-Цяжкавата, - прызнаўся Свенсан. – Па-першае, няма неабходнага вопыту, па-другое…
- Па-другое,усё новыя людзі?
-І гэта таксама, - сказаў Свенсан пасмурна. – Тым больш, што ўсе яны з розных месцаў…
- Нічога, гэта часова, - суцешыў яго Холін. – Спрацуюцца. А што яшчэ?
- Яшчэ? – Свенсан паглядзеў на свайго начальніка з недаўменнем. – Што яшчэ?
Холін зноў усміхнуўся загадкавай сваёй усмешкай.
-Ну, ты сказаў: і гэта таксама… - патлумачыў ён. – Значыцца, ёсць яшчэ штосьці… Што менавіта?
Замест адказуСвенсануздыхнуў і неяк нерашуча паглядзеў на Холіна. Нерашуча і нават крыху збянтэжана.
- Ну давай! – сказаў Холін. – Выкладвай!
-Што выкладваць? – зноў не зразумеў Свенсан. А, можа, проста зрабіў выгляд, што не зразумеў…
-Усё! – з хударлявага твару Холіна ўсё ніяк не сходзіла незразумелая гэтая ўсмешка. – Усё, што цябе такнепакоіць!
Свенсан зноў уздыхнуў.
- Баюся, што я не падыходжу для гэтай пасады, - сказаў ён. – Тым больш, што я…
Не дагаварыўшы, ён памаўчаў крыху.Холін таксама маўчаў, працягваючы усміхацца.
- Я, наогул, хачу звольніцца.
- Што?!
Усмешка Холіна знікла. Зараз на Свенсана глядзеў зусім другі чалавек… цяжка было нават уявіць, што ён здольны ўсміхацца, гэты чалавек…
- Ты што, звар’яцеў?!
-Хутчэй, наадварот… - цяпер ужо Свенсан усміхнуўся, дакладней, амаль прымусіў сябе гэта зрабіць. – Я, наогул, хачу ў бліжэйшы час пакінуць гэтую планету.
- Вось нават як?
Холін нарэшце падыйшоў да стала, сеў у чорнае скураное крэсла рэзідэнта.
-Сядай! – ён паказаў Свенсану на адно з бакавых крэслаў. У адрозненні ад чорнага крэсла начальніка, усе яны былі цёмна-чырвонага колеру. – Ды сядай жа ты!
Свенсан асцярожна прысеў на самы акрайчык аднаго з крэслаў.
- Прычына? – спытаў Холін. – У рэшце рэшт, можаш не адказваць, я і так ведаю!
-Ведаеш? – Свенсан засмяяўся. – Цікава, як ты можаш ведаць тое, аб чым я і сам яшчэ не ведаю дакладна? Але, калі ты ведаеш: скажы! Мне і самому цікава…
-“Дзікая кошка”, - сказаў Холін. – Тая, што даравала табе жыццё тады. Уся справа ў ёй, ці не так?
-Не так! – Свенсан сцяў зубы. – Мне проста абрыдла гэтая работа! Мне абрыдла тое, чым мы ўсезаймаемся!
- Ціха, ціха! – сказаў Холін шэптам. – Не так гучна!
Свенсан абвёў пакой уважлівым позіркам.
- Баішся, што нас могуць падслухаць?
-Ведаеш, чаго я баюся больш за ўсё? – Холін памаўчаў крыху і сам жа адказаў на сваё пытанне. – Дурняў, бо яны заўсёды непрадказальныя.
- Выходзіць, я дурань? – пацікавіўся Свенсан.
- Выходзіць!
Нейкі час яны абодвы маўчалі.
-А яшчэ ты запамятваў аб адной рэчы…
- Гэта якой?
-Кантракт на пяць гадоў, які ты падпісаў два гады таму, усё яшчэ дзейнічае. Спадзяюся, ты памятаеш, што чакае парушальніка кантракта?
Ён змоўк, і нейкі час двое мужчын толькі моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы.
-Таму я і прыйшоў да цябе, - прамармытаў Свенсан, першым адводзячы ўбок позірк. – Бо ў цябе, як у рэзідэнта, ёсць праваануліраваць кантракты па ўзаемнай згодзе бакоў…
- І ты вырашыў, што я гэта зраблю для цябе?! І не спадзявайся нават!
Апошнія словы Холін амаль выкрыкнуў. Свенсан са здзіўленнем на яго паглядзеў.
- Разумею!– сказаў ён. – Ну што ж… прыдзецца парушыць кантракт! А што рабіць…
Але Холін ужо ўзяў сябе ў рукі.
-Проста ты мне патрэбен, - прагаварыў ён ужо звычайным сваім тонам. – А наконт работы… мне здаецца, ты проста перапрацаваў крыху, вось і ўсё. Давай зробіў так: з сённяшняга дня лічы сябе ў адпачынку. Два месяцы табе хопіць?
Два месяцы на Аграполісе былі роўны тром з паловай зямным. Гэта было даволі шчодрым падарункам з боку Холіна, звычайны гадавы адпачынак супрацўніка ФІРМЫ гэтага рангу быў не большым за паўтары месяца…
- Як наконт трох? – сказаў Свенсан, падымаючыся.
-Трох? – заклапочана перапытаў Холін, штосьці падлічваючы ў думках. – Тры – гэта ўсё ж занадта…
- Ды гэта я так, - сказаў Свенсан. – Пажартаваў! Мне і аднаго не трэба!
Холінзасмяяўся.
- А ты маху не дасі! – сказаў ён, і хацеў, здаецца, яшчэ штосьці дадаць, але ў гэты самы час засвяціўся раптам адзін з мноства экранаў на сцяне. На экране узнік усхваляваны твар начальніка бяспекі Аграполіса Фрыдрыха Зіберта.
Зіберт, як і Свенсан, калісьці быў космадэсантнікам… яны нават ведалі адзін аднаго ў той далёкі час.Праўда, наўрад капітан Зіберт, камандзір асобай дыверсійнай групы, вылучаў тады радавога Алафа Свенсана сярод іншых курсантаў-практыкантаў сваёй групы. А потым Свенсан, пасля першага ж ранення атрымаўшы датэрмінова званне капрала, быў пераведзены зусім у іншае падраздзяленне… і зноў сустрэліся двое былых космадэсантнікаў толькі праз шмат гадоў, тут, на Аграполісе…
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу