Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэта праўда, - сказала Маргана. – На гэта забароны не было!

-Адыйдзі! – паўтарыла жонка, але ў голасе яе ўяўна прагучала ўжо безнадзейнасць. – Вельмі цябе прашу, адыйдзі ад сейфа!

- Адыйдзі сама! – крыкнула ёй Маргана. – Калі ён гэтага так жадае…

-І праўда, адыйдзі лепш! – сказаў Холін жонцы, чамусьці скідваючы пры гэтым з ног пантофлі і як мага мацней завязваючы пояс халата. – Лічы, што ты зрабіла ўсё магчымае для майго выратавання…

-Не трэба было табе прачынацца?! – прашаптала раптам жонка. – Гэта я цябе разбудзіла, сама таго не жадаючы…

Яна адыйшла ўбок, а Марганапавольна, не спяшаючыся, заняла яе месца.

- Ну што ж… - прагаварыла яна холадна. – Калі ты гэтага сам жадаеш…

Атака “дзікай кошкі” была настолькі імклівай, што чалавечае вока яе б проста не здолела заўважыць. І, тым не менш, Холін, не толькі застаўся на нагах, але і здолеў неяк супрацьстаяць імгненнаму гэтаму нападу. Праз нейкі час ён нават перайшоў у наступ, і цяпер ужо самой Маргане прыйшлося крыху адступіць і нават аказацца ў такой нязвычнай для “дзікай кошкі” ролі абараняючагася. Праўда, заўважыць усе гэтыя нюансы бою мог далёка не кожны… перад вачыма ашаломленай жонкі Холіна, напрыклад, усё, што адбывалася зараз у кабінеце, прадставала толькі нейкай суцэльнай шалёнай віхурай з чатырох рук і чатырох ног, прычым, разабраць хто ёсць хто, і дзе чые рукі і ногі, было даволі складана…

А потым усё скончылася гэтак жа нечакана, як і пачалося. Маргана раптам апынулася зусім побач з жонкай Холіна… сам жа Холін па-ранейшаму загароджваў сабой шлях да сейфа. Праўда, зараз ён цяжка, з прысвістам дыхаў, у той час, як Маргана выглядала так, нібыта і не было толькі што ўсёй гэтай суцэльнай віхуры ўдараў, контрудараў, блакіровак…

- Дыхалка ні к чорту! – амаль задыхаючыся, прагаварыў Холін, ні да каго канкрэтна не звяртаючыся. – Рэфлексы засталіся амаль ранейшымі, а вось дыхалка…

- Рэфлексы? Якія рэфлексы?!

У голасе Марганы, замест звычайнай пагарды або абыякавасці, чуліся зараз нейкія дзіўныя ноткі… магчыма, павагі, магчыма, яшчэчагосьці, вельмі на яе падобнага…

– Як ты мог рабіць такое, ды яшчэ такі працяглы час?! Хто ты?!

- Я што, не прадставіўся? – сказаў Холін, паступова праходзячы ў сябе. – Я – Максіміліян Холін, паўнамочны і надзвычайны рэзідэнт ФІРМЫ на гэтай планеце!

- Я не аб тым! – Маргана ўсё глядзела і глядзела на Холіна, так, быццам упершыню яго ўбачыла. – Між іншым, я тры разы магла нанесці табе смяротны ўдар…

- Ты не магла мне яго нанесці! Ні тры разы, ні нават адзін…– сказаў Холін, робячы асаблівы націск на словах “не магла”! – Магчыма, таму я і не стаў парыраваць менавіта гэтыя ўдары…

- А, можа, ты б і не змог іх парыраваць?

- Можа, і не змог бы… - Холін паціснуў плячамі. – І што з гэтага?

Нічога на гэта не адказаўшы, Маргана паглядзела на гадзіннік, які стаяў на стале. Было ўжо каля трох гадзін, ноч за вокнамі паступова страчвала рознакаляровую сваю чароўнасць, цямнела…

- Што з гэтага? – паўтарыў Холін.

Маргана нечакана ўсміхнулася.

- А ведаеш, у адрозненні ад мяне, Ірума штосьці такое пра цябе ведала, - сказала яна.

- Вось нават як? – Холін таксама ўсміхнуўся ў адказ. – І што?

- Таму яна і дала мне вось гэта!

У руцэ Марганы немаведама адкуль з’явілася раптам невялікі чорны прадмет, па форме вельмі падобны на пісталет

- Паралізатар? – здагадаўся Холін.

- Паралізатар! – падцвердзіла Маргана, націскаючы на курок. – Я не магла тады зразумець, навошта ён мне…

- А цяпер ты гэта зразумела? – прашаптаў Холін, з цяжкасцю варушачы вуснамі. Ногі ягоныя самі сабой падкасіліся, ён ужо нават не адчуваў іх … дакладней, амаль не адчуваў…

- Цяпер я гэта зразумела!

Маргана падыйшла да Холіна, падхапіла яго за плечы, адцягнула крыху далей ад сейфа, уладкаваўшы каля сцяны ў нейкім паўсядзячым-паўляжачым становішчы. Жонка Холіна, адразу ж падыйшоўшы да сейфа, занялася ім.

-Нічога! – нечакана мякка прамовіла Маргана, звяртаючыся зноў да Холіна. – Гэта пройдзе!

- Я ведаю!

Словы даваліся Холіну цяжка, ён нібыта выплёўваў іх з роту, павольна, па адным. Маргана магла пацэліць крыху вышэй – нечакана падумалася яму – але яна стрэліла мне менавіта ў ногі. Чаму?

-Я проста хачу яшчэ крыху пагаварыць з табой, - нібыта прачытаўшы думкі Холіна, прагаварыла Маргана. - І былая твая жонка… яна ж таксама захоча сказаць табе што-небудзь на развітанне. Хіба не так?

Жонка Холіна нічога на гэта не адказала. Яна паспела ўжо расчыніць сейф і цяпер стаяла побач з ім з баваўнянай сумкай у руцэ. Стаяла і глядзела на Холіна. І Маргана таксама глядзела на яго зараз… уважліва глядзела…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x