Кастусь Акула - За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Канада, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

19

Была гэта невялікага разьмеру, у чорнай плястыковай вокладцы, з абношанымі-працёртымі кутамі запісная кніга. Відаць па вокладцы й бачынках, што часта ўжывалася. Тыповы запіс, прыкладна, такога зьместу: Язэп Сноп, нар. у Н., 1925 г.; радня ўдома ў калгасе. Нэгатыўны да камунізму, нявыразная паліт. ар’ентацыя. Таракан у саладусе. Цяперашні адрас: 1113 Вінэт вул., Мантрэал, 36. тэл.: 374-8602.

Алесь любіў гумар, а таму і ў запісную кніжку траплялі некаторыя «кавалкі». Напрыклад, ці чулі вы як адзін наш суродзіч спасьцярог калі сусед ягоны, гэткі-ж, як і ён, імігрант, у гэтым капіталістычным сьвеце ўжо дарабіўся? — Глянь ты на яго! — казаў ён сябру свайму. — Чалавек ужо дарабіўся. Ён і ягоная сям’я ўжо тэлевіжан вачуюць!

Слова вачуюць — гэта ад ангельскага to watch — глядзець. Людзі, бачыце, ужо глядзяць тэлебачаньне. А здарылася тое ў пяцідзясятых гадох, калі тэлевізары дорага каштавалі. Вось чаму чалавек, каторы мог купіць дарагі апарат і меў час глядзець праграмы розныя — чуеце? — ужо дарабіўся ў гэтай капіталістычнай краіне. У чорнай кніжцы, што была некалі неразлучным спадарожнікам Якімовіча, было шмат такіх нататак. Для Трыфты Тоні яму даводзілася падарожнічаць і палагоджваць розныя інтарэсы, а ягонае сяброўства ў управе Згуртаваньня Беларусаў накладала дадатковыя абавязкі. Трымаў кантакты з многімі сябрамі арганізацыі, пашыраў нацыянальную і арганізацыйную літаратуру. Прыдбаў многа сяброў і награмадзіў матар’ялу адносна апазыцыі. У гэтай апошняй групе бачыў ня толькі людзей няпрыязных для сябе ці беларускіх актывістаў, але й так званых тараканоў у саладусе — чыстых матар’ялістаў, проста гультаёў і розных колераў ханжу, што адно пра сябе дбала.

Магчыма, што Алесь ня чуў пра Франца Бэйкана, але жыцьцё падказала яму, каб трымаўся ягонага правіла: Трактуй сваіх сяброў так, як быццам-бы яны мелі стацца тваімі ворагамі, і глядзі на ворагаў, як быццам-бы яны маглі стацца тваімі прыяцелямі. Накш гаворачы: трымай усюды адкрытыя вочы, вушы й дзьверы. Ззамоладу лёс навучыў Алеся як важна мець інфармацыю адносна людзей. Яе трэба было ня толькі зьбіраць і парадкаваць, але й цэлы час абнаўляць. Найбольш адносілася гэта да людзей палітычна актыўных.

Чорная кніга багацела нататкамі. Ці раз даводзілася Алесю думаць, што камуністы былі-бы надзвычайна задаволеныя, калі-б такая кніга трапіла ў іхныя рукі. Калі Давід Зэлман затрымаў Алеся на базе і наладаваў на яго немалы цяжар даўгіх гадзінаў, Алесь неяк забыўся пра тую чорную запісную кнігу бо яна была цяпер яму непатрэбная. Ляжала падсунутая пад большыя кнігі на полцы ягонай сьціплай хатняй бібліятэкі. Алесь любіў чытаць і ці раз, зьвяртаючыся да сваіх улюбленых аўтараў, спасьцерагаў на полцы малую запісную кнігу, мяркаваў што зь ёю зрабіць, ды так і пакідаў яе там, дзе была дагэтуль. Бальшыня адрасоў з Алесявай запісной кнігі перайшла і да сакратара арганізацыі, хоць усялякія дробныя інфармацыі Якімовіч затрымаў для сябе.

Рашчараваная Алесевым сарказмам пра ягоныя ваенныя гады, Вера прадаўжала свае пошукі. Сустракалася зь Якімовічам, хадзілі разам у кіно, на танцы ці ў тэатры. Паступова дзяўчына даведалася шмат чаго з Алесевага мінулага, але цёмнай астаўся для яе ягоны ваенны пэрыяд. Вера зацікавілася беларускай літаратурай. Алесь выказаўся, што Максім Горкі, якога яна ці не найлепш ведала, будзе даволі мізэрна выглядаць у параўнаньні зь Янкам Купалам, Коласам, Багдановічам. Калі-ж дзяўчына пыталася дзе можна дастаць іхныя творы, Алесь параіў ёй пакарыстацца ягонай собскай бібліятэкай, у якой ён згуртаваў усе эміграцыйныя выданьні беларускае клясыкі.

— Бяжы да мяне калі захочаш. Усе мае пісьменьнікі й паэты зь вялікім гонарам возьмуць цябе ў абдымкі й пазнаёмяць із сваімі гэроямі.

Падчас ейнае візыты, Алесь параіў ёй выбраць што хоча зь ягоных кнігаў, а сам пайшоў у кухню, каб нешта нарыхтаваць. Вера спасьцерагла, што да беларускай клясыкі прысуседзіліся Міцкевіч, Гэмінгвэй, Томас Ман, Конрад, Дастаеўскі, Агата Крысты й іншыя. Зрок ейны затрымаўся на малой кнізе з вокладкай чорнага колеру, шыйка якой выглядала спад нізу кнігі твораў Оскара Ўайлда. Дзяўчына выцягнула тую кніжачку і гартаючы, хутка спанатрыла што за скарб трымала ў сваіх руках. З кухні чуваць быў бразгат пасуды. Калі Алесь вярнуўся ў сьвятліцу з наладаваным закускай і напіткамі падносам, малы чорны блакнот бясьпечна ляжаў у Верынай сумачцы а сама яна гартала Шпака.

— Варта табе яго прачытаць, — сказаў Алесь пра Шпака. — Ён ёсьць надзвычайным пісьменьнікам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x