• Пожаловаться

Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6720-73-7, издательство: Літаратура і Мастацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Паплаўскі Пастка для рэха

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Алесь Паплаўскі: другие книги автора


Кто написал Пастка для рэха? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек дзе цяплей, — у голасе жанчыны чуецца няўпэўненасць.

— Быць нянькаю не збіраюся. Ні-ко-му-у… Бальніца — не тая ўстанова, дзе можна эксперыментаваць на людзях.

Схіліўшы галаву, як шкадлівы шкаляр, Жэнік слухае і па-ранейшаму маўчыць. Падумаеш, не запісаў у медкартку выніку аналізаў. Усё і так зразумела…

Свае выхаваўчыя лекцыі бурклівы загадчык ладзіць звычайна зранку, пасля чаго надоўга знікае некуды. Тады Жэнік выцягвае з шуфлядкі кіпу медыцынскіх картак і пачынае старанна вывучаць іх перад чарговым абходам…

Праца хірурга нудная і нецікавая. Кожны дзень адно і тое ж: прыклейваеш да твару скупую ўсмешку і: «Што вас турбуе?..»

Праз хвіліну ён адчыняе дзверы ў бальнічны пакой і накіроўваецца да хворага. Свой новы працоўны дзень, як і заўсёды, распачынае завучанымі да аўтаматызму словамі:

— Як вы сёння пачуваецеся?

Фальш гэтых слоў выдае інтанацыя. Аднак жыццё падпарадкоўваецца жорсткай дысцыпліне цярпення. Ён гэта ведае з уласнага вопыту. І хоць кожны з нас мае схільнасць да спагады і дабрыні, мы таксама даволі хутка звыкаемся з людскім горам. Асабліва, калі сутыкаемся з ім кожны дзень…

Увечары таго дня, калі трагічна загінула мама, у горадзе адключылі электрычнасць. Ненадоўга, праз некаторы час падачу яе аднавілі, аднак адчуванне дыскамфорту, выкліканае гэтым раптоўным адключэннем, засталося. І ўвогуле, Жэньку здалося, што са смерцю мамы ў свеце парушыўся выпрацаваны часам баланс агульнай раўнавагі. Дабрыня, на якую спадзявалася чалавецтва, згубіла свой сэнс. Апраметны плявок Сатаны — і шасцярню ў гадзінніку Жыцця заклініла…

Дзяцінства для яго скончылася таксама ў той дзень. Дзіцё перастае быць дзіцём, калі пачынае разумець, што чалавек смяротны. Большая частка яго бесклапотнай пары прайшла ў інтэрнаце для дзяцей-сірот. Яму не было і шасці гадоў, калі не стала мамы. Даведзеная да суіцыду бацькам-тыранам, яна ўтапілася ў рэчцы, у яго на вачах. Памяць дасюль захоўвае тыя трагічныя фрагменты жнівеньскай раніцы: мамін пацалунак і развітальны крык — крык адчаю і бязмежнай любові:

— Жэнік!.. Сы-ы-но-о-к!..

Калі ён чуе гэтыя словы ад некага іншага — надрывістыя, знявечаныя жыццём, — ён міжволі ўздрыгвае. Уздрыгвае ад адчаю, бо ведае, дзе сапраўднасць, а дзе штучнасць.

— Я вярнуся! Я абавязкова вярнуся! Не асуджай мяне і даруй! Смерці няма, яе прыдумалі людзі!.. Прыдумалі, каб пасяліць у душах страх і сумненне…

Каб зразумець сэнс гэтых слоў, ён тады яшчэ не дарос. Не зусім разумее іх і сёння.

Што гэта: словы-апраўданне ці словы-надзея?..

Дрыготкія вільготныя пальцы балюча ўпіваюцца ў густую чупрыну. Мамін дотык тоіць дабрыню і прымус…

— Пажывеш у цёткі Валі. Яна добрая… Слухайся яе. Абяцай, што будзеш слухацца. Дай слова!.. Яна любіць цябе… Прывыкнеш…

З гэтага моманту ён і пачынае цяміць, што людзі нараджаюцца дзеля таго, каб да ўсяго прывыкаць.

Мама плача і роспачна цалуе яго. Дзіцячыя вусны смакуюць гаркавата-салёную вадкасць — прысмак маміных пацалункаў. Ён адхіляецца. Ён нічога не разумее. Толькі хто яму растлумачыць, што мамы няма ўжо?! У каго яму выпытаць таямніцу гэтых прагных маміных пацалункаў?..

Шмат пазней, калі ўсвядомяцца падрабязнасці той ранішняй трагедыі, якая дасюль вярэдзіць яго памяць, ён зразумее незразумелае: людзі нараджаюцца не толькі дзеля таго, каб да ўсяго прывыкаць, а яшчэ і дзеля таго, каб заслужыць для сябе Вечнасць. Зразумее і пранясе гэтае разуменне праз усё жыццё. Пранясе ў сваім сэрцы. Лёс не аднойчы будзе помсціць яму за шчырыя, а значыць, безабаронныя пачуцці. Але вера — вера ў Справядлівасць — будзе дапамагаць яму выблытвацца з самых неверагодных, з самых складаных жыццёвых сітуацый. Вера навучыць яго па-філасофску ставіцца і да цяжкасцей, і да нешматлікіх радасцей. Напэўна, маміны словы — вылепленыя з пацалункаў — і стануць для яго тым выратавальным маячком, на які будзе імкнуцца яго бязвінная душа… Імкнуцца, каб выжыць… І ў яго крохкай дзіцячай свядомасці ніколі не паселіцца зло, бо яму там не будзе месца. Бо разуменне Справядлівасці пасялілася там задоўга да той жнівеньскай раніцы… І будзе жыць заўсёды.

…Памятай, смерці няма, яе прыдумалі людзі, каб сеяць у душах страх і сумненне…

3

Буднік — чалавек непрадказальны. Што ў яго галаве, ніхто не ведае. Не прывык ён загадзя планаваць сваё жыццё. Мала што можа заўтра здарыцца. Як кажуць, усе пад Богам ходзім...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алексей Якимович: Пастка для пярэваратня
Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Валерый Гапееў: Пастка на рыцара
Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.