Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пракоп нiчога не адказаў, пазiраў на дзяцюкоў коса, быццам на зьвяроў, асьцерагаючыся, каб ня ўкусiлi.

— Ну дык ты, Лявон, чаго марудзiш? Адпячатывай! — загадаў Сабакевiч.

Лявона ня трэба спанукаць было. Рухам спрактыкаванага п'янiцы, ён хапiў пляшку й хлёстка стукнуў па левай даланi. Корак выскачыў на стол, а Лявон пачаў напаўняць чаркi. Ён налiў амаль палову першае, затрымаўся й спытаў Пракопа:

— Ты, таварыш Бахмач, чаму гэтыя напарсткi нам падаў? Гуляць зь iмi, цi што? Стаканаў у цябе нету?

Пракоп прынёс з палiцы й паставiў на стале дзьве шклянкi.

— Гэта чаму два? — спытаў Косьцiк.

— Ды я-ж, самi знаiця, ня п'ю, — зьбянтэжыўся Пракоп.

— Нi прытварайся! — груба сказаў Косьцiк. — Ты што, за савецкую ўласьць, за здароўе таварыша Сталiна ня вып'еш?

Апраўдвацца было небясьпечна. Пракоп зрабiў яшчэ адно падарожжа да палiцы й паставiў на стале трэцюю шклянку. Лявон узяўся налiваць з асалодай. Носам уцягваў самагонны пах.

— Прыгару нi чуваць, — сказаў. — Мусiць Тодар ужо добра руку набiў.

Лявон пачаў ад Косьцiкавай шклянкi. Зiрнуўшы на сябру, Сабакевiч кiўнуў галавой.

— Ты што гэта, традыцыi нi знаiш? Гаспадару трэба першаму налiваць.

Нiчога не адказаўшы, Лявон нагнуў пляшку. Самагонка прыемна булькала. Налiўшы палову шклянкi, Лявон пазiраў на Косьцiка.

— Лi, лi поўную, — усьмiхнуўся той. — Таварышч Бахмач за таварышча Сталiна поўную вып'iць. Праўда, Пракоп?

Нахабна вымаўленае «Пракоп» асаблiва ўкалола Бахмача. Быццам хацеў сказаць "бязьмен ты". Была гэтта й зьнявага, i зьдзек. Таўстыя вусны ўсьмiхалiся, шэрыя вочы пагражалi. Асноўным аб'ектам Пракопавага зацiкаўленьня, што поўнiла яго вялiкай трывогай, была шклянка Кмiтавай самагонкi, каторую зухавата налiвала Лявонава рука. Вось яна, чысьцюсенькая-поўненькая, стаяла на ягоным, Пракопавым стале й на паядынак выклiкала. А Лявон ўжо напоўнiў Косьцiкаву й падганяў сваю. Разьлiў больш паловы пляшкi.

Косьцiкава вялiкая правая далонь, белая й гладкая, што мусiць ужо ад нiткi й iголкi адвыкла, спакойна адпачывала ля поўнай шклянкi на стале. Золатам зьзяў на пальцы вялiкi сыгнэт з прыгожым чырвоным камянём i лiтарай «К» ан iм. Якраз у гэну хвiлiну Сабакевiч зiрнуў на свой ручны залаты гадзiньнiк. Спасьцярогшы ўсё гэта, у вадным кiрунку павандравалi Пракопавы думкi. Калiшнi сабакарэз сядзеў цяпер гаспадаром у яго хаце. На руках чужое золата, у кабуры — пераканальны довад сiлы "народнай улады". Гэта той самы шэльма, што некалi пачаў сваю дарогу "ў людзi" кражай настаўнiчынага гадзiньнiка ў пачатковай школе. Хто тады мог прадбачыць, што з таго шчанюка-злодзея вырасьце? Плён дасьпеў, спажывайце, людзi добрыя…

Дзяцюкi ўсталi. Неахвотна, паволi падняўся Пракоп.

— Дык от, таварышчы, — урачыста пачаў Косьцiк, высака, перад самым носам трымаюччы шклянку, — вып'ем усе да дна. Паўтараю: да дна!

Зiрнуў упарта на Пракопа й прадаўжаў: — За наша асвабаждзенiя ад белапанскага iга, за нашу народную, савецкую ўласьць, за нашу доблiсную Красную Армiю, што нас асвабадзiла, да i за нашага важдзя, атца ўсiх народаў, вялiкага й мудрага таварышча Сталiна! Да здраствуiць!

— Да здраствуiць! — падтрымаў Лявон.

Косьцiк i Лявон пачалi пiць зь вялiкай насалодай. Спасьцярогшы, што Пракоп ледзь вусны памачыў, Сабакевiч перасьцярог: — Пракоп, за таварышча Сталiна п'ем, стала быць да дна далжон!

Пракопава нутро пратэставала супраць пякучай, смуроднай, гаркой вадкасьцi. На сiлу пару кропляў адпiў. Косьцiк зноў зьвярнуўся да яго: Кажу табе яшчо раз, таварыш Бахмач, гэта другi раз прадупрэждаю, што за таварышча Сталiна абiзацiльна нужна пiць да самага дна. Панiмаiш? А трэцi раз прадупраждаць ня буду.

Перамогшы агiду, Пракоп нагнуў шклянку. Сочачы дзяцюкоў адпiў пару глыткоў, ды шклянку трымаў пры вуснах. Вiдаць, пераканаўшыся, што Бахмач узяўся пiць, Косьцiк скончыў сваю разам зь Лявонам. Пераз плечы камунiсты шпурнулi шклянкi ў качарэжнiк. Адпiўшы мо трэцюю часьць, Пракоп затрымаўся. Мiгам зар'ентаваўшыся, ён кiнуў сваю шклянку пераз плячо. Шкло пырснула на глiнянай падлозе. Зьбянтэжаны Янук устаў з лавы.

— Так i трэба! — гукнуў Косьцiк. — З каторага стакана пiлi за таварышча Сталiна, з таго нiхто болi нi далжон пiць. Маладцы, га-га!

Усе селi. Прыйшло нязручнае маўчаньне, каторае зноў спынiў Косьцiк.

— Эта самае, — пачаў ён паволi, бяручы вiдэльцам з талеркi кiслы гурок, — мне здаецца, што таварышч Бахмач ня выпiў да дна… Верна, таварышч Шпунт?

— Да, верна, ня выпiў, - згадзiўся папугай.

— I многа ня выпiў? — прыжмурыўшы хiтра вочы й кусаючы гурок, пiльна ўглядаўся ў Пракопа Ромкаў гаспадар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x