Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Да вашага ведаму, за яго злаўленне абяцана ўзнагарода. І немалая.

- Колькі? – адразу ж, ажывіўшыся, спытаў гаспадар.

- Дзесяць тысяч аграталераў!

- Колькі, колькі?

Гаспадар зірнуў на гасцей, тыя ўжо ўзнімаліся з-за стала.

- Дзесяць тысяч! – паўтарыў наглядчык. – І я абяцаю вам палову гэтай сумы!

Свенсан абвёў поглядам гасцей і зразумеў, што зараз яны ўжо ні на яго баку, як гэта не прыкра. Нават Кардзі, які так заўзята абдымаў яго зусім нядаўна, бачыў перад сабой не канкрэтнага чалавека, не злачынца нават, а толькіпэўную суму грошаў…

-Не верце яму, - сказаў Свенсан, робячы непрыкметны крок у бок унутраных дзвярэй. – Па-першае, ніякі я не злачынец… ён мяне з кімсьці зблытаў! Па-другое… - кажучы гэта, Свенсан змог зрабіць яшчэ адзін крок у патрэбным накірунку. – Па-другое, калі б гэта было і так, ён вам усё роўна ні агрыка не даў бы! Так што…

- Адыйдзі ад дзвярэй! – нервова крыкнуў наглядчык, ускідваючы плазмер. – Ну!

Прыйшлося падпарадкавацца.

-Далей! – крыкнуў наглядчык, сам займаючы месца Свенсана якраз насупраць дзвярэй. – Вось так! А цяпер хлопцы, звяжыце яго!

- А вось і я!

За спіной наглядчыка шырока расчыніліся дзверы і адтуль, не выйшаў нават, а, хутчэй, выскачыў з п’яным рогатам адзін з гасцей. Наглядчыка штурханула дзвярыма наперад, ды й так, што ён з цяжкасцю ўтрымаўся на нагах… а Свенсан, выкарыстаўшы гэтую ўяўнуюпрамашку галоўнага свайго праціўніка, кінуўся прама на яго.

Ад моцнага ўдару ў сківіцу, канферансье пахіснуўся. Наступны ўдар Свенсана прыйшоўся яму ў жывот. Войкнуўшы, наглядчык зваліўся на падлогу, а Свенсан з плазмерам у руцэ пачаў павольна адыходзіць да бліжэйшай сцяны. Праўда, наблізіцца да самай сцяны яму так і не ўдалося…перашкаджалі жанчыны-арфісткі, якія, нягледзячы на ўвесь гэты гармідар, працягвалі спраўна граць мелодыю за мелодыяй…

-Што вы спыніліся?! – закрычаў канферансье, спрытна адпаўзаючы як мага далей ад Свенсана. Аказаўшыся за спінамі фермераў, ён, нарэшце, змог узняцца на ногі, асцярожна пакратаў пальцамі сківіцу, потым са злосцювыплюнуў штосьці на падлогу. – Ты мне зуб выбіў, гад!

- Наступны раз я іх табе ўсе выб’ю! – паабяцаў Свенсан.

Нічога на гэта не адказаўшы, канферансьезноў звярнуўся да фермераў.

- Хапайце яго! Я вам абяцаю семьдзесят пяць працэнтаў ад усёй сумы!

- Ага, хапайце! – нервова агрызнуўся хтосьці з фермераў. – Калі ў яго плазмер…

-Дурні! – Наглядчыка аж калаціла ад злосці. – Гэта ж імянны плазмер! Чулі пра такі? Ён рэагуе толькі на мае адбіткі пальцаў!

- І што?

- А тое, што ніхто іншы з яго стрэліць не можа!

Невядома, як фермеры… але сам Свенсан пра такія плазмеры чуў. Канферансье мог блефаваць, а мог і казаць праўду. У апошнім выпадку становішча Свенсана было не з зайздросных…

Але фермеры пакуль што нападаць не збіраліся. Магчыма таму, што не ведалі пра імянныя плазмеры.

-Ідзі тады сам першым! – прабурчаў Рык. – Адбяры ў яго плазмер, калі ён усё роўна не стрэліць!

-Ага! – агрызнуўся канферансье, у які ўжо раз кратаючы рукой сківіцу. – Адбяры, як жа…

Хтосьці з фермераў, ухапіўшы са стала парожні бутэль, шпульнуўяго праз увесь пакой у Свенсана. Ён цэліўся таму ў галаву, але не патрапіў. Бразнуўшыся аб сцяну, бутэль адскочыў і рыкашэтам ударыў у патыліцу адной з жанчын.

Напэўна, ёй было даволі балюча пры гэтым, але жанчына толькі тарганула галавой, не перастаўшы граць. Яе суседкі таксама вялі сябе так, нібыта нічога асаблівага вакол іх не адбываецца, нават калі другі бутэль са свістам прарэзаў паветра і таксама ўрэзаўся ў сцяну, нікога пры гэтым, праўда, не зачапіўшы…

-Не кідаць! – адчайна залемантаваў канферансье, размахваючы рукамі. – Вы ж мне ўвесь тавар сапсуеце!

Ён змоўк, паглядзеў на жанчын, на Свенсана, які стаяў з плазмерам перад імі… нейкая новая думка прыйшла раптам ў галаву наглядчыку...ён нават усміхнуўся гэтай сваёй думцы…

-Хапайце яго! – скіраваў ён, звяртаючыся не да фермераў ужо, а да жанчын за спіной Свенсана. – Ну!

Свенсан занадта позна зразумеў сваю памылку.

Дзінькнулі жалобна арфы, падаючы на падлогу. Жанчыны, выконваючы загад непасрэднага свайгогаспадара, кінуліся ўсе разам на былога космадэсантніка…

Магчыма, прымяніўшы супраць арфістак некаторыя, вядомыя яму прыёмы рукапашнага бою, Свенсанзмог бы ў адно кароткае імгненне вызваліўся з учэпістых іх рук.. Але некалькі жанчын пры гэтым сур’ёзна пацярпелі б ці нават загінулі…таму Свенсан паспрабаваў проста адштурхнуць іх ад сябе, што яму, вядома ж, зрабіць хутка не ўдалося. У гэты момант падаспелі фермеры і ўсёй масай сваёй наваліліся на Свенсана, заваліўшы яго на падлогу…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x