Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Алi-ж i пахарашэла ты, матухна мая! Нi праўда, бацька?

Паўлюк буркнуў сабе нешта пад носам, ды адвярнуўся.

— Iш ты якi! — усьмiхнулася ласкава Нiна, — бацька нi дагледзiць, дык сын хоць пагладзiць!

— Ты, бацька, што? Нi вiдзiш якую гэта харошую бабу маiш? Цi гэта вы можа пастараму яшчо ваюеце? Ну-ну! Я вас скора памiру!

Косьцiк не памахаў па настаўнiцку пальцам, ды поза й тон вылучалi яго як гаспадара. Бацькi чулiся як дзецi, на дрэнным учынку злоўленыя. Сын падыйшоў да бацькi й выцягнуў руку.

— Давай, бацька, паздароўкаемся. Як дзялiшкi?

— Ды от так…

— Сiчас ня буду ўжо па начах ад сышчыкаў хавацца, — хвалiўся Косьцiк. Сiчас я — хазяiн! З вамi буду часта вiдзiцца, парадкi наводзiць, так сказаць…

Паўлюк Бурак недаверлiва пазiраў на сына.

— Пэўня-ж начальнiкам нейкiм будзiш? — спытаў нясьмела.

— Пэўня-ж нi пастухом, — задзiрлiва адказаў Сабакевiч. — За што-ж я па цюрмах страдаў?

— Дык заходзь, Косьцiк, у хату. — запрашала мачыха. — Вiджу, што змучаны ты надта. Калi спаў? Прызнайся!

— Заўчорака, здаецца.

— Дык хадзi, хадзi! — узяла яго руку. — Пасьля нагаворымся. Можа табе есьцi зрабiць, цi што?

Пераступiлi парог. З кута сяней нясло пракiслай паранкай. Няёмка чуўся Паўлюк. Жонка й сын захоўвалiся так, быццам ня ён тут гаспадар. Косьцiк стаяў пасярод хаты й разглядаўся. Воляй цi не нацешыцца хацеў. Гэта ня тое, што раней: загляне ў хату, ды кажнага ценю й голасу баяцца трэба. Цяпер ён сам у гэтай хаце гаспадар. Раней цi пазьней i бацька ласкi нейкай у яго папросiць. Агледзеўшы хату, Сабакевiч сеў на пачэсным месцы ля стала. Быццам непажаданы вiзытар, бацька прымасьцiўся на канцы лавы. За дзьвярмi пачуўся сабачы пiск.

— Упусьцi, мацi, Ромка ў хату. Даўна ён мяне вiдзiў, дык пускай нацешыцца.

Нiна адчынiла дзьверы й Ромак адным скокам апынуўся ля Косьцiка. Спрабаваўшы лiзнуць яго ў твар, палажыў галаву на дзяцюковы каленi й напорыста глядзеў яму ў вочы. У гадунцовых вачох сьвяцiлася глыбокая адданасьць i ўдзячнасьць.

— Дык скажы, Косьцiк, чым табе ўгадзiць? — лiсьлiва спытала мачыха. Можа есьцi хочаш?

— Ды не. Я мусiць тых абажду.

— Каго гэта?

— Хведар зь Лявонам у Гацi да Саладухi паехалi. Той скажа, што маем рабiць. Прыедуць назад, дык тады можа й накормiце нас. Ранiцы я ў Лявона заўтракаў. Нам тутака з гэтай пакойнiцай заботы. У баб гола ў хаце. Дзяўчына для народу работала. Ага, во што, бацька: можа ў цябе ёсьць дошкi, з каторых дамавiну зрабiць.

Паўлюк трымаў карэлыя ад працы рукi, як плашкi, на каленях i ня сьпяшыўся з адказам. У ягонай спрактыкаванай галаве пайшлi ў рух мазгавыя спрунжыны, каб хутка спанатрыць адказ на пытаньне: калi даць, дык што ўзяць. Скнэра нiкому нiчога не даваў за добрыя вочы цi ласкавую ўсьмешку. I ў вачох ягоных, што так раптоўна ажылi пасьля сынавага пытаньня, падазронасьць перамяшалася з практычнай жыцьцёвай калкуляцыяй. Цёмныя лапiкi розных вялiчыняў распаўзьлiся па вылiнялых i мясцамi папрацiраных зрэбных портках ды кужэльнай сьвiтцы. Зь левага, ашчэранага, даўно мусiць нюхаўшага дзёгаць, боту выглядала каравая ануча. Рука памацала кароткiя рыжыя вусiкi й тады Паўлюк неахвотна адказаў:

— Дык дзе-ж у мяне якiя дошкi… Лесу нiма, сам знаiш… От каб бярвеньня якога, лазьню трэба было-б як згарусьцiць, а то як памыцца захочаш, дык заўжды йдзi да каго ласкi прасiць.

— Ты, бацька, цi нi надуць мяне хочаш? — груба адказаў Сабкевiч. — У цябе дошкi пад паветкай лiжалi, сам вiдзiў, каб я з гэтага места нi зыйшоў… Што ты зрабiў зь iмi?

Сынава гаворка йшла ў такiм накiрунку, што зусiм старому Бураку не падабаўся. Дый тое зьверху сказанае «бацька» надта-ж не да смаку было. Калiсьцi «татам» клiкаў.

— Што ты, Косьцiк, упасi цябе Бог! — спахапiўся стары. — Гэныя дошкi? Дык гэта-ж самыя лепшыя дошкi!

— Калi гэна сама лепшыя, дык у цябе мусiць i горшыя ёсьць. Га? учапiўся сын за бацьку. — Цi можа ты думаiш, што з гнiлых дамавiну зробяць?

— Дык я-ж нi казаў, што з гнiлых, алi можа абыйдзецца i з горшых… А хто-ж яе, тую дамавiну, рабiць будзiць?

— Згадзiўся Захарук, Сымон Пятух i Антось Дзяркач.

— Ну Захарук рукi маiць добрыя, а тыя два — гультаi. Ды во гэты хiтрун неяк выкруцiўся, ўцёк. Чаму-ж во другiя нi ўцяклi?

— Гэта, бацька, нi наша дзела. Уцёк i добра зрабiў. А дамавiну, калi сказалi, дык зробяць.

Настала маўчаньне. Прыпёрты сынам да сьцяны, маўчаў Паўлюк.

— От што я табе скажу, — пачаў стары, — калi ты мне дасi лесу, дык я табе дам дошак. Трэба лазьню пабудаваць, сам знаiш. I сам-жа мусiць нi купаўся даўна, праўда?

— Што праўда, то праўда. Трэба было-б выхвастацца й папарыцца. Алi што-ж, буду ждаць пакуль лазьню пастроiш? — усьмiхнуўся Сабакевiч. — А як гэта кажаш, каб я табе лесу даў? Дзе ў мяне ёсьцiка той лес?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x