Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асноўная база экпедыцыі размяшчалася на тым самым месцы, дзе потым і быў заснаваны галоўны горад Аграполіса і ягоная неафіцыйная сталіца Агра (адзіны, дарэчы, больш-менш буйны горад на ўсёй планеце). Але ў экспедыцыі былі і іншыя, другарадныя базы: і на паўночным узбярэжжы, і ў самых розных месцах стэпавай і лесастэпавай зоны. Навуковыя супрацоўнікі эспедыцыі ўсебакова даследавалі стан вады, паветра і глебы, вывучалі мясцовую флору і фауну, адбіраючы з яе віды, найбольш перспектыўныя для далейшага прыручэння і выкарыстання, шукалі (без асаблівага поспеху, праўда) радовішчы тых ці іншых карысных выкапняў… але ўсё гэта адбывалася толькі ў паўночнай, найбольш спрыяльнай для каланізацыі частцы мацерыка. Паўднёвую, лясістую ягоную частку ніхто ўсур’ёз не даследваў, бо тады ўжо было вырашана, што планета стане тыповай фермерскай…

І ўсё ж адна навуковая база з’явілася і тут, сярод непралазных і небяспечных гэтых джунгляў…

І тут была пабудавана не нейкая там стандартная часовая стаянка, а дыхтоўная пастаянная база для працы і адпачынку…

І некалькі мясцовых гадоў каля двух дзесяткаў навуковых супрацоўнікаў вялі тут нейкія свае ці то пошукі, ці то даследванні …

Вось толькі вынікаў гэтых пошукаў і даследванняў, на жаль, не захавалася аніякіх. Толькі некалькі металічных прадметаў невядомага паходжання і незразумелага прызначэння засталіся ад усёй гэтай шматгадовай працы. Засталіся, каб без малога дзве сотні гадоў правесці потым у цёмных запасніках … і за ўвесь гэты час імі ніхто так і не зацікавіўся па-сапраўднаму, нікому яны так і не спатрэбіліся за ўвесь гэты час…

А вось цяпер раптам спатрэбіліся.

І спатрэбіліся не каму іншаму, як “дзікім кошкам”…

І адна з гэтых “кошак” хаваецца зараз там,на пакінутай, занядбанай гэтай базе…

Што гэта, простае супадзенне?

Устаўшы з канапы, Холін падыйшоў да сейфа, набраў на ім патрэбны код доступу і, адчыніўшы масіўную стальную дзверку, нейкі час проста глядзеў на некалькі дзіўных прадметаў з метала, так падобнага на золата. Потым ён дастаў гэтыя прадметы з сейфа, расклаў шырокім паўкругам на нізкім мармуравым століку, што стаяў каля канапы. Расклаў, сеў сам, зноў нейкі час моўчкі і ўважліва разглядваў незразумелыя гэтыя прадметы…

Ён не ведаў пакуль анічога ні аб паходжанні, ні аб прызначэнні дзіўных гэтых прадметаў, але, здаецца, самі “дзікія кошкі” штосьці аб гэтым ведалі. А, магчыма, яны ведалі аб гэтым усё.

І залацістыя гэтыя артэфакты былі ім патрэбныя настолькі, што дзеля гэтага пяць “дзікіх кошак” згадзіліся правесці больш года ў якасці рабочых жонак, прычым, дзве з іх так ізагінулі ў ганебнай гэтай якасці, асабліва ганебнай менавіта для “дзікіх кошак”…

Ды не, такога проста не магло быць! Такога проста быць не магло!

Ці ўсё ж магло?

Уздыхнуўшы, Холін узяў адзін з артэфактаў у руку.Потым, крыху павагаўшыся, узяў у другую руку яшчэ адзін з артефактаў. Нейкі час так і трымаў іх у далонях, як бы параўноўваючы паміж сабой.

Адзінае, што яднала абодвы гэтыя прадметы – метал (дакладней, сплаў), з якога яны былі выраблены. У астатнім жа – анічога агульнага…

Паклаўшы артэфакты зноў у сейф, Холін паглядзеў на гадзіннік. Надыходзіў час вячэры, рабочая жонка напэўна зараз накрывала на стол.

І сапраўды, калі Холін увайшоў у сталовы пакой, вячэра ўжо чакала яго. Як заўсёды, усё было не толькі смачна прыгатавана, але і прыгожа аформлена. І хоць Холін піў мала і амаль ніколі не піў за вячэрай, бутэлька ягонага любімага віна стаяла, як заўсёды, на звычайным сваім месцы. Побач з ёй знаходзіўся высокі келіх з ружовага паўпразрыстага крышталю…

“Нап’юся сёння!” – нечакана нават для сябе самога падумаў Холін, і яму раптам стала лёгка івесела.

Напіцца, каб забыцца аб усім гэтым! Аб здрадніку Свенсану, якога ён пачаў нават лічыць сваім сябрам, аб незразумелых залацістых прадметах у сейфе, аб “дзікіх кошках”, што немаведама чаму палююць заразза гэтымі прадметамі.Праўда, у жывых засталася на дадзены момант толькі адна з “кошак”, так што ліквідаваць яе будзе зусім не цяжка, калі толькі…

Калі толькі яна і сапраўды засталася адна…

Набухаўшы сабе поўны келіх, Холін выпіў віно адным залпам…зноў напоўніў келіх да самых краёў.

Упэўніваючы Раджу ў тым, што дзве “дзікія кошкі” загінулі, Холін адначасова спрабаваў упэўніць у гэтым і сябе самога…

На жаль, безвынікова…

Бо гэта было б неяк занадта проста для “дзікіх кошак”…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x