Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Памкнуўся нешта Дунi сказаць, зьбянтэжыўся, зачырванеўся. Завязаўся мiж iмi нейкi, Януку ня зусiм зразумелы вузел. Дзяўчынiна блiзкасьць i непасрэднасьць зьвязвала яму язык, забiрала волю. Бянтэжылi хлапца дапытлiвыя й добразычлiвыя вочы-васiлькi.

— Нi… нi знаю. Сама ведаеш як у нас…

Абмiнаў дзяўчынiн зрок, баяўся, што ўсё на ягоным твары вычытае. З аднаго боку спанукала нешта, каб душу перад сяброўкай раскрыць. А што будзе, калi пачнеш скардзiцца ды сьлiнькай выглядаць будзеш? Трэба трымацца, мужным быць. Дуня спасьцерагла, як гарэў Янукоў твар.

— Што з табой, Янучок? Чаму ты як бурак чырвоны зрабiўся? Часта нi пазнаю цябе.

Васiлькi больш дапытлiва й глыбей у твар пазiралi.

— Нi пытайся.

Янук адвярнуўся й раптоўна адыйшоў. Спачатку ногi непаслухмяныя былi. Мо вярнуцца й расказаць? А пра што раскажа? Пра мазылi й цяжкую працу? Аж здрыгануўся пры думцы такой. Прыгадаў далёкi той час, калi дзяўчыну ў школу нi пушчаў. Яна-ж горшая была. — А чаму-ж горшая яна? — пагрозьлiва вырасла на лясной сьцежцы высокая постаць дзядзькi Захарука.

Нешта ў нутры пякло. Цяпер «горшая» яму разам у школу iсьцi сулiла. Бачыш, як яно перавярнулася, зьмянiлася. Ды ў iх-жа цяпер у хаце дабра поўна, хоць i з камбеду нацяганага. А Пракоп Бахмач можа ў Сабакевiча на чорнай лiсьце запiсаны.

Ногi пайшлi раўней. Адно раз азiрнуўся. Дуня стаяла, сачыла за iм, мо спадзявалася, што вернецца.

На мяжы дрымоты, у той паласе, дзе смугой паволi зацягваецца сьведамасьць, прыгадалася тое нiкчэмнае зьбянтэжаньне. I зноў, здавалася, загарэўся чырваньню твар.

Вецер ацiхаў. Недзе на вулiцы пачулiся гулкiя, няроўныя галасы. Адзiн буянiў, iншы гарлапанiў нейкую няведамую «частушку». Вечарамi бальшавiкi да вясковых дзяўчат заглядалi й цяпер мусiць у Лiпавiчы вярталiся. Недзе прахапiўся й забрахаў Тапсiк.

Янук перавярнуўся на другi бок, глыбака ўдахнуў паветра й смачна пазяхнуў. Галасы за вокнамi ацiхлi ненадоўга. Мусiць iшлi iншыя, бо чуваць была гаворка. Тапсiк кiнуўся да весьнiчак i гулка забрахаў. Воддаль адклiкнуўся доктараў Мурзiк. Моцны дзёрзкi голас вылаяўся трохпавярховым матам. Гэта цi нi падбадзёрыла Янукова гадунца, бо аж заходзiўся ад браханьня. Гулкi стрэл скалануў паветра за вакном. Тапсiкаў голас раптоўна перамянiўся ў балючы енк, быццам душыўся сабака. Енк той, спачатку вельмi галасьлiвы, скора слабеў.

— Так тебе, подлец! — пачуўся за вакном грубы голас. I рогат.

Жахлiвая думка падарвала Янука з ложку. Кiнуўся да вакна й прылiп носам да сьцюдзёнай шыбiны. Празь нiзка абвiслыя галiны рабiнаў, што расьлi перад ганкам, спасьцярог дзьве вайсковыя постацi, што йшлi ў доктараў двор.

— Тата, мусiць бальшавiкi Тапсiка застрэлiлi! — крыкнуў трывожна Янук i кiнуўся ў дзьверы.

Поўнiк вызiраў з-за хмараў i, быццам хлапцу на помач, млявым рудым сьвятлом разрэдзiў гушчу цемры. Янук пабачыў двух бальшавiкоў ужо за лекаравай брамай. А пад плотам, дрыгаючы ўсiм целам, цяжка хроп залiтым крывёй горлам, душыўся ягоны найлепшы сябра. Хлапец прысеў перад iм, узяўся за вушы. У рудых поўзакрытых вачох гасьлi апошнiя iскрынкi жыцьця.

Недзе зь вялiкай глыбiнi, як шырокая разьлiўная рака, прыйшоў плач. Хлынуў раптоўна, набiраў моцы, трос усiм Януковым целам. Гарачыя сьлёзы залiлi вочы. Хлапец намагаўся зiрнуць сабаку ў рот. Едкi смурод пораху зьмяшаўся са сьвежай крывёй.

У Бахмачовым уяўленьнi ажыў маленькi, забаўны шчанючок, каторага некалi ад шляхцюка з Галавачоў прынёс. Шчанюк абрастаў доўгай рудой поўсьцю, вырас вялiкiм, разумным сабакам. Вось ён гэйсае з хлапцом па Гараватцы, забаўна падскаквае й шырокiм, чырвоным языком лiзнуць Янукоў твар намагаецца. Вось ён на балоце гадзюку абнюхаў. Тая ўстала пагрозьлiвай дугой, шыпiць, пружыцца, а сабака аж заходзiцца браханьнем, як звар'яцелы мох дзярэ. Вось ён гаўкае на ваверку на хвоi ў Гаравацкай пушчы, лапамi разграбае нарасьць над магiльным камянём паўстанцаў, гонiць кароў, або тулiцца да яго ў цяньку бярозы на хутары Лазоўскага. Такога разумнага сабакi мусiць на сьвеце ня было.

Нiколi ўжо не зазьзяюць неабдымнай радасьцю пры сустрэчы з гаспадаром гэтыя любыя вочы, нiколi ня будуць бегаць зь iм па родных гонях i лясох гэтыя касматыя лапы й не махне забаўна на прывiтаньне даўгi пушысты хвост. У нябыт адплыла часьць Януковага сьвету. Хлапец падняў галаву й зiрнуў на бронзавы месяц. Вецер мусiць добра падмёў неба й сам на заслужаны адпачынак пайшоў. Месяц пазiраў на лiтоўскую лагчыну з поўнай сваей маестатычнай велiчы. Празь сьлёзы начны прыгажун крывiўся й мiтусiўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x