Барыс Мікуліч - Развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І

Тонкая песня самавара, быццам струмень вады, што прабіў сабе шлях праз каменне, далятае са сталовай у яго пакой. Акрамя гэтай песні — ні гуку. Цішыня і нерухомасць пануюць ва ўсім доме. Гэта лепш. Добра, што мінуў перыяд, калі сваякі, ахопленыя спачуваннем і жалем, рабілі шмат непатрэбнага, слухаючы дактароў. Ад гэтых клопатаў было яшчэ цяжэй хвораму, нервы напружваліся, і вось-вось, здавалася, павінен быў наступіць фінал. Хворы ішоў да сябе ў пакой, дзе былі маўклівыя і на першы погляд безуважныя, але сапраўдныя сябры — кнігі. Усё чакалі сваякі, што скончыцца вайна і што можна будзе адвезці яго ў Крым ці на кумыс, а можа — за мяжу. Але вайна ішла, водгукі яе дакатваліся і сюды, няўхільна лезлі ўгору цэны на харчы, раслі разбэшчанасць, разгул, карупцыя, ажыятаж спекулянтаў, а канца не было. Першы, хто зразумеў, што хвораму трэба даць спакой ад надакучлівых клопатаў, быў бацька, Адам Юр’евіч. Ён, як і сын, разумеў, што хвароба невылечная, што толькі цуд можа спыніць яе страшную плынь... Але ў гэты цяжкі час ні бацька, ні сын у цуд не верылі. Сяброў было мала, але і яны паступова перасталі наведваць дом: адны пайшлі ў армію; другія з поспехам ажыццяўлялі набытыя ў ліцэі веды, рабіліся «падаючымі надзею» юрыстамі; трэція ўжо цалкам акунуліся ў вір жыццёвых дробязей, і песня іхняя была прапета; чацвёртым... Сярод сяброў быў толькі адзін — Павел Курнатоўскі, які не прымаў яго «славянафільства», але кпіў мякка, і было відаць, што кпіць ён больш, каб толькі кпіць, чым па сутнасці. Гэты юнак аднаго разу зацягнуў Максіма на патаемны сход, які адбываўся ў невялікай хатцы на самым беразе ракі. Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Як вяртаўся з гэтай сходкі, кашаль разрываў грудзі, балела ў ключыцы, і ледзьве дабраўся дадому, доўга сядзеў над лістом і зрабіў тады першы накід аднаго са шматлікіх роспачных вершаў пра «цёмнае ліха», якое развеецца ад утульнай, «тонкай і ціхай» песні самавара... Не, для барацьбы арганізм яго быў занадта слабы — сухоты перамаглі юнацкія сілы...

Так, яму значна лягчэй, калі ён адзін, у сваім пакоі, дзе паліцы з любімымі кнігамі, дзе на лямпе зялёны кружок, А на паперах, на шырокім пісьмовым стале светлы круг ад лямпы, спакойны, утульны. Ёсць запаветнае месца ў пісьмовым стале, тут складзены ліст «Нашай нівы», кніжкі далёкіх таварышаў, некалькі экземпляраў «Вянка»,— пасланцы далёкай радзімы!.. Вянок, якім вянчаюцца поспехі? Ці вянок на магілу? А можа, на маладосць, пакрамсаную сухотамі? Купала, як выйшаў «Вянок», сказаў словы захаплення. Першакласны паэт, з літаратурным імем Ясакар, пісаў, што кніжка прынесла яму многія хвіліны асалоды. У адным з лістоў пераказвалі думку Цёткі пра тое, што яго «Вянок» ззяе кветкамі беларускага летняга поля...

І ў памяці паўстаў вобраз гэтай энергічнай жанчыны і паэтэсы. Тое, як яна залівіста смяецца, як дасціпна скача з крышку няўклюдным і сарамлівым Янкам Купалам. І тое, як падышла яна да яго, дакранулася рукой да форменнай тужуркі і сказала: «Трэба прыехаць да нас назаўсёды, зняць гэтую скуру, і хвароба пройдзе». Ці пройдзе?

Набягае яно

Вечарамі, начамі,

Адчыняе акно

І шамрэе кустамі...

Ён заўсёды слухаўся свайго натхнення, цалкам аддаваўся ўладзе музыкі, якая ўзнікла ў ім, ніколі не заціскаў яе, не стрымліваў, не абмяжоўваў. Лісткі пакрываліся дробным, але вельмі выразным почыркам, яны адкладаліся адзін да аднаго, парамі, з цягам часу ён вяртаўся да іх. Тады пачыналася праца, шліфоўка, праверка рытму, замена слоў. Яго мякка папракнулі ў кніжнасці мовы. І цяпер, апрацоўваючы вершы, ён заўсёды помніў гэты папрок. А думкі музычнай хваляй цяклі і адліваліся ў пяшчотныя, у запаветныя радкі:

І гавора адну

Старадаўнюю казку —

Аб любоў і вясну,

І жаночую ласку...

І хваля праходзіць, музыка сціхае. І зноў у полі ўвагі цячэ тонкая песня самавара. Пра што гэта? Пра каханне? Пачуццё тугі па радзіме, якое саграе, суцяшае, абнадзейвае. «След нагі на пясочку» — гэта ж з песень беларускіх, уласцівы народнай песні вобраз. Ён з кнігі? З Шэйна? Ці з запісаў бацькі? Няхай. Але гэты вобраз ён бачыць перад сабой, гэта вобраз радзімы, вярбы, ціхай люстранай ракі і жоўтага пясочку на беразе, на якім ледзь вільготныя сляды...

А як лепш — «старадаўнюю» ці «старажытную»? Гэта трэба апрацаваць. Развага ўжо ўзяла перавагу над пачуццём. Адкласці. Атрамант *высахне, пачуцці астынуць, у яго вялікае ўмельства глядзець на свае вершы староннім позіркам, халодным позіркам чытача і крытыка. І таму яго вершы маюць такую выдатную форму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x