Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мой адказ спадабаўся настаўніцы найменш. А найбольш спадабаўся ёй адказ Насты: «Каб з гары глядзець на Швецыю, па якой яны сумавалі…»

«Вось так, дзеці, — казала настаўніца, — трэба любіць Радзіму». Тое, што гэта самае бесталковае, самае бессэнсоўнае з усяго, дзеля чаго магла быць насыпана шведамі гара, настаўніцу не бянтэжыла. Беларусаў мала бянтэжыць адсутнасьць сэнсу ў чым бы там ні было…

На той гары я і надумаў зьбегчы. Бо, калі можна некаму, дык чаму нельга мне?.. І,калі гара Шведава, дык куды, як не ў Швецыю?..

Вера сказала: "Мазгі ў цябе — толькі кубікі складваць. І ва ўсіх вас, беларусаў, такія..."

Не ва ўсіх. Мой аднакласьнік Борусь, на Шведавай гары пасядзеўшы, у Аўстралію крутануў.

Круцелісты ён, Борусь. Калі я ў Народны фронт запісацца яго ўгаворваў, ён спытаў:"А нашто нам туды абодвум?.. Ты ідзі ў БНФ, а я ў КПСС пакуль пабуду. Яшчэ невядома, у які бок яно ўсё выверне".

У 1991, у жніўні, КПСС скончылася, а ў верасьні Борусь прыйшоў партыйныя ўнёскі плаціць. Парторг, які ўжо не ў парткаме, а ў нейкім складзе сядзеў, кітайскім адзеньнем і абуткам завалены, вылупіўся на яго:«Ты вальтануты?!.» Борусь адказаў: «Я прынцыповы. Партыйны статут патрабуе сплочваць унёскі, а мяне з партыі ніхто не выключаў».

Борусь быў намесьнікам парторга, і той, ужо не як парторг, а як гандляр, прапанаваў яму ў тым складзе пайсьці да яго ў напарнікі. «У цябе мазгі ёсьць?.. Дык зразумей: усё, што было, назаўсёды скончылася. Шалёны час настаў. А шалёны час — шалёныя грошы. Хто іх сёньня пасьпее ўхапіць, той і банкаваць заўтра будзе».

Стаўшы ўрэшце банкірам, былы парторг цяпер сапраўды банкуе… А ў верасьні 1991 Борусь вылавіў пяцёх з дзевяці парткамаўцаў — і яны выключылі парторга з партыі, якой ужо не было, абраўшы парторгам Боруся.

Такія прынцыповыя.

Пасьля Борусь казаў: «Калі б Савецкі Саюз уваскрос — во ў мяне біяграфія была б!.. Як у партыйнага Хрыста…»

У Аўстраліі ён да фірмы прыбіўся, якая сельгастэхнікай гандлявала, і дазнаўся, што трактар «Беларусь», гордасьць пакінутай ім сінявокай Айчыны, нікім, як нацыянальны прамысловы брэнд, не запатэнтаваны. Гэта ўжо напраўду ў некага мазгі — толькі кубікі складваць. Але ня ў Боруся. Ён запатэнтаваў брэнд у Аўстраліі, як свой, пазычыў грошы і распачаў вытворчасьць. Сабраў з запчастак трактар, прадаў — і тут жа падаў у суд на былую Айчыну, адсудзіўшы ў сінявокай за выкарыстаньне ягонага брэнду столькі, што хапіла і на тое, каб пазыку вярнуць, і фірму, да якой Борусь прыбіўся, выкупіць. Цяпер жыве — кум каралю. А быў бы ў Беларусі нехта такі, як Ражон, ніяк бы Борусь ня жыў. Недзе ў Аўстраліі яго б і закапалі.

Я Боруся ўспомніў, калі мужыка з чырвона-зялёным пакетам убачыў. І, можа, страляў не ў яго, а ў Боруся. Ва ўсіх борусяў: і ў гандляроў, і ў правадыроў, і ў паэтаў… І ў тых, якія зьехалі, і ў тых, якія засталіся. І ў тых, якія вялі натоўп, і ў тых, якія за імі ў натоўпе крочылі. Бо ніхто анікога нікуды не прывёў — і ніхто не прыйшоў анікуды. Толькі, ідучы, жыцьцё праміналі — і яно прамінала нас… Таму я забіў бы таго мужыка на Södra Förstagatan, калі б ён і не з чырвона-зялёным, а з бел-чырвона-белым пакетам ішоў. Ці нават з бел-чырвона-белым сьцягам. Якая розьніца, калі беларус?..

Беларус. Во каго я хацеў забіць — і забіў.

Я і сьледчаму так сказаў, калі ён пачаў дапытваць, адкуль я ведаю Павала Рутко? Ну, таго, з пакетам… І за што яго забіў? Я сказаў:

— Бо беларус.

Сьледчы, швед адмарожаны, ня ўцяміў. Але вырашыў, што гэта я ня ўцяміў, пра што ён мяне пытае.

— Я пытаюся, як даўно вы ведаеце забітага, якія ў вас былі адносіны, за што вы яго забілі?

— Я ня ведаю яго. Не было ў нас ніякіх адносінаў. А забіў за тое, што ён беларус.

— Але ж вы таксама беларус?

— Таксама.

— А я швед. Выходзіць, я магу забіць любога шведа за тое, што ён таксама швед?

— Можаце.

— А ён мяне?

— І ён вас.

— Чаму тады беларус, якога вы забілі, не забіў вас за тое, што вы таксама беларус? Нават не паспрабаваў забіць?

— Мог паспрабаваць. Я б яму не замінаў.

Я б насамрэч не замінаў. Якая розьніца, якім беларусам меней? Але ён не паспрабаваў. Дастаў запальнічку, а не пісталет.

Ад’язджаючы, Ражон схаваў пісталет ў ніжнюю скрыню стала і замкнуў на ключ. Адчыніць шведскі замок шведскім сьцізоркам не было праблемай.

Пісталет быў, як цацка.

Я ня стаў чакаць Ражна…

З нумару я выходзіў, ня ведаючы, што буду рабіць… А з ліфту ўбачыў таго, з пакетам… Яго лёс да мяне прывёў, дык што ж…

Я б яго і без пакета, без трактара на ім распазнаў бы. Па тым, як ён ішоў, азіраўся — і ўсё рухі ягоныя, хоць нібыта ён і ўпэўнены ў сабе, нейкія незавершаныя, незакончаныя, не да канца даведзеныя: рухі напалову. А калі ён прыпыніўся, каб закурыць, дык стаяў хоць і на дзьвюх нагах, а ўсё адно быццам на адной, як бацян на балоце. Плечы стуліў, калена ў калена ўціснуў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x