Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самакаты спынiлiся ля прызбы.

— Здрасьця, таварышчы, — гукнуў Сабакевiч. — Як жывяце?

Касавурычыся на Антося, Лявон нешта буркнуў сабе пад носам.

— Гэта ты, сынок, мяне ўжо таварышам вялiчаiш, га? — спытаў дзед Косьцiка.

— Пiрад савецкай родзiнай i правiцiльствам ды камунiсьцiчаскай парцiяй усе мы таварышы, — адцяў Косьцiк i фанабэрыста пазiраў на дзеда й маўклiвага Антося.

— Нiколi i ў галаву мне нi прышло, хто мне таварышам будзiць, скрывiўся дзед.

Косьцiк быў апрануты ў даматканы сiвы паўсуконны пiнжак, зялёную вайсковую кашулю, сiнiя галiфэ порткi й скураныя вайсковыя боты. З-пад пiнжака выглядала кабура з пiсталетам. Лявон мусiць ня прыдбаў яшчэ нiчога з савецкай вопраткi, бо апрануў падношаныя цёмныя порткi, чаравiкi, а белая расшпiленая кашуля выглядала з-пад сьвяточнага пiнжака.

— Што добрага чуваць, таварышы? — прадаўжаў Косьцiк.

— Ды нiчога, — адказаў Якуб. — Ад вас во трэба пачуць што было-б. Вам-жа цяперака вiдней.

— Пачуiш, дзед, пачуiш так многа, што на вяку сваiм можа ня чуў. Дзяржыся толька, многа новага будзiць.

Задзiрлiвасьць, самалюбства й пагроза гучэлi ў Косьцiкавых словах. Гэтак мог гаварыць чалавек, што нарэшце на нейкую вяршыню ўсьпялiўся, гаспадаром-валадаром стаў. Антось i Лявон маўчалi. Незадаваленьне такой сустрэчай вiдаць было ў iхных позiрках.

— Ну нам некада, — буркнуў Косьцiк. — Другiм разам, пака…

— Куды-ж iх пагнала? — спытаў дзед.

— Чорт iх знаiць. Ужо, вiдаць, пацягнулi недзе, басякi…

17

На палiцы ў куце хлiпала млявае полымя каганца. Роўна й мерна гулi жорны. Потам залiвала Пракопавы вочы й спружынiлiся мускулы правай рукi. Левай даланёй Пракоп выцiраў пот i намагаўся трымаць тэмпа. Роўна цiснуў на ручку жорнаў. Гэтак найлягчэй. Адно запаволь напор i тады куды цяжэй надрабляць. Часам зьмяняў Пракоп руку, але левая хутка слабела. Менш да цяжкой працы прывучаная, дый бок пачынаў ныць у тым месцы, што некалi ад Адасевых рук на "панствовым пастарунку" пацярпела.

Ноздры спацеўшага носу ўцягвалi жыцьцядайны пах падпражанага меленага аўса, апэтытнае ўяўленьне ўжо лашчыла прынадную аўсянку, што заўтра жоўтай гушчай запрашальна на Пракопавым стале стане. Да таго дойдзе мо сьвежы журавiнны кiсель i вось забясьпечыцца цэлая посная пятнiца.

Левая рука брала за сявенькi цёплы яшчэ, падсушаны ў печы авёс i насыпала ў жорны. На сьцяне варыўнi матляўся аграмадны пачварны цень. Быццам гiгант, засланяў ён амаль усю сьцяну, што над катухам з бульбай, борзда сьпяшыў у кут, дзе пераломваўся i ўжо над кадушкай, што стаяла блiзу дзьвярэй i насычала паветра пахам сьвежа-квашанай капусты, цень зьнiкаў у цемры. Але вось ён зноў вынырнуў адтуль-пераломваўся ў куце й на часiну ўжо выразным гiгантам затрымлiваўся над катухом з бульбай, каб пачаць папярэднюю вандроўку.

Вялiчынёй як добраму кату пралезьцi, ваконца асьвятляла крыху варыўню адно ранiцай. Малым яго наўмысна зрабiлi. Было-б большае, пiльнуй тады зладзеяў. Лучыну ў варыўнi палiць небясьпечна. Глядзiш, пырсьне iскрой ўбок, займецца полымем павуцiна й шукай тады ратунку. А каганцова полымя. якое параўнаў-бы Пракоп да кацiнага вочка, зьядала апошнiя кроплi цэннае нафты. Пры такой думцы млосна рабiлася. Учора Мiкола калеў у Гацях тры гадзiны ў чарзе за нафтай i вярнуўся дахаты з пустой лiтроўкай. Поўбяды было-б, калi-б жорны не спатрэбiлiся. Выглядала, што ня толькi аўсянку, але й зярно на хлеб саматугам трэба малоць будзе. Учора Сявенька вярныўся з млыну ў Докшыцах i прывез надта няцiкавыя навiны. Сяляне чакалi ў чарзе па два-тры днi.

— Засыпаюць казённае, ну а ты чакай. Алi што-ж маюць рабiць, людцы добрыя? — апавядаў Сявенька крыўдна-дрыжачым голасам. — От i чакаюць, на вазох сьпяць, каб наперад хто нi пiралез. Я табе, Пракопка, кажу, каб я з гэтага месца нi зышоў, такога яшчо ня вiдзiў. Жыда ўжо мусiць пагналi, а на яго месца нейкага савецкага басяка паставiлi, паруску гаворыць. Чорт яго басячыну бацьку знаiць адкуль ён. Гарэлкай залiўшыся, iдзець дык ад яго на сажнi тры як ад броварнай сьмярдзючай бочкi нясець. От ты да яго й падступiся. Гэта каб знаў, як каторыя другiя пранюхалi, дык самагонкi лiтроўку купiў i з сабой узяў-бы. Каторыя так робяць, дык iм першая рука. А рэшта — стаi ў непагадзi, зябнi да касьцей, галодна… што яму, басяку… Некаторыя, што гарэлкi нi прывязьлi, спрабавалi нейкага права даходзiць, ведаеш. Дык як ашчэрыўся, п'янюга! Я вам iцi вашу маць, кажа, кулакi, буржуi й падкулачнiкi, сiчас зламлю вашы буржуйскiя рогi! Вон атсюдава! Госпадзi мой, ня вiдзiць лепей такога! Бокам мне гэтыя мяхi зь зярном вылiзьлi, каб яму прагавiтае на гарэлку горла, нячысьцiку, залажыла. Думаю сабе: сядзеў-бы я лепi дома, круцiў-бы памалу жорны й окэй, здаравейшы быў-бы. Млiва мне гэта бокам вылiзiць. Жарцiкi, так празяб i прагаладаўся. Хоць ты сядзь ды плач, дажылiся, называецца… Сваё, казаў той, цяжкiм потам запрацаванае, спажыць ня маеш як. I даходзь ты дзе якога права…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x