Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Горад у нябёсах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Горад у нябёсах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Введите сюда краткую аннотацию

Горад у нябёсах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Горад у нябёсах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не чапай мусульман, — папрасіў Антак. — Тут хоць бы ў нашанскім родным і кроўным разабрацца. Але мы збіліся з тропу, збочылі ад пачатай гаворкі. Ты мне так і не растлумачыла: дзеля чаго існуе горад у нябёсах? Ягоная роля ў зямным жыцці? То як?

— Які ж ты тлумны ды нудны, Антак. Пра гэта, наколькі ведаю, пытаўся ты і ў Анэлі. Даймаў яе...

— Ты знаёмая і з Г анэлькай? — у хлопца аж дыханне перахапіла. — Сёння вечар адкрыццяў. Думаў — цябе здзіўлю, ажно ты мяне агаломшваеш. І сапраўды, калі чакаеш, то сутыкаешся з нечаканасцю.

Светка нязмушана, але загадкава пазірала на хлопца. Тонкімі дагледжанымі пальцамі з пафарбаванымі ў бэзавы колер пазногцямі яна асцярожна ўзяла са сподка лустачку наскрылянага сыру. Не зводзячы вачэй з Антака, далікатна надкусіла. Была ў яе поглядзе нейкая таямніца, што хавалася ў глыбіні зрэнак і не жадала праступіць, выліцца праз пушыстыя вейкі, якія вячэрнім часам пазбавіліся ўрэшце чарнаты тушы.

Маўчала Светка, маўчаў і Антак. Яны чакалі нечага ці некага, што павінна было нарадзіцца з іхняга маўчання. Хоць што ці хто здолее нарадзіцца з бязмоўнай пустаты? Пусты слоік не спатоліць смагі. Маўчанне расцягвалася зжаванай гумкай у нязыркім асвятленні гасцёўні, выслізгвала ў вітальню, рабіла піруэт і паўз ванну-лазенку ўціскалася ў пеналападобную куханьку-варыўню. Антак вачыма бачыў пустату. А значыць, і слоік не можа лічыцца абсалютна пустым, хоць і не спатоліш ім смагі. Хлопца апанавала незразумелая няёмкасць, нават сорам... А за што, з-за чаго? За несказанае і нязробленае. Ні табе ж сварак ці звадак між імі двума не надаралася. Ды і недагаворанасць трапятала хісткім язычком свечкі, якую запаліла дзіцячая рука пад скляпеннямі храма пасля службы. Іхняя недагаворанасць хутчэй нагадвала бясслоўнае разуменне, бо сэрцы Антака і Светкі біліся ва унісон. Тук. Тук-тук. Перадых. Тук. Тук-тук. Перадых... І гэта ўсё памножанае на дваіх.

— Я пайду, — Антак усхапіўся з месца.

(Яго так моцна ахапіла адзінота і невыказны сум, што вочы набрынялі вільгаццю. Не раўнуючы, як камяк снегу, які патрапіў у невялікую асеннюю калюжынку. Дастаткова аднаго дотыку пальца, і з наздраватай паверхні лёгенька зацурчыць струменьчык. Гэта ў снежнага камяка. Антаку ж дастаткова было зараз пачуць любое слова са Светчыных вуснаў, і скоціцца слязіна роспачы. Па кім, з-за чаго? Урэшце, каго закарцела яму аплакаць? Самога сябе, свой унутраны раздрай, расхрыстанасць і непрытульнасць душы?.. Ён жа, дзякуй Богу, не маленькі ўжо хлопчык, сэрца якога балючараніць беспадстаўны вокрык бацькі, грубае слова старэйшых падшыванцаў або выпадкова згледзены пад плотам скалечаны верабейка? Не, ён не маленькі хлопчык, але яму адзінока, а-дзі-но-ка! у гэтым свеце. Жорсткім і непрадказальным... Антака не ратуе ад адзіноты і горад у нябёсах. Ён, велікарослы бэйбус, — пяюн адзіноты, павянчаны невядомай сілай з вечнай самотай. Вялікі, усяісны Божа, чым толькі не бараніўся ад здушлівай адзіноты Антак: кідаўся ў такія разгулы і загулы, што не снілася ніводнаму, самаму, як кажуць, прапашчаму валацугу, а колькі лёсаў дзяўчат знявечана ім, якімі дарогамі і сцежкамі толькі ні хадзіў, каб узбіцца на зманлівы і жадана-салодкі прасцяг абыякавасці ды заспакоенасці. Няма яму спакою, унутранага ладу... А тут, да ўсяго яшчэ, і гэты горад: незразумелы, які палохае і прыцягвае. Ірэальны горад у нябёсах. Ён бачны яму і Светцы, а для мільёнаў іншых — лухта, показка вар’ята з адпаведнай установы. Па такіх плача “жоўты” дом. Але хто ведае, можа, яны, Антак і Светка, якраз самыя на галаву здаровыя, а вакольны люд сшалеў, ззамбіраваны... Людзі, чалавекі, прыпыніцеся хоць на хвілінку, не бяжыце, унурыўшыся ў дол, і агледзьцеся, перавядзіце дыханне. Зірніце, хто вакол вас... Каліраскашуе адзінота, як вясенні сад, то не ўсё яшчэ згублена і страчана. Ты, ён, яна пачніце ўрэшце Шукаць і Знаходзіць. Кожны Сваё. Бо страшна жыць бяздумным статкам, жывёлінамі перад варотамі бойні. Чалавек жа нараджаецца ў Адзіноце (у кожнага яна яго) і сыходзіць у вечнасць зноў жа са сваёю Адзінотай. Сам-насам. Добра, калі анёл-ахоўнік не заюшыўся дзесьціў чарадзе галубоў...)

Перуновіч не помніў, як выйшаў за дзверы Светчынай кватэры, як пакінуў цёплы пад’езд з густымі і здушлівымі пахамі смеццеправода, не мог прыгадаць і той хвіліны, калі ўнурыўся ў працятую халадэчу позняга вечара. Ён ішоў па заснежаным тратуары быццам апоены зеллем чараўніка, які — вось хітрун! — зрабіў настой такім густым, што, як сербанеш яго, затуманьваецца, а лепш сказаць — адключаецца свядомасць. Рэальнасць, усё вакольнае адсоўваецца, паглынаецца прорвай падсвядомасці, а на першы план выплывае, зноў жа ў той падсвядомасці — ранейшае, тое, што драмала альбо спала ці ліпела вугольчыкам. Мо рэальнасць, каб выслабаніць для сябе месца, выцесніла балючае і невырашальнае на паверхню?.. Але хто можа пацвердзіць альбо абвергнуць тую каламуць з размаітых думак, што, нібы паравінне над кіпенем, гойсала зараз пад чарапным скляпеннем Антакавай галавы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Горад у нябёсах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Горад у нябёсах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Горад у нябёсах»

Обсуждение, отзывы о книге «Горад у нябёсах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x