Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Горад у нябёсах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Горад у нябёсах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Введите сюда краткую аннотацию

Горад у нябёсах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Горад у нябёсах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарэчы, — Г анэлька цясней прытулілася да хлопца і асцярожна паклала галаву на яго плячо, — як толькі прыедзеш дамоў, уключы камп’ютэр — на тваёй электроннай пошце вісіць ліст ад Светкі. Не забудзься.

— Не люблю Інтэрнет. Сусветная сметніца...

— Навошта хлусіць і мне, і сабе? Часам ад манітора цябе хоць за вушы цягні, а не адарвеш.

— Бывае, — нехацькі пагадзіўся Антак.

— І яшчэ: не хвалюйся за Таццяну, яна народзіць здаровенькае немаўля. Яно ад першых сваіх дзён будзе ведаць пра краіну Продкаў, наш горад у нябёсах.

— Ты ўпэўненая?

— Абсалютна. Ага, ледзь не забылася. Не крыўдуй задужа на Юрку. Ён, па вялікім рахунку, ні ў чым не вінаваты. Ты разумееш, пра што кажу... Ды і адмерана яму няшмат, — Ганэлька ўтаропілася ў лабавое шкло таксоўкі.

— Чаму прымоўкла? — лёгенька таргануў плечуком Антак. — Гаворыш пра ўсё так, быццам развітваешся са мною.

— Развітваюся, даражэнькі, развітваюся, — дзяўчына выпрасталася, крышку пасунулася ад Перуновіча.

— Не жартуй, а то спалохаюся.

— Я сур’ёзная, як ніколі. І гэта не выбух эмоцый.

— Патлумач.

— Дужа доўга давядзецца гаварыць. Ды і наўрад ці будзе цікава табе. А калі некалькімі словамі, то калі ласка. З’явіўся новы чалавек тут, у вашым горадзе, які, як і ты некалі — стаў відушчым. Яму я патрэбная больш як табе. Ён разгублены і на мяжы самагубства.

— А як жа твае словы пра каханне? — у грудзях Антака зараджаліся злосць і адчай. — Ты ж упэўнівала, што мы — адно цэлае. Ты — маё няспраўджанае каханне.

— Не будзь эгаістам. Існуюць моманты, калі агульнае неабходна ставіць вышэй за асабістае. Я не гавару, што развітваемся назаўсёды, але ж і будучыні ў нас нямашака.

— Не разумею...

— Навошта прыкідвацца лупавокім ягняткам? Усё выдатна разумееш.

Перуновіч схапіўся за апошні, як яму здавалася, моцны і важны аргумент:

— Ты ж абяцала сустрэчу з бабуляй. Не аспрэчвай, я помню.

— Антачак, ну не гуляйся ў дзяцінства. Табе гэта ні на кропельку не пасуе. Будзь жа ва ўсім дарослы і сур’ёзны. А то яшчэ незнарок зарумзаеш ды слёзы па шчоках размажаш. Няма ў мяне насоўкі, а сам жа не маеш у кішэні.

— Пра ўсё ты ведаеш, — буркнуў пад нос хлопец.

— Хто ж, калі не я, — пагадзілася Ганэлька. — Наконт бабулі не перажывай. Яна кожны дзень з табою і над табою. Кожную часінку. Ты яе непераўзыдзены гонар і надзея. Яна слушна лічыць, што недарэмна пражыла на зямлі свой век, бо дапамагла табе стацца патрыётам. Чалавекам, якому дадзена шмат што бачыць, а яшчэ больш зрабіць.

— Гануль! — Антак аж прыўзняўся на сядзенні, — а пазнаём мяне з чалавекам, які стаў відушчым. І табе не трэба будзе пакідаць мяне. Слухай, гэта ж геніяльны варыянт, га? Я дапамагу чалавеку зразумець і пабачыць, што падуладнае мне.— Каб жа гэтак проста ўсё вырашалася...

Перуновіч пачуў, як цяжка і працягла выдыхнула Г анэлька. Яму ніякавата зрабілася за сябе, такога напорлівага няўцяміцу. Ажно наважыўся папрасіць прабачэння за сваю настырнасць, ды не паспеў. Ганэлька павярнулася да яго ўсім целам, каленькамі дакранулася ягонай нагі.

— Антак, ніколі не прыспешвай падзеі. Тое, што павінна здарыцца, абавязкова будзе. Бо гэта не залежыць ад нас. Наконт жа чалавека, што стаў відушчым, скажу наступнае: раздарожжа ён абавязаны прайсці сам, пры ненадакучлівай маёй помачы. Ты ж яго напалохаеш. Толькі напалохаеш! І згубіцца ў чалавечым сухастойніку зазелянелы парастак.

— А мо ты ўсё ўскладняеш?

— Дарагі мой, не забывай: я з дня ўчарашняга бачу сёння ды зазіраю ўжо ў дзень заўтрашні.

— Божа мой, паўсюль несусветныя складанасці. Каму гэта трэба? Дзеля чаго? Патлумач мне цёмнаму, калі ласка. Незразумела, як жыць і дзеля чаго жыць?.. — Перуновіч зірнуў у Анэліны вочы і ўгледзеў у іх бяздонне, у якім нельга было за штосьці зачапіцца.

— І каго ж ты ў гэтым хочаш абвінаваціць, хлопча? Няўжо мяне? Дарэмна. Я — тое, што магло быць, а ты — рэальнасць. Рэальнасць, якая мае права выбару перад невядомасцю. Ага, табе хочацца, каб, як у казцы атрымлівалася: направа пойдзеш — тое і тое, налева — гэта і гэта, а калі наўпрост... Вось-вось, можна ж яшчэ і наўзбоч. Ці не так, га?

— Ты заблытала мяне, — скрушна адступіўся Антак.

— Не ўбівайся, пераначуем — болей пачуем. Пагаварылі б яшчэ, ды надышоў час... Я патрэбна чалавеку, які зрабіўся відушчым ды ўсвядоміў. Ты ж глядзі на ўсе вочы. І яшчэ — наш горад, які называеш горадам у нябёсах, не будзе больш замінаць табе бачыць зоры і месячык. Цяпер жа ведаеш, што ён існуе, то навошта пазбаўляць цябе шчасця пазіраць на такую велічную прыгажосць, як зорнае неба з маладзічком ці поўняй на бязмежным прасцягу. Праўда?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Горад у нябёсах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Горад у нябёсах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Горад у нябёсах»

Обсуждение, отзывы о книге «Горад у нябёсах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x