Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Косьцiк адыйшоўсдя ад парогу варыўнi. Ён зрабiў пару кругоў па гумне, пазiраючы коса на Пракопа й iншых.

— Ну а як ты, Янук, думаiш, праўду гавару, цi не? — спытаў Янука.

— Так, — буркнуў ледзь чутна перапалоханы Янук. Даўно спасьцярог, што Косьцiк быў азброены й навет пару разоў руку на кабуры трымаў.

— От вiдзiш, таварышч Бахмач, дажа й сын твой са мной сагласiн. Ну што-ж, iдзiёт ты да й толька таво…

Сабакевiч махнуў рукой, плюнуў на бок i спынiўся ў вадчыненых варотах гумна. Залажыўшы рукi назад, доўгi час стаяў нярухома. Лявон спынiўся побач, мяркаваў што будзе далей. Пракоп выйшаў з варыўнi, надзеў кашулю. Ён пазiраў на Янука, ня ведаў што рабiць. Маўчаньне трывала доўга. На страсе паднялi вэрхал вераб'i. Кiнуўся на некага доктараў Мурзiк.

— Пракоп, нясi гарэлку! — адвярнуўся Косцiк i гукнуў на Бахмача. — Маць тваю за нагу, так i быць. Хоць ты i iдзiёт, алi-ж разам страдалi, дык i трэба адпразнаваць прыход нашай камунiсьцiчаскай савецкай власьцi… Як ты думаеш, Лявон?

— Верна, нужна адпразнаваць, — падхапiў Шпунт.

Пракоп ня рушыў зь месца. Зьняважаны й перапалоханы, пазiраў то на двух басякоў, то вельмi ўпарта глядзеў на Янука, быццам у яго вачох ратунку шукаў.На таўстых Косьцiкавых вуснах пырхала ледзь заўважная ўсьмешка, дрыгаў шрам на лбе.

— Ну дык чаго стаiш, як той на вясельлi? — падняў голас Сабакевiч. — Цi можа за савецкую ўласьць ня хочаш з намi выпiць? Кажу, гарэлкi нясi!

— Нiма ў мяне гарэлкi, — цiхаў сказаў Бахмач.

— Што? Гарэлкi нiма? От бiда вялiкая, — ўсьмiхнуўся Сабакевiч. — На во грошы, пашлi пацана, нiхай купiць.

Ён падыйшоў да Бахмача i з выцягнутага зь кiшэнi жмуту банкнотаў адзьдзялiў адзiн чырванец i даваў Пракопу. — На, бяры, нi сьцiсьняйся. За савецкую ўласьць вып'ем.

Апроч прынагоднай чаркi на якiм сямейным, цi рэлiгiйным сьвяце, Пракоп нiколi ня пiў. Жахнуўся думкi, што басякi гэтыя сядуць за ягоным сталом i, калi непаслухмяны будзе, могуць гарэлкi сiлай у рот налiць.

— На, кажу! — налягаў Сабакевiч i сiлай упхнуў чырванец у Пракопаву руку.

— Янучок, гэта самае… зьбегай да Кмiты, у яго пэўня ёсьцiка, — сказаў дрыжачым голасам Пракоп, усьведамiўшы, што выкруцiцца яму ня ўдасца.

— Добра, тата, — адказаў хлапец. Ён узяў з бацькавай потнай, заробленай у аўсяную муку рукi новы банкнот, што надта прыемна ў руцэ шалясьцеў. Не марудзячы, праз двор рушыў на вулiцу. Разгарнуў грошы ды ўважна iм прыглядаўся. На паперцы сядзеў такi самы лысун з прыжмуранымi вочкамi й жулiкаватай ухмылкай, як на тым партрэце ў школе. Янук ужо ведаў яго прозьвiшча, што рэдка сходзiла з вуснаў савецкiх палiтрукоў. Часта гарлапанiлi пра яго ў песьнях.

18

Кмiта Тодар, пачуўшы каму патрэбна гарэлка, усьмiхнуўся.

— А грошы табе ён даў? — спытаў.

Ня ўсьпеў Янук паказаць яму чырванец, як Тодар яго з рук выхапiў.

— Гэта дык здорава, — цмокныў вуснамi ў паперку. — Калi такiмi новiнькiмi раськiдаiцца, дык мусiць водзяцца яны ў яго.

Тодар плюнуў на паперку, пацёр яе.

— Абнавiць во трэба. Ну што-ж, за чырванец мусiць лiтроўку гнаць… Пачакай, я тут зараз…

Тодар зьбегаў унiз у склеп i хутка вярнуўся зь лiтроўкай. Сiвуха была добра закаркована.

— Калi скажа, што дорага, цi што, дык скажы, што гэта за сталiчную лепшая, — паднёс свой карэлы ўказальны палец Януку пад нос. — Будзiш помнiць?

— Буду, — адказаў хлапец.

— Пачакай, так нi нясi, загарнуць у нешта трэба.

У куце шупляды Тодар знайшоў кавалак газэты й загарнуў пляшку.

— От так лепi будзiць, — сказаў, - толька-ж глядзi, баранi Божа, нi пабi.

— Ну от вiдзiш як скора, умеючы, — сказаў Косьцiк Януку, калi той увайшоў у хату. — Нясi, Пракоп, закуску.

Пракоп, бяз слова, выйшаў у сенцы.

— Тодар здачы даў табе? — спытаў Косьцiк Янука, што пiльна ўзiраўся ў новых начальнiкаў.

— Ды нi даў…

— Нi даў? Iш ты яго! Ну да я зь iм рашчытаюся. Ад яўрэяў мусiць навучыўся.

— Казаў, што самагонка ягоная лепшая, чым сталiчная, — паясьнiў Янук.

— Як, як? Лепшая, чым сталiчная? Га-га-га! — зарагатаў на поўне горла Косьцiк. — Ты слышыш, Лявон? От i шэльма, крутадух! Га-га-га!

Лявон памагаў Косьцiку й два дзяцюкi шчыра й голасна рагаталi, калi Пракоп адчынiў дзьверы. Зiрнуўшы няўцямна на няпрошаных начальнiкаў, ён маўклiва паставiў на стол мску салёных агуркоў, палажыў акраец хлеба, пайшоў да палiцы i ўзяўся расстаўляць пасуду.

— Прабачце, дзяцюкi, — сказаў сьцiпла, — нiчога ў мяне скаромнага нiма, от агурок, ды хлеб…

— Да чаго ты бядуiш? — падыйшоў да гаспадара Косьцiк i са штучнай добразычлiвасьцю так шлёпнуў Бахмача па плячы, што той аж пахiснуўся. Садзiся во, — узяў Пракопа за руку й сiлай пасадзiў на краю стала. — Ты чуў, што Тодар твайму пацану сказаў, га? От шэльма, кажа, што яго самагонка за сталiчную лепшая. Га-га-га! Чуў такое, таварыш Бахмач?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x