Узяўшы са стала пульт-указку, Холін падыйшоў да сцяны, процілеглай той, адкуль з шырокага экрана на яго ўважліва глядзеў Раджа.Потым ён націснуў пальцам наўказку -і на сцяне сталі паступова прыступаць нейкія цьмяныя лініі і плямы. Яшчэ імгненне – і там, дзе толькі што была суцэльная белая сцяна, з’явілася раптам вялікая каляровая карта.
Гэта была карта планеты Аграполіс…
На абодвух паўшар’ях шырокая зялёная паласа размяшчалася паміж двух блакітных: даволі вузкай зверху і вельмі шырокай знізу.На гэтай шырокай блакітнай частцы, асабліва каля самага мацерыка, было размешчана вялізная мноства астравоў самага рознага памеру і канфігурацыі, таму ніжняячастка карты мела даволі стракаты выгляд…
Карта Аграполіса была вельмі дакладнай, бо рабілася яна пры дапамозе касмічных апаратаў сувязі. Таму тут былі прадстаўлены ўсе без выключэння астравы ў абодвух акіянах, Паўночным і Паўднёвым…і абрысы ўсіх берагавых ліній таксама былі правільнавызначаны. Больш таго, мноства маленькіх чырвоных кропак на паўночнай частцы мацерыка не простаабазначалі тое ці іншае аддзяленне ФІРМЫ. Любую частку карты можна было па жаданню павялічыць да неабходных памераў… да такіх нават, калі станавіліся бачнымі асобныя фермерскія сядзібы. Гэтак жа маленькія аранжавыя кропкі на ўзбярэжжы адпавядалі найбольш буйным курортным ці санаторным цэнтрам, сінія – рыбацкім пасёлкам. І, пры адпаведным павелічэнні, там таксама можна было вызначыць нават размяшчэння асобных будынкаў ці карпусоў.
А вось паўднёвая частка мацерыка была суцэльнай белай, дакладней, зялёнай плямай, якаяажыўлялася крыху блакітнымі рысачкамі рэк. І толькі ў адным месцы назялёным суцэльным гэтым фоне мелася маленькая фіялетавая кропачка.
- Яна там, сэр! – дакранаючыся ўказкай да гэтай кропачкі, сказаў Холін. – Дакладней, я амаль упэўнены, што яна там…
- Ведаеш, Максіміліян, мне неяк не падабаецца гэтае слова, “амаль”, - сказаў Раджа, пасля нядоўгага маўчання. – Мне трэба мець больш дакладныя звесткі.
- Яна там, сэр! – паўтарыў Холін. – Я ў гэтым нават не сумняваюся!
- Цудоўна! – сказаў Раджа, уважліва ўглядаючыся ў карту. – Ну а зараз, калі гэта не цяжка, растлумач мне, што гэта за месца, і што там робіць “дзікая кошка”?Хоць, адказ на другое пытанне я ўжо і сам ведаю. Яна там хаваецца ад нас, так?
- Яна і сапраўды хаваецца там ад нас, - падцвердзіў Холін. – Але не толькі хаваецца…
- Што яшчэ?
- Яшчэ?
Холін зноў паднёс указку да фіялетавай кропачкі…і тая адразу ж нібыта выбухнула знутры.
Ураджанне чалавека, які глядзеў ў гэты самы момант на карту было такім, быццам ён падае ўніз з вышыні ці, наадварот, зямля знізу сама імкліва імчыцца яму насустрач. Вось ужо ўвесь вялізны экран стаў зялёным…вось суцэльны зялёны фон пачаў распадацца на асобныя пагоркі, даліны, балоты…можна было разглядзець нават асобныя дрэвы, дакладней, іх густыя вершаліны. А потым, калі да зямлі заставалася ўсяго нічога, нейкія два дзесяткі метраў, віртуальнае “падзенне” гэтае раптам рэзка затармазілася а затым і зусімспынілася.
Цяпер на экране бачыўся толькі невялікі ўчастак паверхні, але на ім выразна можна было разглядзець сярод зеляніны дрэў і кустоў нейкую масіўную і амаль квадратную будыніну цьмяна-шэрага колеру.
-Што гэта? – недаўменна спытаў Раджа. – Адкуль гэта ў джунглях?
-Гэта адна з баз навуковай экспедыцыі, - растлумачыў Холін. – Той самай, якая і даследвала гэтую планету амаль сто восемьдзесят гадоў таму…
* * *
Планету Аграполіс адкрывалі двойчы…
Першы раз гэта адбылося зусім выпадкова і аніякіх вынікаў для самой планеты тое першаеадкрыццё не дало. Ці амаль не дало.
Другі раз “адкрывала” планету спецыяльнаянавуковая экспедыцыя…
І планета гэтая была заселена каланістамі менавіта дзякуючы вынікам той далёкай экспедыцыі, якая працавала тут з невялікімі перапынкамі аж дзесяць гадоў.
Многа гэта ці мала: дзесяць гадоў?
Па касмічных мерках дзесяць гадоў - гэта адно толькі кароткае імгненне… нават кароткае імгненне гэтага самага кароткага імгнення…
Калі ж узяць за кропку адліку сярэдюю працягласць чалавечага жыцця,то дзесяць гадоў –гэта даволі значная ягоная частка…
Навуковая экспедыцыя на планеце была шматлікай і рознапланавай. ФІРМА, якая ў той далёкі час яшчэ не з’яўлялася той усемагутнай трансгалактычнай імперыяй, якой яна стала потым, была далёка не адзіным фінансавым спонсарам гэтага праекта. І хоць добрая чвэрць навуковых супрацоўнікаў экспедыцыі ўжо тады ўяўна альбо тайна працавала на ФІРМУ, былі і другіяарганізацыі, жадаючыя завалодаць гэтай спрыяльнай для засялення планетай, якая не называлася яшчэ Аграполісам. Кожная з гэтых арганізацый-канкурэнтаў мела ў складзе экспедыцыі сваіх тайных агентаў… а былі і такія агенты, якія ўхітраліся працаваць ажно на некалькі розных гаспадароў, спраўна атрымліваючы з кожнага з іх плату ( і не малую)за аказаныя паслугі.
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу