Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падчас падпольнае працы давялося Косьцiку нязьлiчаныя парогi абiваць. Зжыўся з галечай, як iншы зь нялюбай мачыхай. Адылi дзьверы Макатунiшынай хаты адчыняў неахвотна. Каб ня тая ўяўная высокая плошча, на каторую паставiла яго «вызваленьне», на вяроўцы яго на гэтыя хаўтуры не прыцягнулi-б. Перад дзьвярмi на момант завагаўся, паволi нацiснуў клямку.

Маленькiя ваконцы хаты давалi мала сьвятла звонку й Косьцiк, адчынiўшы дзьверы, не спасьцярог дзе ступiць. Ледзь не паляцеў з парогу тарчма на глiняную падлогу. У час спынiў на языку лаянку. Парнасьць i кiсьля ўдарыла ў нос. Дзяцюк разгледзiўся. Пры печы качаргой зграбала жар Алена. Апранутая ў старую памятую сукенку з закасанымi рукавамi, яе сумны твар у водсьвеце дагараючых вугалёў, адштурхiваў чалавека тупой, няпрыязнай, зрэзыгнаванай заўзятасьцю. На ўслонах сядзелi жанчыны, а напокуцi, на шырокай лаве, прыладжвалi цела нябожчыцы Пiлiпава Аксеня й Кмiтава Аўдоля. Побач на стале сквiрчэла й хлiпала на кноце вялiкай рудой сьвечкi даўгаватае полымя.

Некалi сьцены паабклейвалi "Кур'ерам Цодзенным" з тучным чырвоным загалоўкам. Цяпер зьнiзу ад падлогi да, вышынi як дзеткам рукамi дастаць, а над лавамi й куды вышэй, сьцены былi аголеныя, мясцамi пасмы газэты павырываныя былi аж да столi. Спамiж голых круглякоў павыскубвалi дзецi мох. За печчу на палу ляжалi пасьцелi й рызманы. На прыпечку, побач зь сiнiм змылкам, ляжалi мокрыя шматы й стаяла шэрая мяднiца з вадой. Чарада гаршкоў, глiняныя мiскi й iншы посуд падчыркiвалi агульны хаос.

Косьцiк пачмыхаў носам, пазiраў на Алену, ня ведаючы як гаворку пачаць. Гэтая галеча, што шчэрыла зубы з кажнага кута пакою, зусiм сапсавала вялiкi й энэргiчны ўздым, што ўзбуйнеў пры смачных разважаньнях пра будучыню свайго валоданьня на Гараватцы пад Архiпам.

— Ты сама дома? — спытаў Алену.

— А табе чаго? — буркнула жанчына. У шурпатым голасе ня было няпрыязьнi, адно змораная абыякавасьць. Гэтак гамоняць людзi ў беспрасьветнай тупой апатыi.

— Дык як гэта чаго? Памагчы-ж вам трэба.

— Ага…

Алена Макатунiшка ўпiлася ў Косьцiка тупымi вачмi, рукой выцерла спацелы лоб i цёмне пасма сажы дало ёй яшчэ больш няпрыветлiвы выгляд.

— На дварэ казалi мне, што Дуня пабегла па дзядзьку, а мацi па папа.

— Ага.

Жанчыны зь цiкавасьцю слухалi аднабочную гаворку, сачылi Сабакевiча.

— Дык што вам памагчы? — скроб Косьцiк у буйных валосах.

— Га? Нi знаю, сам глядзi.

Косьцiк страсануў галавой, пазiраў на прысутных жанчын. Маўчалi. Навет звычайна гаманлiвыя Аксеня й Аўдоля гэтым разам як на злосьць, каб табе слова. Зьбянтэжаны Сабакевiч, больш не марудзячы, асьцярожна ступiў на вялiкi плоскi камень ля парогу й адчынiў скрыпучыя дзьверы.

Каб у пару не спасьцярог, дык зьбiў-бы з ног старога Панаса, што з псалтырам пад пахай вырас на парозе. Гэткага спатканьня стары, вiдаць, не спадзяваўся. Стануў, як акамянелы, маргаў павекамi, а ў ягоных вачох прытаiлася насьцярожанасьць i няўцямнасьць. Чуў пра Буракова бязбожнiка-камунiсту шмат нядобрага. Жылiстая рука моцна сьцiснула псалтыр.

Соладка рабiлася на сэрцы старога Панаса, калi людзям у бядзе мог пасобiць, хоць i сам ня вельмi раскашаваўся ў шматдзетнай сыновай сям'i. Калi пачуў дзе пра вiзыту старой шчарбатай ведзьмы з касою, хрысьцiўся й голасна казаў: — Божачка, чаму-ж мяне ты й на гэты раз мiнуў? Пасьля браў свой добра патрапаны й абшмуляны псалтыр, ды сьпяшыў да сьвежай дамавiны. Шанавалi за гэта старога людзi. Рэдка калi хто яго прасiў, бо верылi, што Панас сам нейкiм чынам праведае i ў час зьявiцца ў хату.

Косьцiк зiрнуў на старога, памкнуўся нешта сказаць, але махнуў рукою.

8

— Ну дык ты йдзеш, цi ня йдзеш? Гэта ты за што ўзялася?

Паўлюк Бурак, яшчэ не зачынiўшы дзьвярэй, зь сяней навалiўся на жонку. Нiна Бурачыха сядзела на зэдлiку пры стале й часала свае прыгожыя каштанавыя валосы. Думала, што варта было-б нагрэць вады й памыць iх добра, але такi намер да заўтрашняга адлажыла. Не хацелася ў сьвятую нядзельку з сырымi дровамi вазiцца. Стары вурчэў i кiдаўся ў кленiчы, калi бралася за сухiя бярозавыя, што ў капцы на дрывотнi ля клецi ляжалi. У печы загадваў хворастам палiць, ды — адкуль яны ў яго бралiся? — шчапаў i сам валок у хату каб падсыхалi за ноч сыраватыя карчы.

I яшчэ думала Нiна Бурачыха пра бальшавiкоў, пра танкi на гасьцiнцы й пра нейкiя зьмены, што неўзабаве прыйдуць. Вярнуўшыся ад гэнай Косьцiкавай брамы, хацела была з мужам памяркаваць як яно й што будзе. Малагаманлiвы й бурклiвы Бурак i сяньня на словы скупiўся. Дзiва ня было-б, калi-б сын гадамi за гэту новую ўладу сьцен па вязьнiцах ня выцiраў. Мужчыны ня ладзiлi мiж сабою. Стары цi не зьбянтэжыўся, ня ведаў чаго цяпер спадзявацца. Прыйшоўшы дахаты, пасёрбаў капусты, зьеў камяк учарашняй паджаранай дранкi, ды адразу пачаў штылiць, каб памагаць бульбу перабiраць iшла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x