Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Буднік скоса паглядвае на арган, на абразы і ловіць сябе на думцы, што абыякавы да ўсёй гэтай велічнасці і прыгажосці. Яму зноў узгадваецца невялічкая царква, куды ён не так даўно хадзіў на пошукі Бога. «Уся гэтая веліч для таго, каб чалавек мог адчуць сваю нікчэмнасць. Кожны час мае сваіх багоў, — прыходзіць да высновы Буднік. — Інакш нашто было столькі разоў перабудоўваць усё гэта…»

Ён выходзіць з храма і абыходзіць яго па перыметры. Знаходзіць вачамі месца, дзе ноччу прыхаваў бомбы: яны нікім не кранутыя…

12

Раніцай, калі іду ў прыбіральню, сустракаюся на калідоры з Лідай. Яна саступае ўбок і сарамліва хавае вочы. Яна нагадвае мне страусіху са схаванаю ў пясок галавой. Шукаю вачыма яе вочы. Дарэмна, вочы гэтай маладой “самкі” надзейна схаваны пад тоўстым пластом сыпучага пяску, і мая дапытліваць не вада, каб прасачыцца праз яго.

-- Вы ненавідзеце мяне? Лічыце мяне распуснай, прадажнай? Глупства, вядома… Выкіньце з галавы ўсё што бачылі . Так атрымалася…

Прымерваю абыякавасць:

-- Ну, што вы…

-- Юрый Іванавіч па сваёй прыродзе -- чалавек жорсткі. І мы, студэнты, ведаем яго круты нораў. Калі нешта не па ім -- сцеражыцеся. А мне вучыцца тры гады яшчэ... Залікі і ўсё астатняе… Самі разумееце… З ім палова курса пераспала.

Сумна ўсміхаецца. Пэўна, хлусіць сабе не так ужо і цяжка, галоўнае знайсці апраўданне гэтай сваёй хлусні.

Цяпер чырванець мая чарга. Чырванець і шкадаваць, што лёс звёў мяне з чалавекам, які гэтай ноччу выцэджваў сваю дутую інтэлегентнасць у маладую і незагартаваную жыццём дзяўчыну… З чалавекам, які жывёльнай жарсцю паганіў маю памяць…

— Дольчык, дзе ты бадзяўся ўчора? Не мог пагуляць са мною?

Валька выглядвае з паўрасчыненых дзвярэй.

— Валька, разумееш… — зацягваю я па звычцы.

— Што Валька?.. Што Валька?.. Эгаіст ты, Дольчык.

— Валька, я хачу пабыць з гэтым горадам сам-насам. Я чакаў з ім сустрэчы дваццаць пяць гадоў. Разумееш?..

Тлумачыць Вальцы, чаму я хачу пабыць з гэтым горадам сам-насам, неахвота. Моўчкі плятуся ў пакой. Юрый Іванавіч швэндаецца недзе таксама, і я яму за гэта вельмі ўдзячны. Выцягваю з сумкі скрынку з прахам маёй памяці і пачынаю чытаць…

«Прывітанне, мой любы Жэнік!

Дабралася я нармальна. Пасля адыходу цягніка папіла чаю і легла спаць. Праспала да трох гадзін ночы. Мне здавалася, што цягнік прыбывае ў Полацк а палове чацвёртай, так што прачнулася і спалохалася. Кінулася да правадніка, а ў яго зачынена. “Ну, — думаю, — паехала Лідка ў Віцебск!..” Аднак паглядзела расклад і супакоілася. Выйшла з цягніка і ўздыхнула з палёгкай. Праўда! Такое пачуццё, што снілася мне ўсё гэта. Нават і зараз: лабараторыя, праца, дзяўчаты, клопаты аб дыпломе — сапраўднасць, а Вільня — сон. І ўсё-такі я задаволеная, што паехала да цябе… Вярнулася ў інтэрнат на ранку, у пяць гадзін. Разбудзіла Ірку. Пагаварылі з ёю, і мне лягчэй стала. Яна мне свае навіны расказала, я ёй свае. І — спаць…

Нядаўна ў газеце прачытала, што зноў намячаецца паездка ў Вільню, дваццаць чацвёртага. Думаю: вось бы зноў махнуць!.. Толькі наўрад ці... Хоць і хочацца сустрэцца з табою. Ты вось гаворыш: пісала “словы берагу!”, а сама маўчыш… Што мне рабіць з сабою? Не магу я, Жэнік, сказаць табе ўсіх тых слоў, што берагу, а перанесці іх на паперу тым больш. Мне здаецца, мае ўчынкі гавораць самі за сябе. А словы я буду, напэўна, і надалей берагчы. Так што ты не крыўдуй. Я цябе кахаю без усялякіх слоў…

У нас зараз навальніца. Свежасць такая… Люблю я, Жэнік, навальніцу. Асабліва летнюю. Сенам пахне. Неба расколваецца на часткі…

Жэнік, як ты там маешся ў сваёй Катлоўцы? Пасля вандроўкі ў Вільню я хоць магу ўявіць цябе там. Уявіць, як ты вяртаешся з працы. З кім размаўляеш, што і каго бачыш кожны дзень. Вільня мне спадабалася, і я абавязкова пабуду ў ёй яшчэ раз. Жэнік, не выходзяць у мяне з галавы тыя бабулькі… Памятаеш, ля касцёла? Гэта нешта новае ў маім жыцці. Раней мне з такім не даводзілася сутыкацца. Калі шчыра, я нават і не ведаю (і ў той момант не ведала), як сябе паводзіць у такіх выпадках. Спачатку ў мяне ўзнікла жаданне не падыходзіць да іх, зрабіць выгляд, што не заўважаю, што іх лёс мяне ні кроплі не хвалюе. Але гэта ж немагчыма… Я вось пісала табе некалі: “рабіць людзям дабро”… А чым дапамагчы такім людзям? Колькі іх, такіх бяздомных бабулек, у свеце? І кожная з іх можа сесці ля касцёла. Жэнька, не магу я разабрацца ў гэтым. Ты, відаць, здзіўлены маімі развагамі, але нам не даводзілася раней гаварыць на такія тэмы. Вось мне і хочацца падзяліцца сваімі думкамі, даведацца, што думаеш аб гэтым ты. Мне здавалася, што ты ў той момант таксама адчуваў сябе няёмка. Але і я не ведала, як сябе паводзіць. А потым не адважылася распачаць з табой гаворку. І ўвогуле, шмат чаго яшчэ незразумелага паміж намі застаецца… Згодны? Вядома, пра ўсё ў лісце не напішаш, і я спадзяюся, што сустрэнуся з табою. Не буду пісаць, што берагу словы для сустрэчы, а то ты зноў пачнеш чытаць мой ліст між радкоў. Проста хочацца падзяліцца з табою сваімі надзеямі і сумненнямі. Жэнік, чаму так бывае: зараз здаецца мне, што шмат магла сказаць табе пры сустрэчы, а сустрэнемся — і зноў буду маўчаць. Чаму пры сустрэчах мы разважаем аб дробязях? Вядома, не заўсёды… Цяпер мне шкада таго часу, які мы з табою прамаўчалі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x