Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здрада выношваецца гадамі. Ускормленая добрымі намерамі, яна ціха гняздзіцца ў нашай свядомасці па суседстве з дабрынёю. Але аднойчы яна абавязкова праявіцца…

Калі ён думае пра Вечнасць, яму згадваецца невялічкі інтэрнацкі пакой — усё, што засталося яму ад колішняга жыцця. Пакой гэты ў доме № 20 на вуліцы Піянерскай, і час у ім больш не вымяраецца звыклым ціканнем ходзікаў. Яны сапсаваліся некалькі гадоў таму, адразу ж пасля недарэчнай, заўчаснай смерці жонкі. Час у гэтым пакоі вымяраецца крокамі… Як адлегласць…

У гэтым каменным казённым саркафагу, які называюць зневажальна «дзіватнікам», ён марыць аб дні заўтрашнім. Мроіць, бо разам з ім у гэтым пакоі пасяліўся і жыве цэлы свет — свет яго ўражанняў і крыўд. Недасягальны для іншых, як сама недасяжнасць.

А з чаго ўсё пачыналася, ён выдатна памятае. І калі ім авалодвае туга, ён не цураецца паблукаць сярод лабірынтаў сваёй памяці, паблукаць у пошуках страчанага — таго, чаго не вернеш ужо ніколі. Бо мары — не матэрыя. Яны з’едзены звычайнай людской абыякавасцю. Нібыта з’едзены ненажэрнай моллю дыван — той, што вісіць у яго пакоі над ложкам. І няма яму ніякай справы да таго, што выношвае за сваёй пазухай гэты складаны і жорсткі час. Ён перакананы: не час вінаваты, што людзі такія, а людзі вінаватыя, што такі час...

У краіне, дзе ён нарадзіўся, пра існаванне Бога не здагадваліся. А тыя, хто здагадваўся, верылі ў яго ўпотай…

Таму ад размоў на тэмы рэлігіі ён далікатна ўхіляўся. Прытрымліваўся левых поглядаў: і ў жыцці, і ў палітыцы імкнуўся верыць у магічную сілу слова, а не ў нейкі там міф. І калі аднойчы апынуўся ля царквы, шчыра здзівіўся:

«Рыхтуйце запалкі, памінальныя свечкі закупленыя ўжо!..»

Насамрэч ніякай выпадковасці ў яго ўчынку не было. Бо ўсе нашы ўчынкі — вынік нашых думак. Бо адна бяда водзіць за сабою другую. Бо людзі звяртаюцца да Бога часцей за ўсё тады, калі чакаць дапамогі ім больш няма адкуль…

Жыццё пачынала здзекавацца з яго. Спачатку яго вытурылі з дырэктарскай пасады. Потым адабралі службовую кватэру, а потым… Потым захварэла жонка… У пошуках выратавальнай саломінкі ён і апынуўся ў той дзень ля царквы...

Калі Бог — міф, то ці можа ён існаваць вякамі? Вось якая думка закралася ў яго свядомасць у тую хвіліну. Залезла і ўкаранілася там, каб выціснуць усе астатнія думкі.

«Не прасі рады ў Бога, — іранізавалі з яго неаднойчы калегі. — Ён усё роўна пакажа самы цяжкі шлях…» Але калі гэта так, то чаму ж мы адчуваем радасць ад веры ў Яго?

Думкі спляталіся ў клубок супярэчнасцей… Думкі нараджалі сумненне... І ён няўпэўнена накіраваўся да царквы.

«Магчыма, гэта і ёсць тое месца, дзе людзей разумеюць з паўслова? — думаў ён, мітусліва паглядваючы ва ўсе бакі. — Ці зразумеюць мяне тут?..»

Царкоўная брама была прыадчыненая. З аднаго яе боку стаяў сівы дзядок, з другога — жанчына з невялічкаю скрынкай у руках. Галава ў старога была схіленая долу. У жанчыны, наадварот, смела ўзнятая. «Ім бы толькі выкленчыць што-небудзь, — гідліва падумаў Буднік, разглядаючы гэтых папрашаек. — Бог падасць…» — выцадзіў ён праз зубы. Не вытрымаў пранізлівага, ледзянога позірку жанчыны, апусціў галаву…

— Бог любіць цябе… — лісліва прашапялявілі вусны старога.

Ён уздрыгнуў. Далонь жабрака нахабна парушыла межы дазволенай прасторы. «Чаму ж мы адчуваем радасць ад веры ў Яго?»

«Вартаўнікі жыцця» з’ядалі яго патрабавальнымі позіркамі. Ён зрабіў некалькі крокаў назад і, апынуўшыся ў недасягальнасці іхніх рук, супакоіўся.

— Бог любіць цябе!.. — зноў прашапялявіў стары.

Буднік намацаў у кішэні кашалёк і адлічыў некалькі пацёртых паперак. Павагаўся і падзяліў іх на дзве роўныя купкі.

«Знаем тебя, переодевшийся гомункул! Опять ты выполз!..»

Словы вылезлі аднекуль знутры, з неспасцігальных глыбінь ягонай свядомасці. І ад гэтай магільнай бяздоннасці павеяла ледзяным холадам. «Чаго я прыпёрся сюды?» — падумаў ён з раскаяннем.

На невялікім царкоўным дворыку было людна. Аднак ніхто не звярнуў на яго ўвагі. Людзям было не да яго. Ні зараз, ні ўвогуле…

— Бог любіць цябе!..

У царкве ён прабыў нядоўга. Пастаяў сціпла ля дзвярэй. Паўзіраўся ў абразы святых. Паслухаў святара. «Бога няма ў гэтай царкве», — вырашыў ён і ў сполаху ад сваёй думкі пасунуўся да выхаду. «Бога няма ў гэтай царкве, — падумаў ён зноў, але ўжо з упэўненасцю. — Яго прыводзіць сюды малады святар — той, які пільна ўзіраўся ў вочы… На каго тады спадзявацца мне? На самога?..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x