Генадзь Аўласенка - Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Социально-психологическая фантастика, Ужасы и Мистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Генадзя Аўласенкі «Ключ, які нічога не адмыкае» мае падзагаловак «Рэальна-містычна-фантастычныя апавяданні».
І гэта сапраўды так. Бо нягледзячы на тое, што зборнік апавяданняў можна вызначыць, як містычна-фантастычны, рэальнага на ягоных старонках не менш, чым уласна містыкі альбо фантастыкі. А месцамі – нават і больш…
У зборнік увайшлі розныя паводле памеру і тэматыкі апавяданні. Усе яны (хоць і ў рознай ступені) знаходзяцца на хісткай і даволі размытай мяжы паміж «рэальным і фантастычным». Толькі некаторыя з твораў (тыя, што пераступілі ўсё ж нябачную гэтую мяжу) можна аднесці да чыстай фантастыкі альбо сапраўднай містыкі.

Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Генадзь Аўласенка

Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)

Рэальна-містычна-фантастычныя апавяданні

© Аўласенка Г. П., 2014

© Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Выпадак на балоце

Спачатку Максім нават не спалохаўся, страх прыйшоў потым. У першую ж хвіліну, скочыўшы на чарговую купіну і раптам праваліўшыся кудысьці ўніз амаль па калена ў балотную твань, ён адчуў толькі злосць на ўласную сваю няўклюднасць, ды яшчэ прыкрасць, што так няўдала ўсё атрымалася. Халодная брудная вада адразу ж зацякла ў боты… і цяпер давядзецца ажно пяць кіламетраў перціся да вёскі ў мокрым абутку. А раніцай зноў заложыць горла. Як піць даць…

Але, калі ён, таргануўшыся, каб вызваліць ногі з балотнага палону, адчуў, што гэта будзе не так і проста зрабіць, – прыйшла першая занепакоенасць. Не страх яшчэ, але нешта вельмі падобнае на яго. Тым больш што ад гэтага адчайнага рыўка ногі загрузлі яшчэ глыбей, і ўжо нават калені апынуліся ў вадзе… «Нічога сабе прыгода! – пранеслася ў Максімавай галаве раптоўная ліхаманкавая думка. – І гэта на нашым маленькім балотцы, якое я выхадзіў уздоўж і ўпоперак!»

Ён паглядзеў на вядзерца з журавінамі, якое трымаў у левай руцэ. Вядзерца замінала ягоным дзеянням па вызваленні з палону, але ж куды яго дзець? Кінуць уперад, на пагорак? Рызыкоўна, бо ягады могуць рассыпацца… І раптам Максім зразумеў, што працягвае апускацца ўніз! Ужо і ніжні край штармоўкі апынуўся ў вадзе…

Вось тут Максіма і ахапіў першы страх. Не клапоцячыся больш аб журавінах – гары яны гарам – ён кінуў вядзерца ў напрамку пагорка, і яно, вядома ж, павалілася набок. Але Максіму было ўжо не да вядзерца, як апантаны, ён ірвануўся, напружваючы ўсе сілы… але балота і не думала адпускаць сваю ахвяру…

– Вось чорт! – прамарматыў Максім праз моцна сцятыя зубы і, нахіліўшыся ўперад, паспрабаваў дацягнуцца рукой да зарасляў вербалозу на самай ускраіне пагорка. Да вербалозу ён так і не дацягнуўся, а сама гэтая няўдалая спроба вызваліцца прывяла да таго толькі, што ён загруз у багне амаль па пояс.

У поўным адчаі Максім глянуў спачатку ў адзін бок, потым у другі. Звычайна на балотцы ў гэты час былі ягаднікі, хоць некалькі чалавек ды прысутнічала, і Максіму гэта не вельмі падабалася… канкурэнты, як-ніяк… А вось сёння, калі трэба, нікога навокал не было ні відаць, ні нават чуваць…

Ці ўсё ж паспрабаваць, паклікаць?

– Гэй! – як мага гучней крыкнуў Максім. – Людзі! Дапамажыце! Ён змоўк, прыслухоўваючыся, але наўкол па-ранейшаму было ціха.

Між тым туманная раніца паступова саступала месца яснаму вераснёўскаму дню. Сонца ўжо амаль узнялося над лесам… і Максім успомніў раптам, што сёння пасля абеду збіраліся яны з жонкай у райцэнтр, дакладней, у райцэнтр трэба было жонцы, а Максім абяцаў адвесці яе туды на матацыкле… І вось такая няўдача!

– Гэй! – зноў закрычаў Максім што ёсць моцы. – Людзі! Сюды! Ён ужо загруз амаль па грудзі, і ўсё працягваў і працягваў павольна апускацца ўніз.

Сонца паступова пачало прыпякаць, і паветра над балотцам хутка прагравалася. Але балотная твань знізу была халоднай, нібы лёд, і ў Максіма моцна змерзлі ногі. Ён паспрабаваў хоць крыху паварушыць імі, ды так і не змог гэтага зрабіць… «Вось і смерць надышла! – мільганула панічная думка. – Дый так недарэчна!»

– Ты лічыш, што недарэчна? Імгненна ўскінуўшы галаву, Максім раптам убачыў акурат перад сабой, сярод невысокага вербалозу, нейкага мужчыну ў чорнай вопратцы. Сэрца ягонае радасна застукала ў грудзях, ён працягнуў у бок незнаёмца руку, усю ў чорнай балотнай твані.

– Дзякуй, браток! А я ўжо думаў: усё, кранты мне! Але незнаёмец чамусьці не спяшаўся з дапамогай. Замест гэтага ён толькі ляніва агледзеўся па баках, пазяхнуў і, зноў павярнуўшыся да Максіма, прамовіў непрыемным, рыпучым нейкім голасам:

– Ты так і не адказаў на маё пытанне!

– Якое пытанне? – аж сумеўся Максім, адчуваючы, як халодная твань усё цягне і цягне яго ўніз. – Я прашу дапамогі, а ты…

– А я спытаў: ты што, і сапраўды лічыш сваю смерць недарэчнай?

– Смерць?! – Максіма раптам ахапіла злосць, дый такая, што імгненна выцесніла з душы ўсе рэшткі страху. – Я пакуль што яшчэ жывы! Жывы, жартаўнік ты хрэнаў! Жывы, пакуль што!

– Пакуль што… – паўтарыў незнаёмец і Максім адчуў, як на яго з новай сілай навальваецца страх. Толькі цяпер ён змог больш уважліва разгледзець незнаёмца… дзіўнага нейкага незнаёмца, калі не сказаць больш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x