Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Устаў Кмiтаў Тодар.

— Таварыш камiсар, вы от сказалi, што дадуць зямлю панскую тым, каторыя нi маюць зямлi саўсiм, цi мала яе маюць. Ну а як будзiць у нас з тымi, каторыя многа зямлi маюць? У нас-жа i такiя ёсьць.

— Я раней сказаў, што кожны палучыць зямлi столькi, колькi зможа апрацаваць. Значыцца тыя з вас, каторыя мелi многа зямлi й наймалi рабочую сiлу, ня змогуць самi апрацаваць яе. З гэтага выходзiць, што й месныя кулакi мусяць аддаць лiшкi зямлi. Савецкая ўлада забараняе эксплуатацыю чалавека чалавекам. Ясна вам?

На залi пачуўся гоман.

— А калхозы цi будуць у нас, таварыш камiсар? — голасна спытаўся Тодар.

Камiсар не сьпяшыў з адказам. Ён перш уважна агледзеў Тодара.

— Гэта ад вас самiх будзе залежыць, — сказаў.

— А цi праўда гэта, што ў калхозах жывуць людзi так добра, як байцы нам расказваюць? — прадаўжаў Кмiта.

— Гэта што байцы вам расказваюць, усё дакладна й правiльна. Ды вы-ж памяркуйце самi: усе сяляне нашага неаб'ятнага Савецкага Саюза цяпер у калгасах. Яны пераканалiся ў перавазе калгасаў над адзiналiчнымi гаспадаркамi й самi ў калгасы пайшлi. Iх нiхто ня прымушаў i прымушаць ня мог. Ды як-жа? Вам ужо вядома, што ў Савецкiм Саюзе няма эксплуататараў i эксплуацiраваных, ды i ўладарамi самой дзяржавы ёсьць ня хто другi, а рабочыя й сяляне. Выбраныя народам дэпутаты кiруюць дзяржавай. З гэтага паўстае пытаньне: цi-ж яны, як i наагул усе людзi, маючы ўладу ў сваiх руках, будуць самi сабе шкоду рабiць? Ясна, што не. Народ сам ёсьць гаспадаром. Народ сам аб усiм клапоцiцца для свайго й дзяржаўнага дабра. Значыцца, калi ў Савецкiм Саюзе ўсе сяляне ў калгасах, калi яны, маючы ўладу ў руках, маглi ў калгасы ня йсьцi але ўсе зь вялiкiм эмтузiязмам пайшлi, значыцца калгаснае жыцьцё гэта вышэйшая й лепшая ступень зямельнай гаспадаркi i я перакананы, што ў будучынi вы ў гэтым пераканаецеся й пастроiце ў вашай дзярэўнi калгас.

Гэткi, здавалася, грунтоўна-лёгiчны адказзадаволiў прысутных.

— Хачу сказаць вам, — зноў гаварыў камiсар, — што савецкiя ўлады зробяць усё магчымае, каб вы зразумелi новыя парадкi. У вас будзе многа пытаньняў i магчыма, што гэты пераход з польскага рабства ў жыцьцё, дзе вы самi будзеце гаспадарамi, будзе нялёгкi. З гэтай мэтай будуць у вас мiцiнгi, будуць прыяжджаць нашы палiтрукi, ды i я сам лiчна буду заглядаць да вас, каб памагчы вам. Таварышч Сталiн дбае аб вас, як i аб усiх другiх. Верце, што мы не пашкадуем для вас нi сродкаў, нi часу.

Маршалкаў сеў, пацягнуў папяросу й праз дым углядаўся ў дзеда Якуба. Пасьмялелi на залi галасы. Чакалi нечага новага. Лявон устаў з-за стала, падыйшоў да Косьцiка й нешта спытаўся. Косьцiк кiўнуў галавой. Лявон сеў на сваё месца, а Косьцiк узяў голас.

— Прашу слухаць! Цiха будзьце! — сказаў голасна.

Прысутныя сьцiхлi.

— Таварышч Шпунт хочыць сказаць нешта важнае.

Лявон паправiў гальштук, адкiнуў валосы назад, устаў.

— Маё гэта самае дзела, так сказаць, касаiцца ведаiця самi чаго…

Ён зацяўся, зiрнуў на Косьцiка, Маршалкава.

— Учорака я… значыцца мне сказалi павесiць лозунг на школьнай сьцяне. Мне во гэты… Пiлiпаў Арсень памагаў. Знаiця самi. I вы-ж, гэта самае, знаiця што сталася…

Лявонаў голас пачаў дрыжэць, дзяцюк зачырванеўся, цяжка дыхаў. Зноў зiрнуў на начальства й зачарпнуў сьвежай адвагi. Мясцамi ў залi пачуўся сьмех пры згадцы што сталася зь Лявонавым клiчам i ўчарашнi «драгомiшч», спасьцярогшы гэта, злосна блiснуў вачмi.

— Гэта вам ня сьмешачкi! Хто спаскудзiў? Савецкая ўласьць i таварышч Сталiн вас асвабадзiлi, а вы што? Нехта такое зрабiў, а вам сьмешачкi! Врагi народу, контра!

Лявон крычэў. Камiсар, мусiць зьбянтэжаны такiм зваротам справы, нахiлiўся да Сабакевiча й той яму нешта тлумачыў.

— Я вам скажу от што: гэтага чалавека, цi сколька iх там было, мы знайдзiм i яны будуць атвiчаць па новаму савецкаму закону за гэткi крымiнал! А як-жа! Па новаму савецкаму закону, я вам чэснае слова даю!

Лявон спынiўся, аглядаў людзей. Зрок ягоны затрымаўся на нафуфырыным Пятуху й рыжы, кудлаты гультай зь вялiкай заядласьцю пачаў смактаць ужо каторую з чаргi "казiную ножку", ды азiраўся на людзей быццам кажучы: "браточкi, што ён гэта, цi нi на мяне?" Пагроза "новым савецкiм законам" зрабiла сваё. Людзi прыцiхлi. Мо прыгадалi каторыя, што гэны мэдаль «свабоды», каторым гiпнатызаваў iх камiсар, мае другi бок, што "новым савецкiм законам" завецца.

— Я прашу вас, будзьця добрыя, — палагаднеў Лявон, — хто з вас вiдзiў, цi можа чуў хто гэта спэцкаў лозунг, дык прыдзiця й скажыце мне. Калi хто паможыць, дык гэта яму запiшыцца. Хачу каб вы зналi, што гэта наша обшчая задача, значыцца знайсьцi гэтага ворагу народу. Дык прашу вас, памажыця. От я i скончыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x