Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Піва і што-небудзь з халодных закусак. І… — просіць ён і глядзіць на гадзіннік, — праз трынаццаць хвілін — два кубачкі кавы.

Гіпсавая ўсмешка на твары ўгодлівага афіцыянта павялічваецца:

— Што-небудзь яшчэ?

Жэнік адмоўна круціць галавою. Здань угодлівага чалавечка знікае за дзвярыма службовага памяшкання, каб вярнуцца праз некалькі хвілін з півам і салатай. Ставіць прынесенае на стол і, пажадаўшы смачна есці, зноў знікае за паўадчыненымі дзвярыма.

Жэнік адпівае глыток піва і зноў акідвае позіркам мужчыну, які сядзіць за суседнім столікам і косіцца на яго. На хвілінку іх погляды сустракаюцца. «Дзівак нейкі», — незадаволена думае Жэнік, разглядваючы мужчыну. Шрам ад вуха да падбародка псуе твар незнаёмца, надае яму нешта крымінальнае. Мужчына паспешліва пераводзіць позірк на экран тэлевізара.

— Чалавек — істота сацыяльная, — распаляецца чалавек на экране. — І ад гэтага нікуды не дзенешся… Я не пра рэлігіі нават, не… я пра свой асабісты светапогляд... Няхай сабе і дамарослы… Гадаваўся я ў матэрыялістычным асяродку, можна сказаць, у атэістычным… І ўсё было б добра, калі б не мой жыццёвы вопыт… З гадамі ён накопліваўся і аднойчы стаў вырывацца за межы свядомасці. Што было мне рабіць? Заплюшчыць вочы і чакаць? І я вырашыў дапусціць, уявіце сабе, толькі дапусціць, што выхаваны ўва мне светапогляд няправільны… І я адразу адчуў сябе іншым чалавекам… Разумееце? У нечым маё светаўспрыманне падзей і ўчынкаў супадала з пастулатамі асноўных рэлігій, у нечым — не… Але пакрысе яно выбудоўвалася ў адладжаную, лагічную схему, наколькі гэта было магчыма… Я гэта да таго, што асноваю жыцця можа стаць толькі свой уласны вопыт, а не вопыт, набыты з кніжак…

— Выходзіць, што чужыя памылкі нічому добраму не вучаць? — здзіўлена пытаецца вядучы.

— Выходзіць, не вучаць.... І ведаеце, чаму?

— Чаму?

— Бо ўсё ў гэтым свеце мае кошт. Людзі не цэняць таго, што дастаецца ім за так. Кожны пражывае сваё жыццё…

— А школа?

— Школа?.. Школа не выхоўвае. Школа дае адукацыю…

Жэнька адводзіць вочы ад экрана. Мужчына за суседнім столікам пазірае на яго з цікавасцю археолага, які толькі што адкапаў на занесеным векавым пылам гарадзішчы вялізныя біўні маманта. Гэтая яго звышуважлівасць пачынанае раздражняць Жэніка. Ён пазірае незадаволена на мужчыну, потым на гадзіннік — стрэлкі набліжаюцца да паловы першай. Тэрэза спазняецца.

Дзверы службовага памяшкання адчыняюцца, і адтуль вынырвае постаць афіцыянта з двума кубачкамі кавы… І з неадчэпна прылепленай да твару ўсмешкай…

— Адкуль яны бяруць такіх?.. — разважае ўслых незнаёмец.

Ад яго абыякавага, безжыццёвага позірку Жэньку робіцца няёмка. Ён спрабуе надаць твару заклапочаны выгляд. «Тэрэза не прыйдзе. І з гэтым трэба змірыцца».

— Малец, ты адкуль? — падсаджваецца за яго стол незнаёмец. Кубак з півам напалову парожні.

— З Грамоў, — нехаця адказвае Жэнік.

— З Грамоў? — здзіўляецца незнаёмец. — Ганялі нас Грамы некалі.

— Каго гэта — «нас»? — скептычна пазірае на яго Жэнік.

— «Караедаў»… Так называлі нас, навучэнцаў ляснога тэхнікума, у горадзе. Напэўна, зараз усё па-іншаму…

Жэніку падаецца, што разважае незнаёмец сам з сабою. Вочы яго бязмэтна блукаюць па зацемненым памяшканні. Яны патухлыя і безжыццёвыя. Шрам на твары ружовы, наліты крывёю.

— Малец, вось скажы мне: ты баішся смерці?

Вочы незнаёмца як прысоскі. Жэнік спрабуе адшукаць у іх тое, што збліжае людзей, родніць іх, і не знаходзіць. Бо колькі ні ўзірайся ў іх — вочы акамянелыя і непадступныя.

— Я і не жыў яшчэ, каб задумвацца над гэтым, — злуецца Жэнік.

— А я баюся. І чым меней часу застаецца ў мяне да гэтага запланаванага дня, тым меней упэўненасці, што я здольны смела зірнуць ёй у вочы.

— Нехта з вялікіх сказаў: «Людзі, якія не любяць жыцця, ведаюць, калі яны памруць», — з’едліва пазірае на яго Жэнік.

— Смаркач! Што ты разумееш у гэтым?..

Размова не атрымліваецца, болей таго, пачынае набываць нейкую непрадказальную агрэсіўнасць. Жэнік устае з-за стала.

— Малец, пачакай… — вочы незнаёмца па-ранейшаму халодныя і безжыццёвыя. — Пагавары са мной…

Жэнік моўчкі накіроўваецца да выхаду. Незнаёмец яго не затрымлівае...

Тэрэзу ён знаходзіць у цэнтральным скверыку, непадалёк ад памятнага знака літары «Ў». Аднак не лёсам роднай мовы заклапочаны ён у гэты момант, як на тое разлічвалі, напэўна, аўтары гэтага арыгінальнага помніка. Сярод моладзі, якая тусуецца ў скверыку, ён заўважае незнаёмага яму хлопца. Напэўна, гэта і ёсць той самы мастак, пра якога яму ўчора распавядала Тэрэза. Ну, вядома, ён, хто ж яшчэ: барадаты, самаўпэўнены. Мастакі ўсе барадатыя альбо ў берэтах. Жэнік марудзіць хвілінку і падыходзіць да моладзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x