Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ага, праўда, — адказаў Пракоп.

— Божа мой, от сiла нячыстая.

Яшчэ распытаў доктар што напiсана ў тэй паперцы, каторую з самалёта ськiнулi, буркнуў пра тое, што галодны, завярнуўся й пайшоў. Запраўды мусiць рупiла яму некуды, бо надта-ж пагутарыць зь людзьмi любiў. У хаце ягонай, як у карчме на скрыжаваньнi дарогм заўсёды поўна народу было. Апроч хворых заходзiлi падчас польскае акупацыi людзi "паслухаць што там зь Менску брэшуць". Гэтта й быў цэнтар навакольнае актыўнасьцi. Радыё прыносiла навiны — часта хвальшывыя — са сьвету, а суседзi — з ваколiцы.

— Ну што ты, дзеду, пра абяцанкi бальшавiцкiя думаеш? — спытала Якуба Кацярына.

— Як гэтта сказаць вам? — задумаўся лiтоўскi патрыярх. Вiдаць было, што як рэдка калi, Якуб цяжка думкi зьбiраў. — Пажывём, увiдзiм, — адказаў. Слова — адно, дзела — другое. Пабудуць, пагаспадаруць, тады новага паспытаеце. Дай-жа Бог, каб на лепшае яно… алi-ж ня верыцца, ой-жа ня верыцца нешта…

7

Вышынi й пропасьцi гэнага нязвычайнага дня можна было зьмерыць адно з адлегласьцi часу. I тыя паднечаныя галовы, што ўцалелi, ды пасьля ўзялi на войстры сялянскi зуб развагi тую гiстарычную шумiху, дакаралi сябе за дзяцiнную, зялёную наiўнасьць.

А дзень быў даўгi й бурлiвы. У спакойныя, драмлiвыя лiтоўскiя начоўкi прыплыла магутная чужая хваля. Доўгiя гады загачаная на недалёкай мяжы, рушыла яна вялiкай сiлай на дарогi й гасьцiнцы, калацiла нетрамi зямлi, хваляваньнем поўнiла простыя сялянскiя сэрцы й трывогай азмрочыла будучыню польскiх чужынцаў.

Два дзесяцiгодзьдзi агароджаная незагойнай ранай на жывым народным целе, пакацiлася яна цяпер з усходняй спаралiжаванай паловы Беларусi на абрабаваную заходнюю. А над ей i ейным перадзе лунаў магутны зманлiва-прывабны клiч: вызваленьне.

На пачатку было слова. I ўсё пачалося ад слова, i нiчога ня было перад словам, апроч Аднаго Адзiнага…

I каб даць першапачатак жыцьцёваму працэсу, Той Адзiны стварыў слова…

I з пачатку магiчную вартасьць слова мела: яно цешыла й патолiла, лашчыла й прынаджвала, забiвала й руйнавала, квялiла й гнявiла, узносiла на вышынi й ў прадоньнi кiдала.

Як i кажны кiй, слова два канцы мае. Крывадушныя майстры ўзялi чыстае й прыгожае слова, ды на свой лад перакруцiлi, за словам чыстым i празрыстым злыдняў хвальшу пасадзiлi. I не спасьцераглi людзi добрыя. Адкуль-жа iм, нядоляй мораным, ведаць было, што ў той час, калi рукамi мазолiстымi сьцiплыя плёны зямлi зьбяднелай зьбiралi, нехта на iх новую ды яшчэ больш модную пастку майстраваў.

I як на працягу стагодзьдзяў даўгiх, гэта i цяпер слова магутнае сэрцы й галовы iх паланiла, уяўленьне дурманiла. Галодны на веру бярэ, а прагны й чорту душу з глыток вады прадасьць. Гэтак i ў той дзень. Над нiвамi й сенажацямi прагучэла слова. Палымянае, зманлiвае, валадарнае. Новымi спадзяваньнямi пакрыўджаных людзей падбадзёрыла.

Мала хто ў гэны дзень на сонца глядзеў. Як тут зiрнеш уверх, калi замiнала тое, што пад нагамi паўзло. Шкада. Калi хто прыгледзеўся-б сонцу, спасьцярог-бы, што зацьменiлася яно таўстой павалокай пылу. Магутныя машыны растаўклi на дробны парашок рудую глiну на гасьцiнцы. Пыл сьляпiў вочы, таймаваў дыханьне, асядаў на цела й вопратку, дрэвы й расьлiны, рудой дзяругай узвышаўся над iмклiвай армiяй. На схiле з паўдня сонца налiлося чырвонай медзьдзю.

Закрываўленае сонца…

Адылi з гасьцiнцу й зь лесу, з танкаў i аўтамашынаў гучэла разьлiвалася па прасторы магутнае слова: вызваленьне.

Як бура ўсьпенiць гладкiя хвалi, гэтак чужая навала страсанула, ўзбурыла нетры сялянскага жыцьця. Усё, што жывое, што рэдка калi з-пад стрэх трухлявых у гурт зыходзiлася, цяпер павылазiла на вулiцы й дарогi. Прыглядалася, прыслухоўвалася, хвалявалася, разважала, хоць i ня вiтала чужынцаў з такiм палымяным энтузiязмам, як чаўплi пасьля пра гэта пiсакi-наймiты на бачынах партыйнае прэсы.

Людзi сачылi буйныя хвалi, намагалiся ў iх нетры заглянуць. Адно зьверху над вiхром i пенай панаваў i буйнеў магутны клiча: вызваленьне.

Дужае, прыгожае, прынаднае й чыстае як крынiчная вада гэта слова. З адлегласьцi спанатрыць льга было прыемны водар яго. Валаклiся здалёку й зблiзку сасмаглыя, адчынялi парэпаныя вусны, каб ад жыватворчай крынiцы перасохлы арганiзм асьвяжыць. Iшлi калекi са сваiмi ранамi, бо верылi, што прыйшла пара гаеньня. I адно сьветлае й шматабяцальнае бачылi. Гэта — унiзе, пад нагамi. Бо мала хто ў дзень гэны на сонца вочы падняў.

Рух на гасьцiнцы парадзеў, магутны хрыбет перапоўз у Гацi, Глыбокае цi мо далей. Ля гасьцiнцу лiпелi яшчэ самыя заўзятыя разявякi, што на бурчэньне жыватоў не зважалi. Людзi-ж таўклiлся цяпер на вясковай вулiцы. Ля старэйшага Пятуха клецi найбольшая грамада сабралася. Разьвязаўся мех: горача спрачалiся й многа курылi. Уцёкi Антося Дзеркача на заднi плян адыйшлi. Намагалiся ўстанавiць, як далёка «бальшавiкi» пойдуць, цi немцаў назад папхнуць. Мала хто разважаў цьвяроза, бо бальшыню ў палоне трымала гэта магутнае слова — вызваленьне. Яно прынесьцi мела зямлю й волю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x