Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён адрывае позірк ад карціны і аглядвае пакой. З мэблі ў ім ложак, шафа і пісьмовы столік. На дзвярах вялікае люстэрка, на сценах кніжныя паліцы. Замест кніг у іх парфума.

— Не грукай дзвярыма, — папярэджвае яго Тэрэза. — Люстра трымаецца на добрым слове і можа ўпасці…

Дзяўчына выходзіць з-за шафы і збянтэжана паціскае плячыма. Ён заўважае, як твар яе пакрываецца густой чырванню. Ён асцярожна зачыняе дзверы і заходзіць у пакой. Сэрца шчымліва сціскаецца. Сэрца хоча штосьці нагадаць. Магчыма, яно хоча папярэдзіць яго аб нечым важным. Толькі слухаць сэрца няма часу. Ён перакананы, што начаваць застанецца ў гэтым пакоі, на ложку са ўзбітымі мяккімі падушкамі.

— Магу прымацаваць, — прапаноўвае ён, скоса пазіраючы на люстэрка. — Хочаш?..

— Другім разам, — адмаўляецца дзяўчына, не хаваючы сваёй нядобразычлівасці.

У Тэрэзы залацістыя валасы з завіткамі каля вушэй. Валасы блішчаць і падобныя да апалай лістоты — той, што рассыпана па брукаваных дарожках у цэнтральным скверыку, насупраць інтэрната. Жэньку здаецца, што валасы яе вымазаны гусіным тлушчам. Наўмысна, каб зберагчы свой цнатлівы залацісты колер. Зберагчы для зімы…

— Адкуль яна ў цябе? — паказвае ён вачыма на карціну. — Раней яе тут не было… Ты пачала захапляцца жывапісам?

— Гэта Чурлёніс: «Балада аб чорным сонцы».

Жэнік падыходзіць да карціны і кранаецца палатна пальцам.

— Гэта копія, — удакладняе Тэрэза. — Арыгінал згублены…

— Адкуль яна ў цябе? — настойліва перапытвае Жэнік.

— Мастак адзін падарыў.

— Зразумела… ты стала цікавіцца мастакамі…

Тэрэза маўчыць. Ён таксама. Маўчанне намагаецца перамагчы маўчанне. Напэўна, каб нарадзіць шчырасць. Ва ўсякім выпадку, ён на тое спадзяецца.

— Што ў цябе яшчэ новенькага?

— Джынсы…

Тэрэза дэфіліруе па пакоі.

— Як?..

— Класныя, — адказвае Жэнік. У голасе несхаваная абыякавасць.

— А вочы?

— Вочы таксама класныя…

— Не, Жэнік, — сумна ўсміхаецца Тэрэза. — У іх няма ранейшага бляску, няма свежасці...

За яе пранізлівай халоднай усмешкай тоіцца нейкае глыбока схаванае расчараванне.

— Тэрэза, нам неабходна пагаварыць.

— Аб чым? — здзіўляецца яна.

— Іншы раз мне здаецца, што ты… — ён замаўкае і сумна глядзіць на Тэрэзу. — Што ты нешта старанна хаваеш ад мяне. Можа ў цябе ёсць нехта іншы? Лепшы?..

— Чаго ты хочаш? — злуецца яна.

— Я хачу, каб ты калі-небудзь закахалася ў мяне. Я пачакаю… Чуеш?

— Я і так цябе кахаю.

— Не, Тэрэза, не кахаеш... Ты толькі дазваляеш кахаць сябе…

Яна хоча дадаць нешта ў апраўданне, аднак перадумвае і збянтэжана ўсміхаецца. Яе ўсмешка агаляе адзіноту. Яго адзіноту. Ён не ведае, пра што гаварыць далей, і маўчыць. Лепшы сродак ад болю — гэта туга. Туга па сваіх пачуццях…

Калі б нехта спытаў у яго ў гэты момант, з чаго складаюцца нашы эмоцыі, ён не задумваючыся адказаў бы: з іроніі. Вечар таксама вылеплены з іроніі. А яшчэ з пацалункаў…

Усю ноч яны мілуюць адно аднаго. Раніцай разам пакідаюць цесны інтэрнацкі пакойчык. Яна ідзе на працу, ён — на пошукі ўчарашняга дня. Настрой выдатны. Калі не ўлічваць, што хочацца спаць. Аднак санлівасць хутка пройдзе. Кубачак кавы верне ўпэўненасць і бадзёрасць…

6

Ноччу ідзе снег. Раскалупаныя вулічным святлом жоўтыя дзіркі ў ліпкай цягучай цемры запоўненыя каляровым віхурным пылам. Цені нагадваюць пачварных міфічных жывёл. Парывісты вецер гоніць гэты прывідны статак у канец вуліцы, потым вяртае яго назад. Вуліца падобная да вялізнага вальера — запыленая і пакалечаная капытамі нябачных міфічных істот. Але вецер некалі сціхне… Снег таксама... Першы снег не ляжыць доўга. А пакуль… Сняжынкі сыплюцца з развязанага меха Вечнасці і разносяцца ветрам па вуліцы. Акамянелая завірушная цемра набывае выразна акрэсленыя формы. Буднік узіраецца ў гэтае размытае да непазнавальнасці Нешта і думае пра Вечнасць. І ноч цалкам спрыяе гэтаму. За вокнамі падае снег. А ў пакоі цішыня... Буднік слухае сябе — там таксама цішыня…

Недзе на краі бездані віднеецца Вялікі Горад. У шэра-белай дымцы вымалёўваюцца размытыя адлегласцю шматпавярховыя будынкі. Яны нагадваюць Будніку пакорлівых вартаўнікоў лета, што сыходзіць у нябыт. Яны ўсё яшчэ працягваюць несці сваю бездакорную, пачэсную варту. Але іх пакорлівасць нікому не патрэбная ўжо. Пакутуючы ад гэтай напатканай знянацку сваёй непатрэбнасці, пакутуючы ад незразумелай зямным істотам безвыходнасці, іх запыленыя паўсляпыя вочы-вокны роспачна моляць аб літасці…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x