Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вось нават як?

Нейкі час Холін задуменна глядзеў на Зіберта.

-Ведаеш што, Фрыдрых, - сказаў ён нарэшце. – Мне патрэбны дакладны план гэтага будынка. План усіх ягоных паверхаў і нават асобных памяшканняў. У вас такі маецца?

Зіберт моўчкі кіўнуў…і праз якую хвіліну ўсе яны, і Зіберт, і Холін, і Свенсан, сядзелі ўжо ў мяккіх крэслахаднаго з транспартнікаў побач з загадчыкам дваццаць дзевятага аддзялення, тоўстым лысаватым чалавечкам сярэдняга ўзросту і сярэдніх, здаецца, разумовых здольнасцяў. Пальцы ягоныя, чырвоныя і нязграбныя, тым не менш, даволі спрытна бегалі па клавішах, на экране адзін за адным высвечваліся нейкія чарцяжы…

-Наземныя паверхі можна прапусціць, - некалькі буркліва сказаў Холін. – Першы падземны таксама, дадаў ён, крыху прамарудзіўшы. – А вось далей… Гэта які, другі?

-Другі, - падцвердзіў загадчык нечакана тонкім для свайго целаскладу голасам . – Тут дэманстрацыйны пакой, а вось тут… тут утрымліваліся жанчыны. Далей кухня, сталовыя памяшканні, спартыўная зала з трэнажорамі…

-Не думаю, што гэта іх хоць крышачку зацікавіла, - Холін пазяхнуў. – Давай лепш адразу самы ніжні ярус. Што там?

Загадчык, хвалюючыся і збіваючыся, пачаў штосьці тлумачыць, але Свенсан яго ўжо не слухаў.Ён глядзеў на гэтага перапалоханага потнага чалавечка і думаў аб тым, што загадчыку яшчэ пашчасціла. З Холіна магло стацца і загадчыка там пакінуць, разам з астатнімі…ці, можа, ён так і планаваў?

-Што? – перапытаў раптам Холін. – Паўтары яшчэ раз самую апошнюю фразу! Што там у вас, у гэтым бакавым складзе?

-Землярыйная тэхніка, - дрыжачым голасам сказаў загадчык. – Дакладней, машына для падземных работ.

-Навошта фермерам машына для падземных работ? – нейкім ледзяным тонам пацікавіўся Холін. – І што гэта за машына?

-Быў заказ… некалькі месяцаў таму, - голас загадчыка задрыжаў яшчэ мацней. – Але аказалася… карацей, калі мы пачалі высвятляць усе падрабязнасці…

-То вы нават не знайшлі таго, хто заказваў, так?

Не адказваючы, загадчык трасянуў галавой у знак згоды.

-Цудоўна! Проста цудоўна! – голас Холіна таксама дрыжаў, але ад гневу. – Дык што гэта за машына, я вас спытаў?!

- “Крот-3” – ледзь чутна прашаптаў загадчык. – Дэсантны варыянт…

- Што?! – нейкі час Холін моўчкі глядзеў на белы, нібыта абцярушаны мелам твар загадчыка. - Чаму вы адразу ж не далажылі аб гэтым кіраўніцтву?!

-Я… мы… - спалоханна замармытаў загадчык. – Нам здалося, што па такіх дробязях…

-Гэта не дробязі! – з усяе сілы гаркнуў на яго Холін, потым, павярнуўшыся да Зіберта, загадаў, але ўжо значна цішэйшым голасам: - Забяспечце мне сувязь з дэсантнымі шлюбкамі! З усімі адразу! І з камандзірамі дэсантных груп таксама!

Зіберт, адпіхнуўшы загадчыка ўбок, ды так, што той, не ўтрымаўшыся на нагах, грымнуўся ў праход паміж крэсламі, заняў ягонае месца і пачаў паспешліва націскаць клавішы.

- Гатова! – сказаў ён праз некалькі хвілін і, сунуўшы мікрафон Холіну, дадаў таропка: - А ў чым справа? Што такого сур’ёзнага здарылася?

“Няўжо ён яшчэ не зразумеў? – здзіўлена падумалася Свенсану. – І гэта начальнік бяспекі!”

- Увага! – закрычаў Холін у мікрафон. -У праціўніка “Крот-3”! Загад шлюбкам: прасканіраваць зямную паверхню вакол будынка. Пры выяўленні любога падземнага руху дакладваць мне асабіста! Загад камандзірам груп: быць асабліва пільнымі!У любым момант і ў любым месцы праціўнік можа вырвацца на паверхню!

Ён змоўк і ў транспартніку адразу ж усталявалася мёртвая цішыня. Усе сядзелі нерухома… а няшчасны загадчык аддзялення, баючыся нават варухнуцца, застыў у вельмі ўжо нязручнай позе, ягоны лысы чэрап ледзь выглядваў з-пад локця Зіберта… і гэта прыдавала ўсёй сур’ёзнай і напружанай сітуацыі крыху камічнае адценне…

- Ёсць! – пачулася ў дынаміку. – Мы яго засеклі!

- Вывесці на экран! – скамандваў Холін. – Працягваць назіранне!

Карцінка на экране змянілася. Цяпер там высвечвалася каляровая аб’ёмная карта: будынак у цэнтры і тэрыторыя вакол.У правым верхнім кутку экрана прэч ад будынка павольна рухалася чырвоная пульсуючая кропка.

-На што яны спадзяюцца? – ужо амаль спакойна, сказаў Холін ні да каго канкрэтна не звяртаючыся. - Рана ці позна ім прыдзецца выйсці на паверхню… дарэчы, які максімальны запас ходу у апаратаў такога класу?

-Я працаваў калісьці з “Кратамі”, - сказаў Зіберт. –Праўда, гэта былі “Крот-1” і “Крот-2”.Яны маглі прайсці без дазапраўкі да сарака кіламетраў. Не думаю, што трэцяя мадэль пройдзе менш…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x