Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Жэнька! — з крыкам кідаецца да яго Ірка, Тэрэзіна сяброўка. — А мы тут якраз узгадвалі цябе. Паехалі з намі ў…

Жэнька не слухае яе, абмінае і падыходзіць да Тэрэзы. Дзяўчына сарамліва хавае вочы.

— Чаму ты не прыйшла? Мы ж дамаўляліся сустрэцца.

— Я… Я… — збянтэжана «якае» дзяўчына і пазірае на барадатага. — Пазнаёмся, гэта Вадзік… Мастак…

Хлопец працягвае Жэніку руку і здзекліва шчурыцца.

— Зразумела… Цяпер мне ўсё зразумела, — пакрыўджана вымаўляе Жэнік. — Значыць, Вадзік… Што ж, як гаворыцца: наш Вадзік быў на ўсё гаразд, ён піяніст і педагог…

— Чаго ты чапляешся? Што табе трэба?

Голас Тэрэзы дрыжыць ад крыўды.

— Тэрэза, мне трэба пагаварыць с табою. Пайшлі…

Жэнік хапае Тэрэзу за руку.

— Нікуды я не пайду. Спачатку навучыся размаўляць, а потым…

— Што будзе потым?

Жэнік хвалюецца. Ён разумее, што перабаршчыў, аднак шлях для адступлення адрэзаны.

— Адпусці яе, — загадвае яму барадаты.

Жэнька падпарадкоўваецца. Не з-за таго, што спалохаўся гэтага хлопца, не… Ён разумее, што Тэрэза з ім усё роўна не пойдзе.

— Што ж, — ціхенька прамаўляе ён, — да пабачэння… — З агідай пазірае на барадатага: — Мастак, гаворыш?.. Ніякі ты не мастак… Капіраваць вялікіх — не значыць яшчэ тварыць самому…

9

Ноччу Будніку мроіцца горад — дзіўны, міфічны. Такія гарады яму мроіліся неаднойчы ўжо — вялікія, зіхоткія, у цёмным трапічным паўзмроку, як безліч перламутравых светлячкоў-агеньчыкаў. Аднак сённяшні не падобны да тых, папярэдніх, сённяшні — нашмат прыгажэйшы. Гэта нават не горад, а сховішча незлічонага багацця — скарбніца Сусвету. Аднак галоўнае адрозненне яго ад колішніх — што людзі тут валодаюць прыналежным толькі ім адным уменнем наклікаць праклёны на прышлых. Гэта Горад Пакутнікаў. Стогны людзей у ім сочацца адусюль. Стогны зліваюцца ў адзіны хор. Стогны — рэквіем Безнадзейнасці. Буднік крочыць па ціхай, бязлюднай вуліцы. І гэтая вуліца самая працяглая ў Горадзе. Ён пакорліва праходзіць яе ўсю, ад пачатку да канца. Праходзіць і спыняецца ў нерашучасці — далей тупік. Ён стаіць на краі бездані, раздушаны ўласным крыкам. Яго голас зліваецца з іншымі галасамі вар’яцкага хору — хору Пакутнікаў. І ў ім прачынаецца найвялікшая Баязлівасць, якую чалавецтва накапляла вякамі. Вярнуцца і прайсці гэтую вуліцу наноў было б найвялікшым цынізмам, і ён робіць крок наперад…

Прачынаецца ад уласнага крыку і яшчэ не пазнанай трывогі. Але гэта не трывога, гэта — страх чалавека, які задушыў толькі што сваімі ўласнымі рукамі апошнюю надзею.

Ён доўга не можа зарыентавацца. Памяшканне, у якім знаходзіцца, напоўнена ранішнім святлом. Ён адчувае нечае халоднае дрыготкае дыханне і наўмысна не адрывае вачэй ад падлогі. Яму здаецца, што гэта нішто іншае, як дыханне смерці. Страх гэты нараджае новы страх — страх перад невядомасцю. Яго розум і інтэлект не здольныя змагацца ўжо з усёй той урачыстасцю Зла, якая валадарыць у свеце. Яму здаецца, што абарвалася нейкая выратавальная сувязь з Богам… Напэўна, Бог гэтай ноччу памёр, не нарадзіўшыся. А значыць, і не было ніякай сувязі з Ім...

Але яму ўсё яшчэ хочацца жыць…

Ён устае з крэсла, у якім праседзеў усю ноч, і робіць некалькі няўпэўненых крокаў да дзвярэй. Крокі адгукаюцца ў прасторы гулкім рэхам. Напэўна, жыццё, думае ён, і ёсць гэтае рэха — рэха, якое людзі імкнуцца ўвесь час апярэджваць. Толькі ці магчыма апярэдзіць рэха? Немагчыма, бо для рэха таксама ёсць пастка. І гэтая пастка — час…

Яго слых ловіць прыглушаныя галасы. Галасы далятаюць да яго знадворку. Ён чуе асцярожныя, нетаропкія крокі. Крокі аддаляюцца. І ў пакоі ўсталёўваецца магільная цішыня. Ён хуценька апранаецца і выбягае на вуліцу. Ля парога сутыкаецца лоб у лоб з Лупонікам. Той загадкава ўсміхаецца. Аднак усмешка гэтая ўсяго толькі маска, пад якою ў сінявата-шэрых дзікаватых вачах выразна прагледжваецца нікім яшчэ не распазнаны ледзяны Сум Вечнасці. «Нікому з нас не пазбегнуць смерці, — думае Буднік. — Аднойчы вочы заплюшчацца і вечная цемра праглыне нашы безабаронныя істоты. Праглыне назаўсёды… Бо восень, на жаль, ужо непазбежнасць — тое, да чаго, хочацца нам ці не, даводзіцца прызвычайвацца ўжо...»

«Час не мяняе людзей, — упэўнены ён, — час вымушае іх прыстасоўвацца да змен, што адбываюцца не без іх удзелу».

У дзяцінстве, калі ў яго з хітрынкаю пацікавіліся, як гэта любяць рабіць толькі дарослыя, кім ён збіраецца стаць, калі вырасце, ён не задумваючыся адказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x