- Гэта не так і мала, - сказаў Свенсан. – Дзякуй!
-Няма за што! Я потым яшчэ схажу, пашукаю… Павінна ж яно быць у доме, гэтае прыстасаваннее!
Свенсан нічога не адказаў, і нейкі час яны абодвы маўчалі. Потым вярнулася Ева з вадой, і таксама далучылася да агульнага маўчання. І маўчанне гэтае доўжылася даволі працяглы тэрмін… толькі часам даносіліся праз няшчыльна зачыненыя дзверы п’яныя выкрыкі і рогат.
- Колькі часу? – спытаўся Свенсан у Адама.
-Каля дванаццаці ўжо… - машынальна прагаварыў той. – Што, зноў пачынае балець?
-Ды не, пакуль… - Свенсан уважліва паглядзеў у твар свайго субяседніка… дакладней, паспрабаваў паглядзець, бо цемра навокал была занадта густой. – Скажы, а навошта ты мне, наогул,дапамагаеш?
Адам адказаў не адразу, дакладней, зусім нават не адказаў. Замест гэтага ён падыйшоў да той сцяны, дзе па ўсёй логіцы павінна было мецца акно, штосьці пачаў рабіць там. І вось ужо штора, з-за наяўнасці якой у пакоі і панавала ўвесь гэты час амаль поўная цемра, павольна папаўзла ўверх.
І адразу ж увесь пакой заліло начным святлом месяцаў: блакітнага і двухчырвоных. Блакітны месяц быў самым вялікім, ягонае святло ў начным небе відавочнапераважала. А яшчэ ўсе тры месяцы ў начным небе нібыта міргалі… не самі па сабе, зразумела, проста такі эфект давалі нейкія спецыфічныя асаблівасці мясцовай атмасферы. Таму цесны і тёмны пакойчык гэты адразу ж чароўна ператварыўся, па сценах павольна папаўзлі знізу ўверх прыгожыя рознакаляровыя гамы: блакітныя, зялёныя, чырванаватыя…
Свенсану заўжды падабалася мясцовая ноч. Часта ён спецыяльна выходзіў у паўночны час з дому, садзіўся на лаўку каля ўваходу і доўгімі гадзінамі глядзеў у гэтае рознакаляровае начное неба, у якім ніколі не бачна было зорак. Ён сядзеў, закінуўшы галаву, і моўчкі любаваўся цудоўнымі каляровымі пералівамі на небасхіле… яны нагадвалі яму паўночнае ззянне, да якога Свенсан так прывыку дзяцінстве, на сваёй роднай планеце, Амега-3. Яшчэ яму ў гэты час заўсёды прыходзіла ў галаву прыкрая і даволі недарэчная думка аб тым, што гэтую планету ні ў якім разе нельга было рабіць тыпова фермерскай. Куды лепш, каб яна стала планетай-курортам, планетай для турызму для ўсіх жадаючых… адно гэтае неба чаго вартае. І, моўчкі ўглядваючыся ў начное неба Аграполіса, так непадобнае на неба аніводнай з іншых планет, якія ён хоць калі пабачыў, Свенсан пачынаў моўчкі фантазіраваць… і не апошняе месца ў гэтых ягоных фантазіях адводзілася той незвычайнай жанчыне, з якой Свенсан, яшчэ ў бытнасць сваю космадэсантнікам, правёў непаўторныя два тыдні…
Але зараз Свенсану было зусім не да гэтых сваіх фантазій, і не да начной прыгажосці таксама. Ён ляжаў на падлозе, не маючы магчымасці нават паварушыцца… ляжаў і цешыўся часовай адсутнасцю болю ва ўсім целе, і стараўся не думаць аб тым, што ж яго чакае ў недалёкім будучым. Адначасова з гэтым, Свенсанмоўчкі назіраў, як гэты юнак Адам падыйшоў да канапы, моўчкі на яе апусціўся. Жанчына, якую ён так самаўпэўнена назваў Евай, адразу ж падыйшла і села побач з ім, нясмела прытуліўшыся да мужчынскагапляча.
Абняўшы яе адной рукой Адам адразу ж пацалаваў Еву ў вусны, жанчына таксама адказала яму доўгім трапяткім пацалункам. Адчуваючы сябе даволі няёмка, Свенсан паспрабаваю адвярнуцца ад гэтых двух, што яму, вядома ж, так і не ўдалося…
- Я ведаю тваю гісторыю, - нечакана прагаварыўАдам. – Па навінах учора пра цябе зноўперадавалі…
-І што з гэтага? – спытаўся Свенсан. – Па ўсіх законах Аграполісая – злачынец і здраднік, хіба не так?
-Не так! – з гарачнасцю прагаварыў малады фермер. – Ніякі ты не здраднік!
- А як наконт злачынца? – спытаўся Мвенсан.
- І не злачынец! Гэта яны ўсе злачынцы, калі дазваляюць сабе такое!
Адам змоўк, з нейкім унутраным болем паглядзеў на жанчыну побач з сабой, зноў пяшчотна пацалаваў яе ў вусны.
-Табе б было са мной добра, Ева! –прашаптаў ён. – Вельмі добра! Шкада толькі, што…
Не дагаварыўшы, Адам змоўк.
- Што гэта? – прагаварыў ён, прыслухоўваючыся. – Зноў бойка?
Свенсан таксама прыслухаўся. Сапраўды, замест рогату і п’яных выкрыкаў, да іх данёсся раптам нейкі металічны бразгат, звон разбітага посуду, устрывожаныя мужчынскія ўскрыкі і лаянка … потым чуйнае вуха Свенсана ўлавіла характэрны воплеск плазмера…
-З глузду яны там з’ехалі, ці што? –Адам ускочыў з ложка і накіраваўся да дзвярэй. – Я зараз высветлю, што там такое. А ты, Ева, пабудзь пакуль тут. Магчыма, трэба будзе зноў вадой паліваць, так што...
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу