была. Мо таму й ня помсьцiўся Дунi за тую лупцоўку перад брамай на гасьцiнцы запраўдны рухавiк камбеду Лявон Шпунт. Лiтоўскiя чакалi нечага. Ня з тых выводзiўся Лявон, што крыўды дароўвалi. Але мусiць i Лявон i Косьцiк у забойстве Параскi вiнаватымi чулiся. Як-бы там нi было, а факт стаўся вiдавочным, што з тых багатых крынiцаў, адкуль цяпер рассыпалiся й на бакi пры рабаўнiчых налётах плёхала, чэрпалi вёдрамi цi прыгоршчамi й самыя найбяднейшыя, у тым лiку й Макатунiшкi.

Пры спажываньнi «награбленага» расла ў сэрцах сумленных бедных людзей удзячнасьць новай уладзе. Ня скупiлiся на пахвалы й мяркавалi, што цяпер запраўды тыя ненавiсныя гацi ў непраглядным лапцюжным балоце зь месца зрушылiся й пачне жыцьцё чыстай крынiцай бурлiць.

Адно больш цьвярозыя й разважлiвыя новым ладам зьбянтэжылiся, галовамi кiвалi й на словы сккупiлiся. Дзед Якуб, каторы вачмi праводзiў цi адну камбедаўскую, наладаваную дабром хурманку на вулiцы, зусiм адкрыта перасьцярогу выказаў: — Ну добра цяперака… нiхай пажывуць, паласуюцца. I м-жа трэба. Галадранцы, век куску хлеба рады былi. Алi што браць будуць, як гэта скончыцца? Тады каго абiраць будуць?

А сыну Васiлю, што сталярскiм рамяслом у свей няспорнай гаспадарцы дзiркi затыкаў, дзед раiў: — Ты, Васiль, на чужое нi ляцi. Старой праўды нiхто ня зьменiць, а праўда тая кажыць, што чужое бокам вылiзiць. Што лёгка прыплывець, тое лёгка й сплывець. Няхай сабе гэныя панкi, каб iх макарэц, i абiралi нас. Нiхай сабе цяперака i iх абскубуць… ёсьцiка каго… алi дармавiзна нiзароблiная толька шкоду чалавеку робiць. Помнi, што толька тое добра спажываць цi шанаваць будзеш, каторае сваiм мазалём заробiш.

Паслухаў сын бацькавых парадаў i не пайшоў у камбед, хоць i спанукалi яго.

Людзi на дзедаву перасьцярогу адказвалi: — Чаго ты, дзед, бядуiш? Як тую зямлю падзелюць, ды пасеюць i пасадзюць i ўсiм уволю будзiць…

Кiваў дзед галавой, неразборлiва пад носам гудзеў, або самасеечным дымам пярхiкаў. I хто мог тады падазраваць, якой вялiкай дзедава перасьцярога была.

Тыя, што назiраць умелi, вялiкiя кантрасты навокал спасьцераглi. Савецкая «салдатня» пэрыядычна й настырлiва ўводзiла ўсiм у вушы пра вялiкае шчасьце, прост-напраст зямны рай на тым баку. Калгасы й саўгасы сама дасканалымi iнстытуцыямi на зямлi сталiся, улада рабочым i сялянам належала, усе ўсяго ўволю мелi, галiта дрэнным няслаўным успамiнам сталася. Пра ўсiх i ўсё клапацiўся наймудрэйшы й найгэнiяльнейшы "настаўнiк i бацька ўсiх народаў". Адылi апавяданьнi тыя пра райскi дабрабыт былi нагэтулькi на "адзiн капыл шытыя", так усё цюцелька ў цюцельку да сябе падобныя, што хiба апошнi дурань гэта ўсё за добрую манэту ўзяў-бы.

У гарадох i мястэчках бальшавiцкая «салдатня» — гэтак папулярна называлi чужынцаў, - неўзабаве ўсе крамы пачысьцiла. На рынку сялянскае дабро аграмадны спрос мела, а ад чырвонцаў у тэй «салдатнi» кiшэнi трашчэлi. Ля "сяльпоў" i "гарпоў" кiлямэтравыя чэргi за хлебам, сольлю, нафтай i цукрам стаялi. Зусiм у новым значэньнi атаўбавалася слова «даюць» i выцiснула нармальна ўжыванае «прадаюць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x