Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Iдзi й пiрабiрай тую бульбу, калi табе, прагавiтаму, божых будняў мала, а мяне нi чапай! — адрэзала Нiна.

У Паўлюковых вачах зьзялi маланкi й моцна сьвярбелi карэлыя ад бульбы рукi, але ведаў дзе спынiцца. Выходзячы, так трахнуў дзьвярмi, што аж падскочылi на прыпечку гаршкi й закыдахтала ў вагародзе курыца. Нiна падыйшла да вакна. Згорбленая постаць накiравалася ў гумно. Iрвануўся на ланцугу, ды зь лiсьлiвымi вачмi кiнуўся лiзнуць у твар гаспадара Ромак. Стары размахнуўся нагой i моцна стукнуў сабаку ў жывот. Скуголячы, Ромак падкорчыў хвост i пацiснуў у будку. Палажыўшы морду ня нiжняй дошцы адтулiны, енчыў з болю.

— Нелюдзь ты, на сабаку злосьць спаганяiш! — крыкнула праз вакно Ноiна.

Па дарозе ў гумно распачаў Паўлюк доўгiя кленiчы. Чаго добрага, можа цяпер баба сьвiней кармiць, кароў даiць, птушак даглядаць i есьцi варыць адмовiцца. Цi першы гэта раз. Пасьля добрай звады адно есьцi зварыць, ды на стол навет не падасьць, тыдзень цi больш глухой сьцяной прыкiдваецца, а статак i iншае самому даглядаць трэба. Цяжка, ой як цяжка тады да нармальнага ладу вярнуцца. Пацярэбiць Паўлюк галаву, памяркуе, ды паедзе ў Гацi, каб якую хустку цi матар'ялу крамнага купць. Трэба-ж неяк жонку раздабрыць, на нармальныя сьцежкi хатняе жыцьцё пераставiць.

Надта-ж высьцерагаўся стары Бурак, каб меркi ня перабраць. Ды што зробiш, калi жанчына выклiкае? Ён ей слова, а яна яму дзесяць у вадказ. Нясусьвецiца цэлая паўстае. I хто ведае якiмi шляхамi павандраваў-бы вечар гэны, калi-б ня тое «вызваленьне». Зьявiлася яно ў хату ў постацi Бураковага Косьцiка.

Калi сонца стамiлася морам "вызвольнiкаў", ды ўжо за Гаравацкую пушчу хiлiлася, Косьцiк iшоў хутарнай дарожкай ад бальшака, ды высьвiстываў нейкую бальшавiцкую песьню-падбадзёрку. Першым пачуў яго адданы гадунец Ромак. Калi суняўся боль ад Бураковага ўдару ў жывот, сабака задрамаў. Трызьнiўся яму млявы сон, а ў сьне гэным зьявiўся ня хто iншы, як сам валадарны гаспадар Косьцiк. Згадаўшы мiлы пах Косьцiкавай вопраткi, рук i твару, паварушыўся Ромкаў нос. Ледзь чутны сьвiст даляцеў да сабачых вушэй. Зварухнулася левае, а пасьля правае вуха. Калi мiлы тон Косьцiкава сьвiстаньня заказытаў вясёлым прадчуваньнем Ромкава сэрца, ваўчар адчынiў вочы й высадзiў з будкi галаву. Памылкi не магло быць. Ромак скочыў на двор i аж засьпяваў ад радасьцi нацягнуты моцным ланцугом таўсты дрот.

— Ромак, Ромак, дружа мой! — галёкнуў здалёку Косьцiк, спасьцярогшы шалёную радасьць любiмага гадунца. Дрот адным крукам быў прымацаваны да вугла хаты, другiм да клецi. Дужы сабака так заядла торгаў ланцуг, што здавалася ня вытрымаюць крукi й Ромак рванецца на свайго мiлага, даўно нябачанага гаспадара. Гвалтоўны басiсты голас задыхаўся-душыўся ў нашыйнiку. Ромкава паднечаньне расло ў меру калi Косьцiк, паволi прыблiжаючыся, адчыняў вароты. Здавалася, што вось-вось сабака задушыцца з радасьцi.

— Памалу, памалу, нi тарапiся дружа мой! — сунiмаў Ромка Сабакевiч i нарэшце сабака рынуўся на дзяцюка. Штуршок ледзь яго з ног не звалiў. Стоячы на заднiх лапах, сабака ростам Косьцiку раўняўся. Шырокiм ружовым языком колькi разоў лiзнуў дзяцюка ў твар, як зручны акрабат адскочыў назад i, раптоўна адбiўшыся, зноў рынуў наперад. Гулкi радасны брэх пераклiкаўся ў нетрах суседняга балота.

Пры вакне ў хаце вырасла расчасаная галава мачыхi, а згумна выйшаў, каб пабачыць каго так аблюбаваў Ромак у дварэ, стары Бурак. Крыху пастаяў, ды рушыў на спатканьне сыну. Мачыха вуйшла з хаты й спынiлася на парозе сеняў.

— Ну давольна ўжэ, давольна! — стрымоўваў Косьцiк сабаку, трос вялiкую шэрую лапу, ды баранiўся ад чырвонага языка.

— Якi ты харошы, дружа мой… ды мусiць цябе на прывязi ўсё ўрэмя дзiржаць.

Ён адчапiў нашыйнiк ад ланцуга. Здабыўшы волю, Ромак высака падскочыў, напiсаў на пяску вялiкае паўкола, iмклiва кiнуўся за вароты. Пабрахаўшы зь вялiкае радасьцi, ўзяўся пiльна абнюхваць платы ды вуглы будынкаў. Вялiкi, ружовы язык вiсеў мiж белых клыкоў, а вочы пiльна сачылi гаспадара свайго.

— Вы гэта што, мусiць нiколi з прывязi яго нi спускаеце? — зьвярнуўся Косьцiк да бацькоў, што маўклiва з боку стаялi.

— Бываiць, спускаем. Гэта ён так цешыцца, бо цябе даўна ня вiдзiў, адказала Нiна.

Косьцiк ня прыгадваў, калi апошнi раз дома быў. Магчыма месяцаў шэсьць таму назад. Шпiгуны й палiцыя на пяткi наступалi, да старога Бурака часта «пагавэньдзiць» заходзiлi.

— Ну дык, мацi, давай цяперака хоць палюдзку прывiтаiмся, бо тамака на гасьцiнцы нi было як.

Пакуль Бахмачыха слова змагла сказаць, Косьцiк аблапiў яе памядзьвежаму, пацалаваў у вусны i ўважана, бессаромна разглядаў у твар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x