Барыс Пятровіч - Сон між пачвар

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Сон між пачвар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сон між пачвар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сон між пачвар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Учынкі герояў апавяданняў Б. Пятровіча (нар. у 1959 г. на Гомельшчыне), на першы погляд, цяжка паддаюцда логіцы звычайных людзей, могуць успрымацца нават абсурднымі. I разам з тым яны вельмі лагічныя, калі прасачыць развіццё падзей, унікнуць у псіхалогію герояў, што і робіць аўтар.

Сон між пачвар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон між пачвар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барыс Пятровіч

Сон між пачвар

Апавяданні

Падрыхтаванае на падставе: Мроі, Пятровіч Б. Сон між пачвар: Апавяданні / Прадм. У. Рубанава.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 222 с— (Першая кніга празаіка).

ISBN 5-340 01305-7.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Смак да слова

Ніколі не прымаў вызначэння «вясковая літаратура», бо заўседы лічыў, што галоўнае ў творы — чалавек, ягоная душа, і якая розніца, дзе ён нарадзіўся альбо жыве. Але чаму ўзнік такі феномен— «вясковая»? У мяне не зусім ходкае тлумачэнне. Таму што «вясковая» — значыцца, нацыянальная, найбольш нацыяналь-ная. Вось чаму пісьменнікі, як інтэлігенцыя свядомая, звярталі свой позірк у вёску, якая заставалася яшчэ захавальніцаю нацыянальнага каларыту: характары, вопратка, мова, мараль, традыцыі, абрады, прырода. I ў тым часе, названым цяпер застойным, інакш было нельга, гэта было выратаванне.

Менавіта час дыктуе пісьменніку тыпы, погляд на рэчы, псіхалогію паводзін, рытмы, форму ўкладу сваіх назіранняў, урэшце, колеры... I безадносна да яго праніклівасці, празорлівасці з'яўляюцда ў творы героі, пра якіх яшчэ пяць гадоў назад і падумаць не мог. Не мог — гэта адназначна. Проста не прыйшло б у галаву пра іх пісаць. Іншая рэч, што ўсё ў жыцці, як вядома, паўтараецца, і праз сотню гадоў у творах Барыса Пятровіча чытач раптам выявіць блізкае сабе. I вось тут ужо напрамую залежыць ад творцы — наколькі ён шчыры і сучасны быў менавіта ў сваім часе (су-часны — су-ладны часу).

Да рукапісу я не чытаў ніводнага мастацкага твора Б. Пятровіча, і таму для мяне было двайное адкрыццё: адкрыццё ўвогуле і адкрыццё цікавага сучаснага празаіка. Ен сучасны ва ўсім: у тэматыцы, у форме, у мове. I што важна, ні ў чым не відаць наўмыснасці альбо штучнасці. Як бы ўлічваючы вопыт папярэднікаў і сваіх равеснікаў, ён прафесійна адчувае меру — гэтую даволі капрызную штукенцыю. Б. Пятровіч адразу зразумеў, што трэба грунтавацца на ўласным духоўным вопыце. Ен шчасліва пазбег памылкі многіх пачаткоўцаў — апісваць тое, што не перажыта імі, што ляжыць па-за межамі іхняга быцця. Чытаючы, я бачу арыгінальны тып маладога чалавека 80-х, з усім комплексам фізічных, псіхічных і маральных якасцей («Русалка», «Не пытайце, што будзе заўтра», «Забыты аповед» і г. д.). А літаратура толькі і каштоўная ўражаннем адкрыцця. Цяжка прыйсці маладому пісьменніку да высновы, што самае цікавае (калі яно, вядома, ёсць) ва ўласнай душы. Б. Пятровіч, можа, як мала хто з ягонага пакалення, даверыўся ёй емела, і яго напаткала несумненная ўдача.

Заўсёды імпануе, калі аўтар не скідвае творы абы-як, а выстройвае, прадумвае кампазіцыю кнігі. Гэта лепей арыентуе чытача, дапамагае засвойваць тэкст, адмывае ўражанне да праз-рыстай яснасці. Свой першы зборнік празаік скампанаваў з трынаццаці апавяданняў, якія падзяліў на чатыры нізкі: 1. ТАК НЕ БЫВАЕ, 2. НАСТРОІ, 3. ЗГАДКІ, 4. ШЫЗЫ. Асобны раздзел называецца МРОІ — даволі свежая форма падачы падевядомых працэсаў праз «версіі», пазначаныя літарамі алфавіта і лічбамі: ВЕРСІЯ «Д», ВЕРСІЯ 6.

Б. Пятровіч любіць тое, пра што піша, і піша са смакам да слова; я проста чакаў, калі ж ён выкажацца на гэты конт. I вось у «Забытым аповедзе»: «Не вабіла яго пісьменніцкае слава, не думаў ён пра яе. Было жаданне выказацца...» Толькі так! Гэта і ёсць адзінае, паводле Л. Талстога, што дае права брацца за пяро. Асалода ў тым, каб не проста выказаць думку, а выказаць адмыслова, вобразна, «смачна». Надта радуюць фразы парадаксальныя, нечаканыя, што выстрэльваюць бы нож-выкідуха: «Вярнуў-шыся з цемры свядомасці ў цемрыва ночы, я ўбачыў...»; «Я целам адчуў, як калючая скура яго твару зморшчылася, сабралася ва ўсмешку» (сцэна ўначы); «Яго смяртэльны подзвіг гісторыкі часта параўноўваюць з тым, што здзейсніў ён у дзяцінстве, дастаючы яблык, калі пад ім, адбіраючы дарогу назад, зламалася лесвіца».

Чытаючы апавяданне «Ловы» — пра тое, як хлопцы палююць на драздоў,— я думаў, гэтым разам адкінуўшы ўсе сумненні: колькі ж дадаткова тэм, таямніц, філасофіі, вобразных сродкаў адкрываецца пісьменніку, які нарадзіўся ў вёсцы! Бо тое, што адчута, убачана, перажыта (асабліва ў дзяцінстве), нідзе бясследна не знікае, яно ўплывае на света-ўспрыманне, насычае яго нязводнымі фарбамі. Чалавек не думае, чаму ён так бачыць, чуе, уяўляе, а соль у тым, што гэтае «так» ужо сфармавалася ТАМ, заклала грунт, на якім будзе расці ўсё астатняе і нават тое, чаго ў жыцці не было, але намалявала фантазія. У гэтай сувязі я зачапіўся ў згаданым «Забытым аповедзе» за блізкую і мне выснову: «Пісаў толькі пра сёння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сон між пачвар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон між пачвар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Отзывы о книге «Сон між пачвар»

Обсуждение, отзывы о книге «Сон між пачвар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x