Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І прыйшоўшы дамоў, п’ючы гарбату, потым лежа­чы ў ложку, ён усё перабіраў жаночыя імёны па ал­фа­віце і адпрэчваў іх...

А выйшла ўсё ўрэшце рэшт дужа проста. Дні праз тры ён падняў слухаўку і пачуў яе голас:

“Прывітаньне, гэта Марыйка, памятаеш?”

Сэрца ягонае затахкала ад радасьці, у горле імг­ненна перасохла і ён, нібы язык праглынуўшы, змог толькі нешта прамычэць, кшталту: “угу...”

“Што робіш сёньня ўвечары?”

“Нічога, чытаю...”

“А што? Сакрэт?”

“Не... Бродскага. Інтэрв’ю. Класная рэч”.

“Заняты?..”

“Не, якое там... “ – тут трэба было прапанаваць ёй схадзіць у кавярню, кіно, парк, а ён маўчаў...

“А я дома адна – бацькі на лецішча паехалі...”

“Сёньня ж субота”, – прыкінуў ён і прапанаваў: “Давай пагуляем па горадзе...”.

”Добра, дзе сустрэнемся?”

“Каля твайго дому.”

“Гэта ж табе далёка. Давай у цэнтры.”

“Давай, ля Макдональдсу, таго, што ля ГУМа, у шэсьць...”

Крылы, крылы, крылы… Не, яны не ад лапатак растуць, яны растуць ад вушэй – адчуваеце?.. Так добра, як цяпер, яму не было яшчэ ніколі, і гэта заў­­важыла нават маці. Але стрымалася і нічога не спы­тала ў яго, а толькі параіла апрануць да джынсаў яркую майку бяз нейкіх надпісаў ды малюнкаў: сур’ёзьней будзе. І ён паслухаўся яе.

Усю дарогу ён паўтараў яе імя: Ма-рый-ка... Ма-рый-ка… Нібыта баяўся забыць яго, альбо каштаваў на смак, альбо проста спрабаваў на вымаўленьне. Імя, падалося яму, дужа падыходзіла дзяўчыне – іначай яе зваць і не маглі: яно пасавала яе твару, адпавядала фігуры. Пачуйце “Марыйка”, і скажыце: якая яна. Менавіта Марыйка, а не Марыя, Марылька, Маруся, Марына, Маня, Маша, Мара... Была б яна іншай, яе і звалі б па-іншаму: хай ня Маняй, але – Машай, Маруськай, Марынкай... Аднак яе звалі Марыйкай, і яна была Марыйкай: ня дужа высокай, але зусім і ня нізкай, не худой і ня поўнай, ня з доўгімі валасамі і не з кароткімі – такой, якой яна толькі і магла быць... Ма-рый-ка...

Ён выйшаў з дому раней і вырашыў ня ехаць, а прайсьціся пешкам – было недалёка: пару кіла­метраў. У кішэні ляжалі грошы – трошкі болей, чым звычай­на, ішлося шпарка, дыхалася лёгка, ве­чар абяцаў быць самым прыемным у сьвеце: вясна саступіла дарогу лету, кветкі дарылі свой водар, пчо­лы – гул, гуд: луг, а ня горад вакол... Такі ўжо быў у яго настрой, што бачыў ён дрэвы, кветкі, птушак, пчолаў, і ня бачыў машынаў, тралейбусаў, аўтобусаў, што імчалі побач, сьпяшалі некуды, везьлі стомленых, раззлаваных, прыгаломшаных жыцьцём людзей. Сігналілі, мітусіліся, гырчэлі... а ён бачыў, што кветкі ўжо супакоіліся і зьбіраюцца спаць, што пчо­лы нясьпешна аблётваюць іх, быццам шукаюць сабе начлегу (А дзе жывуць пчолы ў горадзе? Ніколі ня бачыў вульляў, падумаў ён...), птушкі заклапочана шчабечуць і яму захацелася ў лес, у поле, і калі б цяпер быў ня вечар і дзень у яго наперадзе быў вольны, ён пра­панаваў бы Марыйцы сесьці на электрычку і паехаць за горад... Ня ў лес нават, а ў поле – да красак, да адкрытага сіняга неба, у якім захліпаецца нябачны жаваронак...

Але быў вечар, пачаў накрапваць дожджык, а значыць – выбару ў іх не было: кавярня, затулены столік... Чым ня зручная атмасфера дзеля працягу знаёмства?..

Да “Макдональдсу”, як ні прыпыняў сябе, ён пры­­­йшоў першым. Вялізная літара “М” ужо гарэла і ра­біла тут горад яшчэ больш вечаровым, чым было насамрэч. На сходах у метро, вакол іх, пры ўваходзе ў “Макдональдс”, тусавалася моладзь. У самую аме­рыканскую кавярню была чарга – не патрапіць. І добра – там тлумна заўсёды, нават ад маўкліва-жуючага народу і ціхага пошуму паперы, посуду... Лепш пашукаць іншае, больш утульнае месьцейка.

Марыйка спазьнялася. І тыя дзьве хвіліны, што прайшлі ўжо ад прызначанага часу сустрэчы, сьцяг­нуліся найболей. Яму ўсё здавалася, што робіць яна гэта наўмысна, ён нават адчуў на сабе ейны позірк зда­лёку: вывучае, адсочвае паводзіны. Яму стала няёмка ад таго, што ён падумаў пра яе гэтак і адразу сабе паверыў. Дзе ж яна стаілася? – ён асьцярожна пачаў углядацца ў навакольныя аддаленыя постаці і чым болей узіраўся, тым болей адчуваў на сабе ей­ны погляд – ажно да дрыжыкаў... Ён пачынаў ужо ціха ненавідзець яе (і сябе) за прыдуманае ім самім ейнае назіраньне здалёку. І з палёгкай уздыхнуў, калі ўбачыў, як выйшла яна з аўтобусу, што падкаціўся да прыпынку, і шпарка, мэтанакіравана, пакрочыла да ўваходу ў “Макдональдс”.

“Прабач, – сказала яна, – на грамадскі транспарт нельга спадзявацца...”, – першай падала руку па-прыяцельску (што за начальніцкая звычка – падаваць руку, падумаў ён, дзіўная для дзяўчыны…), і такім чынам нібыта ад пачатку разьмеркавала ролі ў іхняй пары: лідэр – яна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x