Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Абое рабое, далёка пойдуць», — сказала пра іх Вера, але ўгадала не пра абудвух. Актор, здольны да алкаголю, сьпіўся, а Наста, здольная да журналістыкі, пабегала трохі, пакуль яны трымаліся, па рэдакцыях незалежных выданьняў, пасьля перабралася ў выданьне дзяржаўнае, а з яго — ва ўладу. Высока там сядзіць, далёка глядзіць — тут Вера ўгадала…

Пасьля аднаго з арыштаў чакала мяне за варотамі турмы шыкоўная жанчына ў шыкоўнай машыне. Гэтакі галівуд — Наста па-ранейшаму мела схільнасьць да эфектаў... Яна сказала, што наўмысна зрабіла так, каб усе ўсё бачылі, бо стамілася «адмазваць» мяне ўпотай, бо гэта ў шкоду ёй, бо ўсе пра ўсё даносяць, таму наступным разам мяне пасадзяць не на тыдзень-другі, а надоўга, яна ўжо нічым ня зможа дапамагчы, а калі і зможа, дык ня стане…

— І ня трэба. Я ж не прасіў.

— Ён не прасіў! А маці твая, пакуль жывая была? А радня, а сябры нашы інстытуцкія? «Наста, ты ж яго ведаеш!..» Некалі ведала, цяпер — не!

Яна нервавалася, пальцы дрыжэлі, калі прыпальвала…

— Цябе, аказалася, я і некалі ня ведаў.

Яна не хацела слухаць пра тое, што было некалі.

— Я выбрала лепшае жыцьцё, ты — горшае. Сьвядома! Спытай у нашых, у ваўкавыскіх, хоць у каго: нармальны чалавек захоча жыць ня лепш, а горш? Ты захацеў… Жыві! Але без мяне. Я не хачу, каб тваё горшае замінала майму лепшаму. Ці яшчэ й парушыла яго.

Нядаўна яе паклікалі з яе вялікага кабінетуа ў кабінет яшчэ большы і настойліва параілі ад мяне адхрысьціцца… Дык яна ж адхрысьцілася яшчэ на тых Дзядах… Калі мяне цягнулі ў варанок, а яна ўбок адварочвалася… А Вера на тых Дзядах, зусім жа незнаёмая, аднекуль з гушчару людскога як кінулася:»Вы што?!. Вы куды яго?!.» Адбіла ў міліцыянтаў, хоць ведаць мяне ня ведала. Пасьля казала: «Каб ведала, не адбівала б, хай бы зацягнулі… Хай бы ўсіх вас тады пабралі і расстралялі ў Курапатах. Дык хоць бы легенда пра вас засталася…»

Вера, мусібыць, таксама многіх бы забіла, калі б магла.

Але яна пазьней такой стала. Тады, на тыя Дзяды, яна не была такой. Як лёгка ўсё яна любіла! Людзей шкадаваць… Музыку слухаць, вершы чытаць, у ёй прага была — чытаць вершы… І сьлёзы ў яе вачах стаялі высока, як у нябёсах.

Усё, што коціцца,
дакоціцца да нас…

І дакацілася.

Ля могілак якраз,
Дзе сны пра вечнасьць сьняць
Ці сьпяць без сноў
З усімі
Караткевіч,
Куляшоў… —
Маўклівы мітынг.

З кожным, хто прыйшоў,
Зьявіліся і сталі побач продкі…

Маўклівыя
стаялі цені родных,
Маўклівыя
стаялі цені блізкіх:
Пад крыжам зьлеглых. Зоркай. Абеліскам.
Ва ўсіх Хатынях спаленых. Забітых
Пад Грунвальдам. На Калыме «прышытых».
Бяссьледна зьніклых. Хапам пахапаных.
Нікім, нідзе, ніяк не пахаваных,
Ці ў Курапатах
скінутых у роў!..

Ад плоці плоць
І ад крывінкі кроў —
Мы ведалі, пра што маўчылі з імі.
Жывыя з мёртвымі.
І мёртвыя з жывымі.

І ўпершыню, маўкліва сьцяўшы рот,
З натоўпу глянуў люд. Амаль народ.

Дзе яно ўсё падзелася? Я, Вера, народ… Было ж?.. Прайшло, як дождж, і прадчуваньні так і засталіся прадчуваньнямі. Паэт, які пра іх напісаў, зьбег за мяжу. Пабеглі іншыя… І ўсе крычалі, што, калі яны не зьбягуць, іх ці пасадзяць, ці заб’юць. А чаго вы хацелі? Каб улада, з якой вы змагаецеся і стамляецеся ў барацьбе, у санаторый вас пасылала?..

Пад адну музыку: дыктатура! — зьбягалі ўсе: палітыкі, жулікі, злодзеі, турэмшчыкі… Зьбягала, як малако з агню, хваляй пералівалася за мяжу моладзь…. Зьбег сьпікер парламенту… І нават той, пра каго ўсе думалі, што ён у Курапатах ляжа, а кроку з крэўнай зямлі ня ступіць — зьбег.

Непадалёк ад Усходніх могілак яшчэ і Курапаты — таксама могілкі. Ямы, у якія ў часы, калі Сталін баляваў, скідвалі расстраляных. Прывозілі, стралялі і скідвалі. Прывозілі, стралялі і скідвалі…

Мы пачыналі новае жыцьцё на касьцях. Людзі кажуць: на касьцях жыць нельга.

Хоць хто яго ведае… Стагоддзі за стагоддзямі, вайна за вайной… Як падумаеш — дык пад намі і зямлі няма, адны косьці.

У Ваўкавыску гара ёсьць, якая Шведавай называецца, бо нібыта шведы, якіх кароль Карл ваяваць вадзіў, тую гару насыпалі, зямлю шапкамі нанасіўшы. Дзеля чаго насыпалі, чаму зямлю шапкамі насілі? — невядома. А гару з якога боку ні капні — уся ў касьцях.

Нашая настаўніца літаратуры пыталася: «Дзеці, як вы думаеце, дзеля чаго шведы гару насыпалі?..» Хто што казаў. Каб на той гары бараніцца… Каб гарматы на версе паставіць і да Масквы страляць… Я адказваў: «Каб на лыжах катацца».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x