Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзежу толькі трэба мець больш-менш… Ня смокінг, але і не лахманы, як на мне. Праз гэта афіцыянт у «Хілтане» да мяне і прычапіўся.

Калі зловяць, дык што ж: патрымаюць — і адпусьцяць, бо ў турме ты даражэй ім абыйдзешся, чым, пару бутэрбродаў скраўшы, на волі. Але мне нельга было пападацца, бо, калі зловяць, дык дэпартуюць: я зьбег з лагера. А зьбег таму, што мне адмовілі ў палітычным прытулку, а значыць, усё адно б дэпартавалі.

Гучыць страшна: лагер. Цёпла, сыта. Жыў я ў асобным пакоі, ад кватэры ўсё адрозьненьне — кухня з прыбіральняй на калідоры. Жывеш на ўсім гатовым, а табе яшчэ і грошы штомесяц даюць, як бежанцу. Па шведскіх мерках — драбяза, але ў Ваўкавыску я за гэткую драбязу бацькоўскую хату прадаў.

Я ў Ваўкавыск з Менску вярнуўся, веру страціўшы. Ва ўсё. Бо страціў жанчыну, якую кахаў, і якая сказала аднойчы, што праз мяне і ўсіх гэткіх самых недалэнгаў, як я, яна згубіла найлепшыя свае гады, маладосьць, жаночае шчасьце — ні на што жыцьцё паклала. Пад сьцягамі і штандарамі ў шэсьцях і пікетах.

Выходзіла, што я таксама ні на што жыцьцё паклаў.

Жанчыну, як і ўсё астатняе, што я страціў, звалі Верай.

Мы пазнаёміліся, калі ёй і дваццаці не было. На Дзяды, у Менску, каля Усходніх могілак… Цяпер ёй амаль сорак.

Дваццаць гадоў прамінула… Нечыя дзеці нарадзіліся, падрасьлі, у першы клас пайшлі і школу скончылі. Але ня нашыя дзеці, мы ўсё ў шэсьцях ды пікетах… Ні работы, дзе б плацілі, каб нармалёва жыць, ні сям’і, ні хаты…

На тыя Дзяды, з якіх усе нашыя шэсьці і пікеты пачаліся, мяне выкладчык гісторыі, я ў інстытуце тады вучыўся, паклікаў. Разам з Настай, якую, як мне здавалася, пакуль Вера не спаткалася, я кахаў. Наста таксама была з Ваўкавыску, на год пазьней за мяне — і праз мяне, як яна казала — у інстытут паступіла. Вучыліся мы на адным факультэце, жылі ў адным інтэрнаце. Калі канчалася стыпендыя, а канчалася яна надзіва хутка, і жывот з голаду падводзіла, мы хадзілі на Камароўскі рынак, дзе каштавалі, нібы купіць зьбіраліся, патрохі ўсяго, што там было: кілбас, сыроў, рыбы… Па скібцы, па лустачцы — гэтак і наядаліся. Калі ж адломваўся кавалак, які ўжо не каштуюць, а купляюць, і гандляры гвалт усчынялі, Наста раптам скідвала ці швэдар, ці кофту, што там на ёй было: «Паглядзі на рэбры студэнцкія, морда сьпекулянцкая! І ты мяне кавалкам сыра папікаць будзеш? Ды падавіся ты ім! На, задушыся!..»

Наста з дзяцінства мела схільнасьць да эфектаў…

Сыходзячы з рынка, мы яшчэ семак з арэхамі, таксама нібы каштуючы, с сабой набіралі… Так што, можа быць, і ні пры чым той цыган, які ў гатэльных рэстаранах сьнедаць мяне вучыў. Патрохі красьці я ўжо сам умеў.

Ды хто ў нас ня крадзе хоць патрохі? Я ў брата свайго стрыечнага, які пахваляўся, што за ўсё жыцьцё ня скраў нічога, спытаўся неяк: а што ты скрасьці мог? Люк каналізацыйны, калі ліцейшчыкам на прамкамбінаце быў? Газету ўчарашнюю, калі паштаром хадзіў?.. Брат і заткнуўся.

Ведаць пра сябе, што ён ня злодзей, можа хіба той, хто меў магчымасьць скрасьці — і ня скраў. Як і пра тое, што ён не забойца, можа ведаць толькі той, хто мог забіць — і не забіў.

Я б многіх забіў, калі б мог. І ўпершыню адчуў гэта на тыя Дзяды каля Усходніх могілак.

Вера на Усходніх могілках аказалася выпадкова. Хоць, хутчэй, гэта мы з Настай аказаліся там выпадкова, а ў Веры прадзед з дзедам, а цяпер ужо і бацька, на тых могілках пахаваныя. І яна прыйшла на Дзяды, як на Дзяды, а там такое… Натоўп, міліцыя, дубінкі… Міліцыянты расьсякаць натоўп пачалі, мне брыдой атрутнай, якая «чаромхай» чамусьці называлася, у твар пырснулі і ў «варанок» пацягнулі, па рэбрах дубасячы. Мяне цягнуць, дубасяць, а Наста, я з-пад локця выкручанага, з-пад пахі бачу, убок адварочваецца. Не крычыць, як на рынку: «Паглядзіце на рэбры студэнцкія, морды міліцыянцкія!» — а нібыта й ня бачыць, як мяне па тых рэбрах…

Назаўтра вінавацілася: баялася, што з інстытуту папруць.

Праз дзень яна выступіла па тэлебачаньні як сьведка падзеяў... У кампаніі з сакратаром партыйнага ЦК, які бажыўся, што міліцыянты дзейнічалі ў межах закону. Наста засьведчыла, што ніхто дубінкамі нікога ня біў і «чаромхай» ня труціў. Вось жа яна там была — і не пабітая, і не атручаная…

Гады праз тры, калі сакратароў ЦК ня стала і бажыцца пачалі іншыя, Наста зноў выступіла па тэлебачаньні. Гэтым разам у кампаніі з акторам, які расказаў, як камуністы з гэбістамі зрабілі яго сексотам. А Наста распавяла, як яе, студэнтку, тыя ж камуністы з гэбістамі змусілі зманіць пра тое, што было на Дзяды, пагражаючы выгнаць з інстытуту. І неяк так выходзіла, што Наста з сексотам — героі. Ня кожны, маўляў, знойдзе ў сабе мужнасьць, каб прызнацца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x