Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Літаратурная традыцыя — гэта бурэньне традыцыі, а не яе будаваньне. Адсюль і папярэдняя выснова: традыцыя трымаецца адно нетрадыцыйным. У традыцыйным традыцыя ў лепшым выпадку адпачывае, у горшым — памірае.

Эліот ня быў настолькі катэгарычным, аднак ёсьць у ягоным эсэ словы, якія хай сабе і ўскосна, але падтрымліваюць прадэкляраваны тут экстрэмізм: “... Калі адзіная форма насьледаваньня складаецца з таго, каб бязглузда і баязьліва ісьці па шляхах, пракладзеных бліжэйшым пакаленьнем, схіліўшы голаў перад яго дасягненьнямі, — такая “традыцыя” безумоўна бясплённая і эпігонская. Мы ўжо няраз былі сьведкамі такіх плыткіх плыняў у мастацтве, якія неўзабаве зьнікалі, як вада ў пяску, і наватарства заўсёды лепей за пустое паўтарэньне ўжо пройдзенага”.

Гэтая цытата ня толькі падмацоўвае папярэднія развагі, але і дапамагае перасунуцца да наступнага фрагмэнту размовы, пазначанага ня без публіцыстычнага напалу як “Нахлебнікі традыцыі”.

Традыцыю ствараюць, уладкоўваюць і пераўладкоўваюць адзінкі, а карыстаюцца зь яе сьціжмы і сьціжмы. Эліот у сваім эсэ аналізуе стасункі паміж традыцыяй і індывідуальным талентам, як тым, што адначасна ёсьць і творным і творцам традыцыі. А я б далей хацеў сказаць колькі слоў пра ўзаеміны традыцыі і індывідуальнага таленту, які адно спажывае з традыцыі, нічым яе ня жывячы.

Нахлебнік традыцыі, сьціпла тулячыся ў адным зь яе закуткоў ці нахабна ўладкаваўшыся ля яе цёплай печы, нічога, акрамя сваёй прысутнасьці, традыцыі не дадае, але за сталом сёрбае поўнай лыжкай. Гэтай немудрагелістай мэтафараю я хачу сказаць, што для нахлебніка традыцыя ёсьць адно дармавым прытулкам, дзе ён месьціць свой індывідуальны талент.

— Хіба гэтага мала? — запытаецца нехта. — І што яшчэ можна прынесьці ў літаратурную традыцыю, акрамя ўласнага таленту?

— Мала, — запярэчу. — Аднаго таленту мала. Патрэбна яшчэ і творчасьць. Каб у традыцыі ня толькі адымаць, сілкуючы трыбух свайго таленту кавалкамі яе цела, а наадварот — дадаваць, гадаваць гэтае цела, патрэбны ня проста талент, а творчы талент.

— Хіба талент бывае ня творчым? — зноў запытае нехта.

— Бывае. На жаль, амаль заўсёды адно так і бывае. Літаратараў, надзеленых здольнасьцю вершаваць свае эмоцыі і пераказваць зграбным і дасьціпным словам пабытовыя сюжэты — шмат. А вось людзёў, якія на подзе свайго індывідуальнага таленту твораць — ствараюць унікальныя вэрбальна-паэтычныя сыстэмы — адзінкі. Менавіта гэтыя, творчыя таленты, кожным сваім унікальным зьяўленьнем бураць статычны лад традыцыі, усчыняюць вэрхал і тым перарух, які адно і ёсьць жывым жыцьцём традыцыі і празь які яна, уласна, гадуецца ды вялічыцца.

Адным словам, гадуюць традыцыю адно творчыя таленты, а астатнія, як лайдакі бацькаву спадчыну, праядаюць, прагульваюць, раскідваюць — паразытуюць на традыцыі. Мала таго, яны яшчэ і абараняюць свой паразытоўны лад жыцьця гультаяватай рыторыкай пра насьледаваньне традыцыі, захаваньне спадчыны і г.д. і да т.п.

Падсумуем, абапіраючыся на тэкст Эліота: нітуецца з традыцыяй адно тая творчасьць, чыё зьяўленьне ў літаратуры мяняе як зьнешнія контуры, так і нутраное структурнае ўладкаваньне традыцыі.

І зробім уласную выснову: мерай угрунтаванасьці ў цела традыцыі ёсьць мера нетрадыцыйнасьці творчага таленту. Традыцыя ў традыцыйным гібее — і ажывае, жыве адно празь нетрадыцыйнае...

2. Пярэйсьце

Уласна, усё напісанае мной папярэдне адносна традыцыі і яе стасункаў зь індывідуальным талентам калі і не хлусьня, то ўжо напэўна падман.

Наколькі я разумею, падманлівымі лічацца словы, якія не адпавядаюць думкам таго, хто іх прамаўляе ці, іначай, калі ён сам ня верыць у тое, што кажа. Гэта якраз той самы выпадак. Я ня веру ва ўсё, што сказаў вышэй, — бадай, за выняткам таго, што казалася непасрэдна пра “нахлебнікаў традыцыі”.

Навошта тады я пісаў тыя словы, выказваў зьнявераныя думкі? Ніхто ў мяне пра традыцыю не пытаўся, ніхто ў карак ня тоўк — адказвай!

Сапраўды — ня тоўк, самому закарцела. Але адразу сказаць тое, што я папраўдзе думаю, у мяне не атрымлівалася зь некалькіх прычынаў. І найперш таму, што мой тэкст быў запачаткаваны на эсэ Эліота, напісаным у 1919 годзе, калі нават Эліоту не магло прыйсьці да галавы ставіць пад сумнеў наяўнасьць традыцыі. А мне да галавы прыйшло (нічога дзіўнага, між пачаткам і канцом стагодзьдзя прамінула як мінімум дзьве інтэлектуальныя эпохі), і калі б я адразу пра гэта сказаў, то ня мела б сэнсу згадваць эсэ Эліота, якое цалкам трымаецца на гэтым панятку. У той жа час прамінуць Эліота не выпадала, бо разуменьне традыцыі ў нашым літаратурным асяродку знаходзіцца, на маё бачаньне, яшчэ ў “даЭліотавым” стане, і мне зважалася як неабходнае пазначыць праз Эліота выйсьце з гэтага (не адпаведнага ня толькі канцу, але і пачатку стагодзьдзя) стану.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x