Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свенсан гаварыў знарок гучна, гучней, чым патрабавалася. Пакуль што спрацоўвала… зараз яны выйдуць у суседні пакой, а там абавязкова павінна быць акно, і яно, акно гэтае, проста абавязана адчыняцца. У крайнім выпадку можна выбіць шкло… Ну а жанчыне ён загадае пачакаць крыху ў ложку, пакуль ён вернецца…

-Прама трымай! – пачуўся за спіной п’яны голас гаспадара. – Там пяць пакояў… выбірай любы…

- Які незаняты! – дадаў хтосьці з гасцей, і ўсе весела зарагаталі.

Абхапіўшы левай рукой гнуткі стан жанчыны, Свенсан павёў, дакладней, пацягнуў яе да дзвярэй.

- Стой!

Голас за спіной без сумнення належыў канферансье, і звяртаўся той зараз менавіта да яго…але Свенсан зрабіў выгляд, што нічога такога не пачуў. Ён толькі яшчэ шчыльней прыхінуўся да арфісткі.

- Стой, Свенсан! Буду страляць!

На гэты раз прыйшлося азірнуцца… і, азірнуўшыся, Свенсан убачыў у руцэ наглядчыка зброю. Невялікі кішэнны плазмер… такім нават борт кацера не праб’еш, але цела чалавека ён прабівае выдатна…

- Адпусці яе!

Канферансье, пэўна, вырашыў, што арфістка патрэбна зараз Свенсану для элементарнага прыкрыцця, хоць у таго і ў думках нават не было прыкрывацца жанчынай. Ён адразу ж адпусціў арфістку, але тая засталася стаяць побач, як бы чакаючы далейшых распараджэнняў…

-Адыйдзі ад яго! – загадаў наглядчык жанчыне, і толькі пасля гэтага арфісткапаслухмяна вярнулася на ранейшае месца. – А ты… - гэта адносілася ўжо да Свенсана, - узнімі ручкі! Ну!

Фермеры за сталом пакуль што нічога не разумелі, але, тым не менш, сітуацыя ім вельмі не спадабалася.

-Чаму гэта ён выцягнуў плазмер?! – абурана выкрыкнуў хтосьці з іх. – Скажы яму, Рык!

Гаспадар узняўся з-за стала і рушыў да канферансье.

- Ціха! – сказаў той, не зводзячы вачэй са Свенсана. – Не набліжайся!

Спыніўшыся, гаспадар нейкі час недаўменна пераводзіў погляд з наглядчыка на Свенсана і наадварот.

-Я нічога не разумею, - сказаў ён нечакана цвярозым голасам. – Мы заплацілі за гэтых жанчын, хіба не так?

-Так! – падцвердзіў канферансье, па-ранейшаму трымаючы Свенсана на прыцэле. – Вы заплацілі і можаце цяпер выкарыстоўваць іхаж да трэцяй гадзіны ночы.

-Дык чаму ж тады ты не даеш аднаму з маіх гасцей узяць сабе тую жанчыну, якая яму спадабалася! – пакрыўджана зароў гаспадар. – Я напішу на цябе скаргу!

- Пішы! – сказаў канферансье, нават не азірнуўшыся на гаспадара. – Але не перашкаджай мне зараз!

- Што?!

Госці зноў дружна загудзелі. Ясна, што зараз яны былі цалком на баку Свенсана.Праўда, падтрымка гэтая пакуль што абмяжоўвалася толькі п’янымі абуранымі выклікамі… але хтоведае, як будуць развівацца падзеі далей. Асабліва, калі гэтым абураным людзям крыху падыграць…

-Я нічога не разумею! – крыкнуў Свенсан, таксама прыкідваючыся абураным. – Нейкі дробны служка дазваляе сабе размахваць плазмерам у доме паважанага чалавека! Ён што, п’яны?

-Вядома ж п’яны! – падтрымаў Свенсана хтосьці з гасцей. – Гэй ты, там! – Апошнія словы адносіліся, вядома ж, ужо да наглядчыка. – Апусці сваю пукалку! Ты што, не чуеш?!

- Вось я яму зараз! – зароў Кардзі, марна спрабуючы выбрацца з-за стала. – Ён на майго сябра руку падняў!

- На твайго сябра?

Адсунуўшыся крыху назад, але так, каб не губляць з поля зроку Свенсана, канферансье кінуў хуткі погляд на нездаволеныятвары фермераў.

-Дык чый ён сябар? – запытаўся ён у іх гучным і нават вясёлым голасам. – Чый канкрэтна?

Ніхто яму нічога не адказаў. Фермеры моўчкі паглядвалі адзін на аднаго, чухалі ў патыліцах, саплі…потым усе як па камандзе, яны павярнуліся да гаспадара.

-Хто гэта, Рык? – няўпэўнена спытаўся хтосьці з гасцей. – Навошта ты яго сюдыпрывёў?

-Я? Прывёў? – здзіўлены гаспадар паглядзеў на Свенсана, так, нібыта штосьці ўспамінаючы, дакладней, спрабуючы штосьці ўспомніць. – Я нікога не прыводзіў! Гэта, пэўна, вы… хтосьці з вас…

-Вось бачыце! – канферансье пераможна ўсміхнуўся. – А цяпер я скажу, хто ён такі! Гэта Алаф Свенсан, былы супрацоўнік ФІРМЫ. Толькі зараз ён – крымінальны злачынец і вось ужо некалькі дзён знаходзіцца ва ўсепланетным вышуку!

Навіна гэтая не аказала таго ўздзеяння, на які, пэўна ж, разлічваў наглядчык, выдаючы выкрывальную сваю фразу. Магчыма, гэта адбылося таму, што ўсе прысутныя, акрамя канферансье і самога Свенсана, былі ўшчэнт п’янымі… а, хутчэй за ўсё, простым фермерам было глыбока напляваць на ўсе гэтыя вышукі, мясцовыя альбо ўсепланетныя. Зразумеўшы гэта, наглядчык паспешліва дадаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x