Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Сёрэн Абі Кіркеґар нарадзіўся 5 траўня 1813 году ў Капэнгагене. Ён быў сёмым і апошнім дзіцём у сям’і.

Яго бацька, Мікаэл Кіркеґар, у дзяцінстве пасьвіў авечак, а ў даросласьці — пасьпяхова займаўся гандлем.

Маці Сёрэна напачатку была пакаёўкай у Мікаэла Кіркеґара. Пасьля сьмерці першай жонкі Мікаэл пабраўся зь ёй шлюбам і хутка ў іх нарадзіўся сын (недаравальна хутка з маральнага пункту гледжаньня той эпохі).

“Я нарадзіўся ў выніку злачынства, я зьявіўся насуперак волі боскай...” — пісаў потым Сёрэн Кіркеґар у “Дзёньніку”.

Сямнаццацігадовы Сёрэн па волі бацькоў быў залічаны на тэалягічны факультэт Капэнгагенскага ўнівэрсытэту. Але хлопец ня меў асаблівай ахвоты вучыцца, пра гэта сьведчыць ужо хаця б тое, што апошні экзамен ён вытрымаў адно празь дзесяць год ад пачатку навучаньня. Мяркуючы па шматлікіх дзёньнікавых запісах, у тую пару ён з куды большым імпэтам баляваў зь сябрамі, чым займаўся навукамі.

Рашучую перамену ў жыцьці Кіркеґара дасьледчыкі зьвязваюць з чатырнаццацігадовай Рэгінай Ольсэн, якую ён спаткаў у 1837 годзе.

Да гісторыі з Рэгінаю мы яшчэ вернемся, а пакуль згадаем асноўныя моманты з жыцьця заснавальніка філязофіі экзістэнцыялізму.

У 1838 годзе памёр бацька Сёрэна і пакінуў вялікую спадчыну, больш за трыццаць тысяч рыксдалераў, якія ня толькі забясьпечылі Сёрэну бестурботнае і шыкоўнае жыцьцё, але і дазволілі аплочваць выданьне сваіх кнігаў. А на гэта даводзілася выдаткоўваць не малыя сумы, бо яго літаратурная працаздольнасьць была неверагоднай. Ён жыў у адзіноце і, калі не лічыць штодзённага шпацыру па вулках Капэнгагена, амаль не пакідаў хаты, дзе, стоячы ля канторкі, пісаў і пісаў, днём і ноччу — да сьвітанку.

У 1843 годзе Кіркеґар апублікаваў першую з сваіх знакамітых працаў, двухтомнае этыка-эстэтычнае дасьледаваньне “Або — або”. За наступныя дванаццаць год ім было надрукавана яшчэ пятнаццаць тамоў збору твораў, а ўсяго рукапісная спадчына Кіркеґара складае больш за дваццаць тамоў. Сярод найбольш вядомых працаў згадаем “Страх і трымценьне”, “Сьмяротную хваробу”, “Дзёньнік”.

Памёр Кіркеґар 11 лістапада 1855 году.

“Або — або” выклікала пэўную цікавасьць у мясцовае публікі, але пры жыцьці вядомасьць Кіркеґара так і не перасягнула межаў Капэнгагена. Аднак і ў родным горадзе чытач хутка незалюбіў “свайго Сакрата”. Здарылася гэта пасьля таго, як Кіркеґар адмовіўся ад Рэгіны Ольсэн і паспрабаваў выкласьці прычыны свайго ўчынку ў літаратурных творах “Паўтарэньне”, “Дзёньнік спакусьніка”, “Вінаваты? Не вінаваты”. Абывацель быў зьбянтэжаны і абураны.

Самы час цяпер вярнуцца да гэтай загадкавай гісторыі, якая так шмат значыла ў творчасьці і жыцьці Кіркеґара.

Яшчэ на пачатку каханьня ён пісаў: “Я перажыў за гэтыя паўтара гады паэзіі болей, чым яе было ва ўсіх літаратурных творах, разам узятых”.

Прамінула чатыры гады і ўжо пасьля сватаўства, напярэдадні вясельля, Кіркеґар раптам вяртае Рэгіне шлюбны пярсьцёнак, хаця, здавалася б, для гэтага не было аніякіх падставаў. Больш таго, потым, усё жыцьцё ён кахаў сваю нявесту, дасылаў ёй лісты, прысьвячаў творы і нават адпісаў ёй у спадчынным тастамэнце тую маёмасьць, якая яшчэ заставалася ў яго напрыканцы жыцьця. Дарэчы, даведаўшыся, што Рэгіна стала жонкай Фрыца Шлеґеля, будучага губэрнатара Антыльскіх астравоў, ён пісаў яму: “У гэтым жыцьці яна будзе належыць вам. У гісторыі застанецца побач са мной”.

Напэўна, дасьледчыкі і біёграфы Кіркеґара яшчэ доўга будуць высноўваць усё новыя вэрсіі яго незразумелых паводзінаў у адносінах да каханай жанчыны. Пакуль найбольшую папулярнасьць маюць дзьве зь іх. Першая — рамантычная: Кіркеґар пакінуў Рэгіну Ольсэн, каб цалкам прысьвяціць сваё жыцьцё Богу. Другая — празаічная настолькі, што кажуць, далей і няма куды: імпатэнцыя філёзафа.

Сярод прыхільнікаў другой вэрсіі і згаданы на пачатку Леў Шастоў. Ці былі ў Льва Шастова сур’ёзныя аргумэнты? Вось адзін зь іх, вычытаны ў дзёньніку Кіркеґара за 1848 год. “Я ў сапраўдным сэнсе гэтага слова — гаротнейшы зь людзей, з маленства мяне не пакідае нейкая змучанасьць, якая вымушае бязьмежна пакутваць, і гэта паходзіць ад незразумелай ненармальнасьці ў суадносінах маёй душы зь целам... я раіўся з гэтай прычыны з маім доктарам і пытаўся яго, ці лічыць ён, што маю ненармальнасьць можна вылечыць так, каб я мог зьдзяйсьняць агульнае. Ён выказаў сумненьне. Тады я зноў запытаўся ў яго, ці можа дух чалавека сваёй воляй нешта перамяніць ці выправіць тут? Ён і ў гэтым засумняваўся. Ён нават ня раіў мне намагаць моц маёй волі — якая, ён ведаў, можа тады ўсё пабурыць. З гэтай хвіліны мой выбар быў зроблены. Маю сумную ненармальнасьць (якая большасьць людзей, здольных зразумець увесь жах свайго стану, напэўна, штурханула б да самагубства) я ўспрыняў як наканаванае мне джала ў плоць, як маю мяжу, мой крыж, як вялізную пазыку сілы духу ад Айца Нябеснага, якая ня ведае сабе роўных сярод сучасьнікаў”. І яшчэ: “Я не магу абняць дзяўчыну, як абдымаюць рэальна існуючага чалавека, я магу толькі вобмацкам дакранацца да яе, як падыходзяць да ценю”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x