Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-Хто тут? – уздымаючы галаву ад ложка, трывожным шэптам спытаў фермер, цяжка, з прысвістам дыхаючы. Потым ён змог разглядзець Свенсана на падлозе і дадаў, ужо больш спакойным тонам: . – А, гэта ты?!

-Паслухай! - праз сціснутыя зубы прагаварыў Свенсан, марна спрабуючы ўстрымацца, каб не застагнаць зноў. – Дапамажы, а?!

- Нельга! – буркнуў фермер , і Свенсан яго, нарэшце, пазнаў. Гэта быў ні хто іншы, як Кардзі. – Каб ты зноў мне кулаком па вуху!

- Прабач!

Боль стаў ужо такім нясцерпным, што Свенсан, не вытрымаўшы, зноў застагнаў.

- Слухай, Кардзі!

- Ну,што табе яшчэ?

–Скажы, каб крыху аслабілі сетку! Здохну… кукіш вам тады будзе, а не ўзнагарода!

Нейкі час Кардзі маўчаў, нібыта абдумваючы сітуацыю. Жанчына пад ім слаба заварушылася.

-Ляжы! – рыкнуў на яефермер, потым, зноў павярнуўшы галаву ў бок Свенсана, прабурчэў праз зубы: – Мне твая ўзнагарода да аднаго месца! Зразумеў?

Ён зноў наваліўся на жанчыну… але раптам брудна вылаяўся і з усяго размаху ўдарыў яе па шчацэ.

- Ляжыць, як бервяно! А ну, пайшла адсюль, дрэнь!

Тонкая жаночая фігурка нячутна выслізнула ў дзверы, Кардзі, згробшы сваё адзенне, панура падаўся следам за ёй.

-Што, зноў не атрымалася? – з нейкім помслівым зларадствам кінуў яму ў спіну Свенсан.

Але Кардзі, ці то не пачуў яго, ці то зрабіў выгляд, што не пачуў. Ва ўсялякім разе ён нават не азірнуўся. Проста выйшаў з пакоя і шчыльны прычыніў за сабой дзверы, так шчыльна, што нават вузкая палоска святла знікла…

А лоўчая сетка ўсё сціскала і сціскала Свенсана ў смяротных сваіх абдоймах. Ён ужо не адчуваў ні рук, ні ног… галаву ягоную завярнула ўбок так, што, здавалася, яшчэ крыху і не вытрымаюць шыйныя пазванкі. Свенсан зноў застагнаў, спачатку ціха, а потым і ў поўны голас.Ён разумеў, што можа памерці… і ён жадаў зараз памерці ці хаця бстраціць прытомнасць… толькі б пазбавіцца ад жудаснага гэтага болю. Свенсан разумеў цяпер, чаму ад моцнага болю людзі вар’яцеюць… ён сам быў зараз на мяжы вар’яцтва… і, то правальваючыся ў нейкае выратавальнаепаўзабыццё, то зноў вяртаючыся ў жудасную рэчаіснасць, Свенсан адчуваў, што паступова страчвае розум, што яшчэ крыху і ён страціць яго канчаткова…

А потым боль некуды знік, саступіўшы месца прыемнай прахалодзе ва ўсім целе. І Свенсан зноў адчуў рукі і нават змог крыху паварушыць пальцамі.

Можа, сетку з яго ўсё ж знялі?

Свенсан паспрабаваў прыўзняцца і зразумеў, што лоўчая сетка па-ранейшаму моцна трымае яго. Але чаму тады няма болю?

- Ну, як ты?

Расплюшчыўшы вочы. Свенсан нейкі час моўчкі глядзеў на чалавека, які над ім схіліўся.

-Ты – Адам? – ціха, аднымі вуснамі прашаптаў ён, пазнаўшы, нарэшце, маладога фермера. – Што ты тут робіш?

- Табе дапамагаю.

-Дапамагаеш? – Свенсан зноў заплюшчыў вочы, паляжаў так крыху, чакаючы нязбежнага вяртання болю, аде боль так і не вярнуўся. – Ты можаш зняць сетку?

-Я спрабаваў, - неяк вінавата адазваўся малады фермер. – Але ж для гэтага патрэбна спецыяльнае прыстасаванне, а я яго нідзе пакуль не знайшоў…

Пачуліся яшчэ нечыя асцярожныя крокі. Свенсан зноў расплюшчыў вочы і ўбачыў побач з Адамам жанчыну. На ёй была чамусьці не белая хламіда арфісткі, а нейкая доўгая і шырокая мужчынская кашуля… у руцэ жанчына трымала вядро. Потым яна крыху нахіліла вядро і Свенсан раптам адчуў, як на ягонае змучанае цела тонкім прыемным струменьчыкам ліецца вада…

-Не ўсю адразу, Ева, - сказаў Адам ціха. – Вось так, паступова… І каб на ўсяго хапіла…

Толькі цяпер Свенсан зразумеў, чаму знік боль. Сетка сцягваецца, калі высыхае, а зараз яна больш чым вільготная. Праўда, вызваліцца нават з вільготнай сеткі ўсё роўна немагчыма без спецыяльнага прыстасавання…

-Прынясі яшчэ вады, Ева, - сказаў Адам. – Толькі асцярожна… глядзі, каб цябе не заўважылі.

Жанчына ўзяла парожняе вядро і моўчкі накіравалася да дзвярэй.

- Калі ўсё ж заўважаць, скажы, што гэта для мяне! – крыкнуў ёй услед малады фермер. – Каб астыць адлюбоўных баталій!

- Чаму ты называеш яе Евай? – спытаў Свенсан. – Хіба гэта яе імя?

- Не ведаю! – фермер паціснуў плячамі. – Я – Адам… ну а яна… няхай яна тады будзе Евай.А што, гучыць? Слухай, -прашаптаў ён, амаль ушчыльную прысунуўшыся да твару Свенсана, - яны дазволяць мне ўзяць яе сабе? За грошы, зразумела… Як лічыш, яны мне яе прададуць?

Свенсан нічога не адказаў.

-Сапраўды, што гэта я… - прамовіў Адам амаль вінавата. – У цябе столькі сваіхпраблем, а я…Ты выбачай, што нічым не змог пакуль табе дапамагчы. Толькі зрабіць так, каб не балела…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x