Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ля аўтавакзала бязлюдна. На стаянцы насупраць — таксама. Хвалююся і мітусліва азіраюся. Горад спіць. Стрэлкі на гадзінніку над уваходам у будынак аўтавакзала застылі на лічбе дванаццаць, і невядома, поўнач зараз ці поўдзень. Двухпавярховая «гаргара» недаверліва зіркае паўсляпымі мурзатымі вокнамі…

Гэтую жанчыну я заўважаю зусім выпадкова. Цень ад будынка, пад карнізам якога яна хаваецца ад дажджу, надзейна засланяе яе ад чужых вачэй.

— Даруйце, вы часам не бачылі аўтобуса са студэнтамі? — кідаюся я да яе, абрадаваны. — Дамаўляліся, што будуць чакаць мяне на стаянцы. Прыйшоў, а іх няма, — скарджуся я.

Жанчына абыякава пазірае на мяне. Гэтая яе абыякавасць пачынае злаваць.

— Разумееце, «NEAPLAN» са студэнтамі… — настырна тлумачу я ёй.

— Што ты раскрычаўся: «NEAPLAN», «NEAPLAN»? Ту-ту твой «NEAPLAN»… Дзесяць хвілін назад, — прарывае жанчыну. — Спаць трэба меней.

— Хто крычыць?.. — злуюся я і плятуся да аўтобуснага прыпынку. Гарадскія аўтобусы, напэўна, яшчэ не ходзяць, і на што я разлічваю, цяжка сказаць.

— Мужчына! — спыняе мяне незнаёмая. — Сумку мне пакінулі?

— Ой!.. Даруйце!

— Бывае, — ужо прыхільна кідае жанчына.

— Бывае, — пакорліва згаджаюся я.

У паветры завісае цішыня. Такое ўражанне, што ніякай іншай мовай, акрамя мовы маўчання, гэтая жанчына не валодае.

— Трэба ж так спазніцца, — выціскаю я праз сілу.

— Мі-тус-ня… Нібыта з ланцуга ўсе сарваліся… Жывём і не ведаем, што нас чакае праз нейкую хвіліну… Каму трэба гэтая спешка?..

Акцэнт выдае яе. Сто супраць аднаго, што яна — грамадзянка суседняй дзяржавы.

— Даўно ў нашым горадзе? — цікаўлюся я наўмысна, каб спраўдзіцца ў сваіх здагадках.

— Шэсць гадоў, — паныла адказвае тая і тлумачыць: — Муж мой адсюль, двое дзяцей у нас… На радзіму цягну. Не хоча... А там выбары праз тыдзень, мяжу могуць з вамі закрыць…

— Чым жа вам кепска ў нас?

— У нас, у вас… — злуецца жанчына. — У кожнага свая радзіма, свой дом...

Яна недаверліва глядзіць на мяне. Бясколерныя вочы напоўнены смуткам… І трывогай… Мне робіцца шкада гэтай жанчыны. Чаму, не ведаю, але жаданне зразумець стомлены жаночы пагляд, сховішча чужога смутку і жалю, мацнее. Пранікаю і адразу ж адчуваю ў ім сваю нікчэмнасць. «Жэнік, ты — злодзей! — шэпча мне мой унутраны голас. — Злодзей чужых думак…» Ад гэтай высновы, ад няўдалай спробы ўварвацца ў чужое жыццё робіцца няёмка. Вочы жанчыны крыўдзяць мяне наўмысна. «У Свеце існуе ўсеагульная сувязь з’яў і ўчынкаў, — перакананы я, — і калі не збочваць з абранага шляху, расшыраюцца не толькі жыццёвыя прасторы, але і далягляды. Бо ўсе мы, хочам таго ці не, — злодзеі. Мы карыстаемся назапашаным вопытам, як сваім. І гэтая схільнасць дадзена нам Звыш, каб выжыць…»

Маўчанне зацягваецца. Аднак і яно некалі павінна парушыцца.

— Так, цяпер гэта зусім розныя краіны, — сумна ўздыхаю я. — Ці маглі мы здагадвацца, што прыйдзе час, і мы будзем сядзець на розных лаўках?

— Вы сядзіце на лаўках з наўбіванымі цвікамі, — рэзка спыняе мяне жанчына. — Сядзіце і маўчыце. Лічыце, што так і трэба. У вас ёсць усё: сіла, воля… У вас няма толькі аднаго — сілы волі. А людзей яднае не воля, а імкненне да волі. Гэтае пачуццё збліжае ўсіх: белых, чорных, каляровых, багатых, бедных... Бо ў кожным з нас жыве мара жыць у пазалочанай клетцы.

Я маўчу.

— Але каб у ёй жыць, у ёй трэба нарадзіцца.

— Вы таксама жывяце ў пазалочанай клетцы?

— Хацелася б верыць, што не... Хаця…

— Дасціпна… Але ці ведаеце вы, што воля без некаторых духоўных абмежаванняў небяспечная? — цікаўлюся я не без іроніі. — Расчыненыя вокны не заўсёды напаўняюць пакой свежым паветрам. Часцей, наадварот, гэта не свежае паветра, а скразнякі. А гэта хвароба для многіх з нас. Скразнякоў не баяцца толькі загартаваныя людзі.

— Во-во…

Разумею яе зневажальнае «во-во…» і злуюся:

— Дайце нам час, і мы знойдзем сябе. Не шляхам рэвалюцый, яны абуджаюць не самыя лепшыя інстынкты, яны робяцца невялікай колькасцю людзей, а ад вынікаў пакутуе народ.

— Вось у гэтым і ёсць вашая жлобская сутнасць, — злуецца жанчына. — Вы прывыклі чакаць. Вы вырылі нару… у саміх сабе і схаваліся ў ёй. Але народ не ануча ля печы, аб якую, каму ўздумаецца, выціраюць боты. Народ — гэта мы з вамі. І так званыя гаспадары, якія лічаць, што ўхапілі Бога за бараду, недаўгавечныя… І аднойчы яны таксама зразумеюць гэта…

— Дольчык, дзе ты швэндаешся?

Развітацца з жанчынаю не паспяваю. Валька вынырвае аднекуль з цемры, хапае мяне за руку і валачэ праз стаянку на супрацьлеглы бок вуліцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x